Хомск[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ясельдзе каля Спораўскага возера. Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1071 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Дарагічына, на аўтамабільнай дарозе Дарагічын — Белаазёрск.

Хомск
лац. Chomsk
Першыя згадкі: 1518
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Сельсавет: Хомскі
Насельніцтва: 1071 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225620[1]
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°20′0″ пн. ш. 25°17′0″ у. д. / 52.33333° пн. ш. 25.28333° у. д. / 52.33333; 25.28333Каардынаты: 52°20′0″ пн. ш. 25°17′0″ у. д. / 52.33333° пн. ш. 25.28333° у. д. / 52.33333; 25.28333
Хомск на мапе Беларусі ±
Хомск
Хомск
Хомск
Хомск
Хомск
Хомск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хомск — даўняе места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца графства. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Адна з самых старажытных стаянак чалавека на тэрыторыі Дарагічынскага раёну разьмяшчалася непадалёк ад Хомску, ува ўрочышчы Гарадку (11—9 тысячагодзьдзі да н. э.)[3]. Першы пісьмовы ўпамін пра Хомск як вёску ў Зьдзітаўскай воласьці датуецца 1518 годам. У 1551—1552 гадох ён атрымаў статус мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хомск увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Нарушэвічаў, Дольскіх, Вішнявецкіх, Агінскіх. У 1793 годзе паселішча атрымала статус места і стала цэнтрам графства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Хомск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стащ цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. У пачатку XIX ст. Пуслоўскія заснавалі тут фабрыку сукна. У 1879 годзе ў мястэчку пачала працаваць паштовая станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хомск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хомск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хомск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Дарагічынскага павету Палескага ваяводзтва[5].

У 1939 годзе Хомск увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2003 год тут было 394 двары. У 2000-я гады Хомск атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 551 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 318, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 224[6]; 1 студзеня 1878 году — 1425 чал. (680 муж. і 745 жан.), у тым ліку 983 юдэі[7]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1678 чал.[8]; 1999 год — 1127 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1155 чал.[9]; 2010 год — 1071 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы працуюць дашкольная ўстанова[10], амбуляторыя[11] і вэтэрынарны ўчастак[12].

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Зьдзітаўская вуліца[13].

Эканоміка

рэдагаваць

У Хомску разьмяшчаецца сумеснае беларуска-расейскае прадпрыемства ТАА «Фрост і К».

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Манастыр базылянаў (1687)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква (XIX ст.)
  1. ^ Алфавитный список улиц по Хомск — Белпочта (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 124.
  3. ^ История — Дрогичинский районный исполнительный комитет (рас.)
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Central Statistical Office in Warsaw, Central Province and the eastern Polish Republic — the division of the municipality as of the date of 1.IV 1933 years. — Lvov: Książnica-Atlas, 1933.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  7. ^ Sulistrowski F. Chomsk // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 629.
  8. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 46.
  10. ^ ГУО «Детский ясли-сад д. Хомск»(недаступная спасылка), Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт (рас.)
  11. ^ Амбулатория д. Хомск(недаступная спасылка), Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт (рас.)
  12. ^ Ветучасток д. Хомск(недаступная спасылка), Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт (рас.)
  13. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 18.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць