Нігерыя

краіна ў Заходняй Афрыцы

Нігерыя, Ніґерыя (па-ангельску: Nigeria) — фэдэральная канстытуцыйная рэспубліка, якая складаецца з 36 штатаў і фэдэральнай сталічнай акругі Абуджы. Краіна разьмешчана ў Заходняй Афрыцы й мяжуе з Бэнінам на захадзе, Чадам і Камэрунам на ўсходзе, і Нігерам на поўначы краіны. Узьбярэжжа Нігерыі знаходзіцца на поўдні ад Гвінэйскай затокі ў Атлянтычным акіяне. Тры найбуйнейшыя й найбольш уплывовыя этнічныя ґрупы ў Нігерыі ёсьць гауса, ігбо і яруба. З пункту гледжаньня рэліґіі Нігерыя прыкладна падзелена напалам паміж мусульманамі й хрысьціянамі на поўначы і на ​​поўдні, існуе, таксама, вельмі невялікая практыка традыцыйнай рэліґіі. З 2002 году краіну захапіла хваля сутыкненьняў, асабліва на поўначы краіны, паміж урадавымі войскамі й ісламістамі ґрупоўкі джыгадыстаў Бако Гарам, якія імкнуцца ўсталяваць законы шарыяту.

Нігерыя
лац. Nigieryja

Federal Republic of Nigeria
Сьцяг Нігерыі Герб Нігерыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unity and Faith, Peace and Progress»
Дзяржаўны гімн: «Arise, O Compatriots»
Месцазнаходжаньне Нігерыі
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Абуджа
Найбуйнейшы горад Лагас
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая фэдэрацыйная рэспубліка
Бола Цінубу[1]
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
32-е месца ў сьвеце
923 768 км²
1,4
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
7-е месца ў сьвеце
188 666 931[2]
188.9/км²
СУП
 • агульны (2020)
 • на душу насельніцтва
37 месца ў сьвеце
$1,0692 трлн[3]
$2249
Валюта Нігерыйская наіра (NGN)
Часавы пас WAT (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

1 кастрычніка 1960
Аўтамабільны знак ET
Дамэн верхняга ўзроўню .ng
Тэлефонны код +234

Народы Нігерыі маюць багатую гісторыю. Археаляґічныя зьвесткі паказваюць, што чалавечае жыльлё вобласьці ўзыходзіць прынамсі да 9 тысячаў гадоў да нашай эры[4]. Вобласьць каля рэк Бэнуэ й Крос-Рывэр лічыцца прарадзімай перасяленцаў банту, якія распаўсюдзіліся ў большасьці краінаў цэнтральнай і паўднёвай Афрыцы ў хвалях паміж I тысячагодзьдзем да н. э. і II тысячагодзьдзем.

Назва Нігерыі паходзіць ад ракі Ніґэр, якая працякае праз краіну. Гэта назва была прыдумана Флорай Шоў, будучай жонкай барона Фрэдэрыка Луґарда, брытанскага каляніяльнага адміністратара ў канцы XIX стагодзьдзя. Брытанія калянізавала Нігерыю ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзя, стварэньнем адміністрацыйных структураў, прызнаючы, аднак, уладу й мясцовых правадыроў. Нігерыя атрымала незалежнасьць у 1960 годзе. Празь некалькі гадоў краіна спытала цяжар грамадзянскай вайны, калі паўднёва-ўсходняя вобласьць краіны, вядомая як Біяфра, спрабавала ўсталяваць сваю незалежнасьць. Ваенныя ўрады ў пэрыяд крызісу чаргаваліся з дэмакратычна абранымі ўрадамі.

Нігерыя зьяўляецца найбольш густанаселенай краінай у Афрыцы, сёмай найбольш густанаселенай краінай у сьвеце; і самай густанаселенай краінай у сьвеце, у якой большасьць насельніцтва складаюць чорныя[5]. Ейныя запасы нафты прынесьлі вялікія даходы краіне. Нігерыя зьяўляецца чальцом Садружнасьці нацыяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія часы

рэдагаваць
 
Бэнінская каралеўская маска з слановай косткі

Народнасьць нок, якая пражывала ў цэнтральнай частцы Нігерыі, вырабляла раньнія тэракотавыя скульптуры, паводле археалягічных зьвестак[6]. За 40 км ад Абуджы знаходзіцца месца Таруга, дзе былі знойдзеныя сьведчаньні існаваньня культуры нок. Гарады паўночнай частцы краіны Кано й Кацын маюць першыя гістарычныя ўзгадкі 999 годам. Царства хаўса й імпэрыя Канэм-Борна квітнелі, маючы гандалёвыя зносіны паміж Паўночнай і Заходняй Афрыкай. На поўначы краіны ў пачатку XIX стагодзьдзя Усман дан Фадыё стварыў імпэрыю Фульбэ, якая ісанавала да 1903 году, калі тэрыторыя імпэрыі была падзеленыя паміж рознымі эўрапейскімі дзяржавамі.

Ярубскія каралеўствы Іфэ й Оё на паўднёвым-захадзе Нігерыі сталі вядомыя ў XII і XIV стагодзьдзях адпаведна[7][8][9]. Ярубская міталёгія сьцьвярджае, што Іль-Іфэ зьяўляецца крыніцай чалавечай расы й што яна папярэднічае любой іншай цывілізацыі. Самыя старыя чалавечыя паселішчы ў рэгіёне адносіцца да IX стагодзьдзя[7]. Цывілізацыя Іфэ вырабляла тэракотавыя й бронзавыя статуэткі. Тэрыторыя каралеўства Оё некалі распасьціраліся ад заходняй Нігерыі да Тога. Каралеўства Бэнін знаходзілася на паўднёвым-захадзе Нігерыі. Улада Бэніна на гэтай часткай Нігерыі працягвалася паміж XV і XIX стагодзьдзямі. Іхныя землі даходзілі да гораду Эка, які цяпер мае назву Лагас, і далей[10].

Каралеўства Нры народу ігбо паўстала ў X стагодзьдзі й існавала пакуль не страціла свой ​​сувэрэнітэт на карысьць Вялікабрытаніі ў 1911 годзе. Гэта ёсьць найстарэйшае каралеўства ў Нігерыі[11][12]. Кіравалі каралеўствам прадстаўнікі роду Эзэ Нры, якія вядуць свой род ад першага караля Эры[13].

Людзі гандлявалі па сушы з гандлярамі з Паўночнай Афрыкі на працягу стагодзьдзяў. У XVI стагодзьдзі, гішпанскія й партугальскія дасьледчыкі сталіся першымі эўрапейцамі, якія пачалі гандаляваць у Нігерыі, у порце Лагас і Калабары. Эўрапейцы гандлявалі таварамі з народамі ўзьбярэжжа, але неўзабаве яны таксама зацікавіліся існуючым гандлем афрыканскімі рабамі. Традыцыйна рабамі былі тыя, хто быў захоплены іншымі афрыканскімі народнасьцямі падчас вайны. Бізнэс стаўся даволі прыбытковым, бо амэрыканскія калёніі былі зацікаўлены ў рабскай працы на плянтацыях.

Ад 2010 да 2015 году прэзыдэнтам Нігерыі быў Гудлак Джонатан[14], які да гэтага займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта[15].

Палітыка

рэдагаваць

Нігерыя зьяўляецца фэдэратыўнай рэспублікай змадэляванай па ўзоры ЗША[16], прычым выканаўчая ўлада ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам, а парлямэнт, паводле Ўэстмінстэрскай сыстэмы, скаладаецца зь верхняй і ніжняй палатаў. Дзейным прэзыдэнтам Нігерыі зьяўляецца Гудлак Джонатан, які зьмяніў на гэтай пасаце Умару Муса Яр-Адуа ў 2010 годзе. Прэзыдэнт старшынствуе як кіраўнік дзяржавы й кіраўнік нацыянальнай выканаўчай улады й абіраецца ўсенародным галасаваньнем максымум на два чатырохгадовыя тэрміны[17].

Улада прэзыдэнта правяраецца сэнатам і палатай прадстаўнікоў, якія аб’яднаны ў дзьвюхпалатны Нацыянальны сход. Сэнат складаецца з 109 чалавек, па тры прадстаўнікі ад кожнага штату й адзін са сталічнага рэгіёну ў Абуджы, чальцы абіраюцца ўсенародным галасаваньнем на чатырохгадовы тэрмін. Палата прадстаўнікоў зьмяшчае 360 дэпутатаў, якіх таксама абірае насельніцтва[17].

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Нігерыя падзелена на 36 штатаў і адну фэдэральную сталічную акругу, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 774 раёнаў мясцовага самакіраваньня. Мноства штатаў, зь якіх толькі тры былі раней незалежнымі дзяржавамі, адлюстроўваюць бурную гісторыю краіны й цяжкасьці кіраваньня такімі гетэрагеннымі нацыянальнымі стварэньнямі на ўсіх узроўнях улады.

Найбольш населеныя гарады

рэдагаваць
Горад Насельніцтва
Лагас 7 937 932
Кано 3 848 885
Ібадан 3 078 400
Кадуна 1 652 844
Порт-Гаркурт 1 320 214
Бэнін Сіці 1 051 600
Майдугуры 1 044 497
Зарыя 1 018 827

Геаграфія

рэдагаваць
 
Скала Зума

Нігерыя разьмешчана ў Заходняй Афрыцы ля Гвінэйскага заліву й мае агульную плошчу ў 923 768 км²[18], што робіць яе 32-й краінай сьвету паводле плошчы ў сьвеце пасьля Танзаніі. Яна параўнальная паводле сваіх памерах з Вэнэсуэлай, і мае, прыкладна, падвоеныя памеры Каліфорніі.

Самым высокім пунктам у Нігерыі зьяўляецца гара Чапал-Вадзі, маючы вышыню ў 2419 м. Галоўнымі рэкамі ёсьць Нігер і Бэнуэ, якія сыходзяцца й упадаюць у дэльце ракі Нігер, адной з найбуйнейшых рэк у сьвеце дэльтаў. Нігерыя зьяўляецца важным цэнтрам біяразнастайнасьці. Лічыцца, што раёны, прылеглыя да Калабару, утрымоўваюць найбуйнейшую разнастайнасьць у сьвеце матылькоў. Дрылаў можна знайсьці толькі ў дзікай прыродзе ў паўднёва-ўсходняй Нігерыі й суседнім Камэруне.

Нігерыя мае разнастайны ляндшафт. Поўдзень краіны вызначаецца трапічным кліматам трапічнага лесу, дзе гадавая колькасьць ападкаў складае ад 1524 мм да 2032 мм у год[19]. Тут знаходзіцца зона лясоў, мангравыя балоты, якія шырока вядомы дзякуючы вялікай колькасьці мангравага лесу ў гэтым раёне. На паўднёвым усходзе месьціцца плято Абуда. Прыбярэжныя раўніны знаходзяцца ў паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках краіны[20]. Поўнач ёсьць месцам разьмяшчэньня прэснаводных балотаў, якія зьмяшчаюць розныя расьліннасьці, тут таксама месьцяцца трапічныя лясы[21].

Вобласьці, якія месьціцца недалёка ад мяжы з Камэрунам багатыя на лясы й зьяўляюцца часткай Крос-Санага-Біёкавых прыбярэжных лясоў, які ёсьць важным цэнтрам біяразнастайнасьці. Тэрыторыя паўднёвай часткі Нігерыі паміж рэкамі Нігер і Крос-Рывэр паступова зьмяняецца на пашы.

Тэрыторыя, якая месьціцца паміж крайнім поўднем і крайняй поўначу краіны зьяўляецца саванай, а колькасьць ападкаў у гэтым рэгіёне складае ад 508 мм да 1524 мм у год. Савана падзеленая на тры зоны.

