Новы мост (Браціслава)
Новы мост (па-славацку: Nový Most; раней называўся Мост СНП — мост Славацкага нацыянальнага паўстаньня) — аўтамабільны мост над Дунаем у Браціславе, сталіцы Славаччыны. Гэта найдаўжэйшы ў сьвеце падважны мост з адным пілёнам. Зьяўляецца адзіным мостам, улучаным у Сусьветную фэдэрацыю вышынных вежаў, займаючы 32-е, апошняе месца ў сьпісе.
Новы мост | |
Nový Most | |
Выгляд масту з Браціслаўскага замку | |
Былыя назвы | Мост Славацкага нацыянальнага паўстаньня |
---|---|
Тып | мост |
Структурная сыстэма | асымэтрычны, двух’ярусны вантавы мост |
Месцазнаходжаньне | Славаччына, Браціслава |
Пачатак будаўніцтва | 1967 |
Сканчэньне будаўніцтва | 1972 |
Дата адкрыцьця | 26 жніўня 1972 |
Вышыня | 84,6 м (апора) |
Каардынаты | 48°08′18.24″ пн. ш. 17°06′16.49″ у. д. / 48.1384° пн. ш. 17.1045806° у. д.Каардынаты: 48°08′18.24″ пн. ш. 17°06′16.49″ у. д. / 48.1384° пн. ш. 17.1045806° у. д. |
Новы мост |
Галоўны пралёт мосту мае даўжыню 303 мэтры, агульная працягласьць 430,8 м, шырыня 21 м, вага 7537 тонаў.
Галоўнай славутасьцю мосту зьяўляецца рэстаран «UFO» на вярхушцы пілёну на вышыні 85 м, названы так праз падабенства да лётаючай талеркі (раней называўся «Bystrica»). Ён злучаны з агляднай пляцоўкай. Да яе вядзе ліфт у левай апоры мосту, а ў правай разьмешчанае аварыйнае выйсьце з 430 прыступкамі. «UFO» ўважаецца за адну з дамінантаў Браціславы і турыстычную славутасьць, шторок яго наведваюць 200 тысячаў наведнікаў.
Пабудова
рэдагавацьМост быў збудаваны ў 1967—1972 роках паводле праекту Арпада Тэзара, Ёзэфа Ляцкі і Івана Сьлямэна. Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 26 жніўня 1972. Дзеля таго, каб правесьці да яго аўтадарогу, давялося зруйнаваць вялікую колькасьць будынкаў у раёне замку, у тым ліку амаль увесь жыдоўскі квартал з нэалягічнай сынагогай; зь іншага боку, мост палепшыў злучэньне між жылым раёнам Пэтржалка і астатняй часткай Браціславы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНовы мост (Браціслава) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў