Ёзэф Мігаш
Ёзэф Мі́гаш (па-славацку: Jozef Migaš; нар. 7 студзеня 1954, Пушаўцэ, Чэхаславаччына) — славацкі палітык і дыплямат, былы сьпікер Народнай Рады (1998[1]—2002) і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Славаччыны разам зь Мікулашам Дзурындам (1998—1999). Амбасадар Славаччыны ў Беларусі (2016—2020).
Ёзэф Мігаш | |
Jozef Migaš | |
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славаччыны ў Беларусі | |
---|---|
2 лютага 2016 — 13 траўня 2020 | |
Папярэднік: | Міраслаў Мойжыта |
Амбасадар Славаччыны ў Расейскай Фэдэрацыі | |
2009 — 2014 | |
Прэзыдэнт: | Іван Гашпаравіч |
Прэм’ер-міністар: | Івэта Радзічава |
Сьпікер парлямэнту Славаччыны | |
30 кастрычніка 1998 — 15 кастрычніка 2002 | |
Папярэднік: | Іван Гашпаравіч |
Наступнік: | Павал Грушаўскі |
В.а. Прэзыдэнта Славаччыны | |
30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999 (разам зь Мікулашам Дзурындам) | |
Прэм’ер-міністар: | Мікулаш Дзурында |
Папярэднік: | Уладзімір Мэч’яр (в.а.) |
Наступнік: | Рудальф Шусьцер |
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славаччыны ва Ўкраіне | |
1995 — 1996 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 студзеня 1954 (70 гадоў) Пушаўцэ, Чэхаславаччына |
Партыя: | Курс — сацыяльная дэмакратыя |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў базавую школу ў Хмеляве (1960—1969), гімназію ў Прашаве (1969—1973), аддзяленьне навуковага камунізму філязофскага факультэту Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі (1973—1978).
У 1978—1979 працаваў у Славацкай акадэміі навук у Кошыцах. Па сканчэньні асьпірантуры Кіеўскага ўнівэрсытэту (1979—1982) быў выкладчыкам у Вышэйшай палітычнай школе пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Славаччыны (1982—1986). У 1989 годзе разам з настроенымі на рэформы камуністамі згуртаваўся вакол Пэтэра Вэйса ў Партыі дэмакратычнай левіцы (SDĽ). У 1993—1995 — памочнік амбасадара, 1995—1996 — надзвычайны і ўпаўнаважаны амбасадар Славаччыны ва Ўкраіне.
У 1996—2001 узначальваў Партыю дэмакратычнай левіцы (SDĽ). У 1998—2002 — сьпікер Народнай Рады разам зь Мікулашам Дзурындам. У 2009[2]—2014 — амбасадар Славаччыны ў Расейскай Фэдэрацыі. 2 лютага 2016 року прызначаны амбасадарам Славаччыны ў Беларусі. Склаў паўнамоцтвы 13 траўня 2020 року за ўдзел у парадзе ў Менску 9 траўня бяз згоды Міністэрства замежных справаў Славаччыны.
Сям’я
рэдагавацьЗьяўлецца братам Юрая Мігаша, колішняга амбасадара ў Вугоршчыне[3].
Жанаты, мае чацьвярых дзяцей.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ New government bungles parliamentary protocol (анг.). The Slovak Spectator (9 лістапада 1998). Праверана 6 лютага 2019 г. Архіўная копія ад 6 лютага 2019 г.
- ^ zp, Pravda. (19 чэрвеня 2009) Nový veľvyslanec Migaš mal donášať ŠtB (славацк.) spravy.pravda.sk Праверана 6 лютага 2019 г.
- ^ Veľvyslancom SR v Maďarsku bude zrejme diplomat Juraj Migaš (славацк.). sme.sk (16 ліпеня 2004). Праверана 6 лютага 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жыцьцяпіс (славацк.) на бачыне Амбасады Славаччыны ў Беларусі