Эканоміка

рэдагаваць
 
Востарў Лагас, адзін з галоўных эканамічных цэнтраў Нігерыі

Нігерыя клясыфікуецца як зьмешаная эканоміка разьвіваючага тыпу, і ўжо дасягнула статусу сярэдняга даходу паводле зьвестак Сусьветнага банку[22], зь ейнымі запасамі прыродных рэсурсаў, добра разьвітой фінансавай, юрыдычнай сыстэмамі, сувязьзю, транспартым і фондавай біржай, якая зьяўляецца другой паводле велічыні ў Афрыцы. Нігерыя займае 31-е месца ў сьвеце паводле аб’ёму СУП на 2011 год. Нігерыя ёсьць найбуйнейшым гандлёвым партнэрам ЗША ў краінах Афрыцы, якія месьцяцца на поўдзень ад Сахары й пастаўляе ёй пятую частку сваёй нафты, што складае 11% ад імпарту нафты ЗША. Нігерыя ў цяперашні час ёсьць 50-м паводле велічыні экспартным рынкам для амэрыканскіх тавараў і 14-м па велічыні экспартэрам тавараў у ЗША, Злучаныя Штаты зьяўляюцца найбуйнейшым замежным інвэстарам у краіне[23]. Міжнародны валютны фонд прагназуе эканамічны рост на 9% у 2008 годзе й 8,3% у 2009 годзе[24][25][26]. МВФ прагназуе далейшы рост на 8% нігерыйскай эканомікі ў 2011 годзе[27].

Раней эканамічнае разьвіцьцё было абцяжарана ў гады ваеннага праўленьня, карупцыі й безгаспадарчасьці. Аднаўленьне дэмакратыі й правядзеньне эканамічных рэформаў пасьпяхова скасавала перашкоды на шляху Нігерыі да разьвіцьця свайго поўнага эканамічнага патэнцыялу. У цяперашні час нігерыйская эканоміка ёсьць другой па велічыні эканомікай у Афрыцы, пасьля Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, і найбуйнейшай эканомікай у рэгіёне Заходняй Афрыкі[28].

Падчас нафтавага буму 1970-х гадоў Нігерыя назапасіла значную зьнешнюю запазычанасьць для фінансаваньня буйных інфраструктурных праектаў. З падзеньнем коштаў на нафту на працягу 1980-х гадоў Нігерыя спрабавала не адставаць ад сваіх плацяжоў па крэдыце, але ў канчатковым рахунку была вымушана абвесьціць дэфолт па сваіх асноўных пагашэньнях запазычанасьці. Пратэрмінаваная запазычанасьць і пеня на назапашаную неаплачаную частку павялічылася да памеру асноўнай запазычанасьці. Тым ня менш, пасьля перамоваў з уладамі Нігерыі, у кастрычніку 2005 году Нігерыя й ейныя крэдыторы з Парыскага клюбу дасягнулі дамоўленасьці, паводле якой Нігерыя выкупіла свой абавязак з дысконтам каля 60%. Нігерыя выкарыстала частку сваіх нафтавых даходаў для аплаты запазычанасьці. Нігерыя ўвайшла ў гісторыю ў красавіку 2006 году, стаўшы першай афрыканскай краінай, якая цалкам пагасіла сваю запазычанасьць, паводле ацэнак 30 мільярдаў даляраў, перад Парыскім клюбам.

Дэмаграфія

рэдагаваць
 
Разьмеркаваньне насельніцтва Нігерыі
Насельніцтва Нігерыі[29]
Год Мільёнаў
1971 55.1
1980 71.1
1990 94.5
2000 124.8
2004 138.0
2008 151.3

Павелічэньне насельніцтва ў Нігерыі з 1990 па 2008 гады склала 57 млн чалавек, што ёсьць 60% прыросту насельніцтва[29]. Нігерыя зьяўляецца самай густанаселенай краінай у Афрыцы. Паводле ацэнак ААН, насельніцтва краіны ў 2009 годзе складала 154 729 000 чалавек, зь якіх 51,7% ёсьць гарадзкімі жыхарамі й 48,3% пражывалі ў сельскай мясцовасьці. Нацыянальныя вынікі перапісу ў апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў былі даволі спрэчнымі. Вынікі апошняга перапісу насельніцтва былі выпушчаныя ў сьнежні 2006 году, паводле якіх насельніцтва краіны складала 140 003 542 чалавек.

Паводле зьвестак Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Нігерыя перажывае выбухны рост колькасьці насельніцтва й зьяўляецца краінаў з адным з самых высокіх паказчыкаў нараджальнасьці ў сьвеце. Паводле іхных прагнозаў Нігерыя зьяўляецца адной з васьмі краінаў, на якія, як чакаецца, прыйдзецца палова агульнасусьветнага прыросту насельніцтва з 2005 па 2050 гады[30]. Да 2100 году, паводле ацэнак ААН, нігерыйскае насельніцтва будзе складаць ня менш чым 730 мільёнаў чалавек[31]. У 1950 годзе колькасьць насельніцтва Нігерыі налічвала толькі 33 мільёны чалавек[32].

Паводле наяўных зьвестак, адзін з кожных чатырох афрыканцаў зьяўляецца нігерыйцам[33]. У цяперашні час Нігерыя зьяўляецца сёмай паводле колькасьці насельніцтва краінай у сьвеце, і нават кансэрватыўныя ацэнкі колькасьці насельніцтва Афрыцы прыводзяць да высновы, што больш за 20% чорнага насельніцтва сьвету пражывае ў Нігерыі. Паводле ацэнак за 2006 год 42,3% насельніцтва маюць узрост да 14 гадоў, а 54,6% мае ўзрост паміж 15—65 гадамі, нараджальнасьць значна перавышае сьмяротнасьць.

Этна-лінгвістычныя групы

рэдагаваць

Нігерыя мае больш чым 250 этнічных групаў з рознымі мовамі й звычаямі. Найбуйнейшымі этнічнымі групамі ёсьць хаўса, яруба, ігбо, на якія прыходзіцца 62% насельніцтва, у той час як на народнасьці эда, іджо, кануры, ібібіё, эбіра, нупэ, гвары, ітсэкіры, джукун, уроба, ігала, адома прыходзіцца 33% насельніцтва, іншыя меншасьці складаюць 5% насельніцтва[34]. Сярэдняя паласа Нігерыя вядомая сваёй разнастайнасьцю этнічных групаў. Афіцыйныя дадзеныя насельніцтва па кожнай з нацыянальнасьцяў Нігерыі заўсёды заставаліся супярэчлівымі й спрэчнымі[35][36][37].

У Нігерыі маюцца невялікія меншасьці ангельскіх, амэрыканскіх, індыйскіх, кітайскіх (каля 50 000 чалавек)[38], белых зымбабвійскіх[39], японскіх, грэцкіх, сырыйскіх і лібанскіх імігрантаў. Імігранты таксама ўключаюць перасяленцаў з суседніх заходнеафрыканскім ці ўсходнеафрыканскіх краінаў. Гэтыя меншасьці пражываюць галоўным чынам у буйных гарадах, як то Лагас і Абуджа, а таксама ў рэгіёне дэльты ракі Нігер, дзе працуюць у якасьці наёмных працаўнікоў буйных нафтавых кампаніяў. Таксама ў Нігерыі маюцца кубінцы, якія перасяліліся сюды пасьля кубінскай рэвалюцыі.

 
Нацыянальная царква ў Абуджы
 
Нацыянальны мячэт у Абуджы

Нігерыя зьяўляецца домам для мноства рэлігіяў, якія маюць тэндэнцыю зьмяняцца на рэгіянальным узроўні. Гэтая сытуацыя падкрэсьлівае рэгіянальныя й этнічныя адрозьненьні й часта разглядаецца як крыніца рэлігійнага канфлікту сярод насельніцтва[40]. Нягледзячы на тое, што Нігерыя падзяляецца на паўночную ісламскую й паўднёвую хрысьціянскую часткі, відавочна, што гэтыя рэлігіі шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі краіны.

50,4% насельніцтва Нігерыі зьяўляюцца мусульманамі[41], 48,2% ёсьць хрысьціянамі[42] (15% пратэстанты, 13,7% каталікі, і 19,6% іншых хрысьціянскіх суполак), пасьлядоўнікі іншых рэлігіяў складаюць 1,4%[43]. Значная частка мусульманаў пражывае на поўначы краіны, у сярэдняй паласе існуе вялікая колькасьць мусульманаў і хрысьціянаў, у тым ліку на тэрыторыі фэдэральнай сталіцы. У заходняй частцы краіны, асабліва ў народаў яруба, насельніцтва раўнамерна разьмеркавана паміж мусульманамі й хрысьціянамі, а паўднёва-ўсходнія раёны краіны пераважна зьяўляюцца хрысьціянскімі з шырока распаўсюджанамі вераваньняў, як то каталіцтва, англіканская царква, мэтадызм[44].

Большасьць нігерыйскіх мусульманаў зьяўляюцца сунітамі, але маецца таксама шыіты й суфіі, а таксама ахмадытаў. Некаторыя паўночныя штаты маюць законы шарыяту, але раней у іх дзейнічала сьвецкая прававая сыстэма, што прывяло да некаторых супярэчнасьцей[45].

Хрысьціянства ў Нігерыі прыкладна пароўну падзелена паміж каталіцызмам і пратэстантызмам. Вядучымі пратэстанцкімі царквамі зьяўляюцца царква Нігерыі, Англіканская царква й іншыя. Тэрыторыя пражываньня народнасьці ярубы зьмяшчае вялікую колькасьць англіканскага насельніцтва, у той час як тэрыторыя народнасьці ігбо зьяўляецца пераважна каталіцкай.

Культура

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Нігерыйская літаратура

Дачыненьні зь Беларусьсю

рэдагаваць

Першым амбасадарам Беларусі ў Нігерыі ў 2012 годзе стаў Вячаслаў Бяскосты.

  1. ^ Віншаванне Болу Цінубу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Нігерыі Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Nigeria Population 1950-2024 (анг.) MacroTrends Праверана 19 ліпеня 2024 г.
  3. ^ Report for Selected Countries and Subjects (анг.). International Monetary Fund. Праверана 19 ліпеня 2024 г.
  4. ^ мMcIntosh, Susan Keech, Current directions in west African prehistory. Palo Alto, California: Annual Reviews Inc., 1981. 215–258 p.: ill.
  5. ^ Library of Congress – Federal Research Division (July 2008). Country profile: Nigeria. pp. 9.
  6. ^ Kleiner, Fred S.; Christin J. Mamiya (2009). «Gardner's Art Through the Ages: Non-Western Perspectives» (13, revised ed.). Cengage Learning. p. 194. ISBN 0-495-57367-1.
  7. ^ а б Falola, Toyin; Heaton, Matthew M. (2008). «A history of Nigeria». Cambridge University Press. p. 23. ISBN 0-521-68157-X.
  8. ^ Laitin, David D. (1986). «Hegemony and culture: politics and religious change among the Yoruba». University of Chicago Press. p. 111. ISBN 0-226-46790-2.
  9. ^ MacDonald, Fiona; Paren, Elizabeth; Shillington, Kevin; Stacey, Gillian; Steele, Philip (2000). «Peoples of Africa», Volume 1. Marshall Cavendish. p. 385. ISBN 0-7614-7158-8.
  10. ^ Metz, Helen Chapin (1991). «Nigeria: A Country Study - The Slave Trade». Library of Congress Country Studies.
  11. ^ Juang, Richard M. (2008). «Africa and the Americas: culture, politics, and history : a multidisciplinary encyclopedia», Volume 2. ABC-CLIO. p. 597. ISBN 1-85109-441-5.
  12. ^ Hrbek, Ivan (1992). «Africa from the seventh to the eleventh century». James Currey Publishers. p. 254. ISBN 0-85255-093-6.
  13. ^ Uzukwu, E. Elochukwu (1997). «Worship as Body Language». Liturgical Press. p. 93. ISBN 0-8146-6151-3.
  14. ^ Nigeria's Goodluck Jonathan, profile of a defeated president (анг.) BBC News
  15. ^ Kaye Whiteman (6 мая 2010) Umaru Yar'Adua obituary (анг.). The Guardian.
  16. ^ Charles Mwalimu. «The Nigerian Legal System: Public Law». Peter Lang. 2005. p 6.
  17. ^ а б Africa :: Nigeria. The World Factbook. Central Intelligence Agency (United States).
  18. ^ «Rank Order – Area». The World Factbook. Central Intelligence Agency.
  19. ^ «Regions Used to Interpret the Complexity of Nigeria». Geographical Alliance of Iowa. University of Northern Iowa.
  20. ^ «Nigeria». Encarta.
  21. ^ «The Human and Physical Characteristics of Nigeria». Geographical Alliance of Iowa. University of Northern Iowa.
  22. ^ «World Bank list of economies». www.worldbank.org.
  23. ^ «Nigeria (07/08)». State.gov.
  24. ^ «IMF Survey: Nigeria Needs Sustained Reforms to Build on Success». Imf.org.
  25. ^ Aminu, Ayodele. «allAfrica.com: Africa: IMF Forecasts 9 Percent Growth for Nigeria (Page 1 of 1)». Allafrica.com.
  26. ^ Godwin, Atser. «The Punch: IMF predicts 9% GDP growth rate for Nigeria». Punchng.com.
  27. ^ Odueme, Stella (2011-05-09). «:RenCap projects 8% growth for Nigeria in 2011». Independentngonline.com.
  28. ^ «Africa’s Ten Largest Economies in 2007». Clickafrique.com.
  29. ^ а б CO2 Emissions from Fuel Combustion Population 1971-2008 IEA
  30. ^ «World population to increase by 2.6 billion over next 45 years, with all growth occurring in less developed regions». UN.
  31. ^ «Population Division of the Department of Economic and Social Affairs of the United Nations Secretariat». UN. 2010.
  32. ^ Kent, Mary Mederios; Carl Haub (December 2005). «The Demographic Divide: What It Is and Why It Matters». Population Reference Bureau.
  33. ^ «What do you think of Nigeria?». BBC News.
  34. ^ Geographica: The complete Atlas of the world, «Nigeria», (Random House, 2002).
  35. ^ Onuah, Felix (29 December 2006). «Nigeria gives census result, avoids risky details». Reuters
  36. ^ Lewis, Peter (2007). «Growing Apart: Oil, Politics, and Economic Change in Indonesia and Nigeria». University of Michigan Press. p. 132. ISBN 0-472-06980-2.
  37. ^ Suberu, Rotimi T. (2001). «Federalism and Ethnic Conflict in Nigeria». US Institute of Peace Press. p. 154. ISBN 1-929223-28-5.
  38. ^ Politzer, Malia (August 2008). «China and Africa: Stronger Economic Ties Mean More Migration». Migration Information Source.
  39. ^ Simpson, Sarah (August 2008). «Why white Zimbabwean farmers plan to stay in Nigeria». The Christian Science Monitor.
  40. ^ Osita Agbu; «Ethnic Militias and the Threat to Democracy in Post-Transition Nigeria», Nordic African Institute, 2004, p. 6.
  41. ^ «Mapping out the Global Muslim Population» (PDF).
  42. ^ «2011 report on the Size and Distribution of the World's Christian Population». The pew forum.
  43. ^ «Nigeria: Facts and figures». BBC News.
  44. ^ «International Religious Freedom Report 2009 – Nigeria». U.S. Department of State.
  45. ^ Owobi Angrew, «Tiptoeing Through A Constitutional Minefield: The Great Sharia Controversy in Nigeria», Journal Of African Law, Vol 48, No 2, 2002.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць