Сарк
Сарк (па-француску: Sercq) — востраў у Атлянтычным акіяне ў складзе Нармандзкіх выспаў, самая малая з чатырох найбуйнейшых выспаў архіпэлягу. Плошча — 5 км². Насельніцтва — каля 600 чалавек (2002). Сарк называюць апошнім аплотам фэадалізму, таму што тут усё яшчэ захаваўся фэод. Васалы і па сёньняшні дзень маюць значна большы палітычны ўплыў, чым астатнія жыхары.
Сарк Sèr Sercq Sark | |||||
| |||||
Афіцыйная мова | ангельская, француская, сарская | ||||
Сталіца | Рэзыдэнцыя сэньёра. Сарк ня мае сталіцы. | ||||
Форма кіраваньня Каралева
Сэньёр Сарку |
Канстуцыйная манархія Лізавета II Джон Майкл Бамонт | ||||
Плошча • агульная |
5,45 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2002) • шчыльнасьць |
600 чал. 110 чал/км² | ||||
Валюта | Фунт стэрлінгаў, Фунт Гернсі (GBP)[1] | ||||
Часавы пас | +1 | ||||
Незалежнасьць | Частка кароннай зямлі Гернсі, указ Лізаветы I аб наданьні Хэліеру дэ Картэрэту права ўладаньня выспай Сарк 1565 г. | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gg | ||||
Тэлефонны код | +44 |
Асаблівасьці фаўны абумоўлены геаграфічным месцазнаходжаньнем выспы. На Сарку няма рэптыліяў і буйных сысуноў; адзінымі прадстаўнікамі апошніх зьяўляюцца трусы і пацукі. Вожык быў завезены на выспу толькі ў 1986 годзе. На высьпе распаўсюджана малая белазубка (Crocidura suaveolens) — від, які не сустракаецца ў суседняй Нармандыі і на высьпе Гернсі.
Важная роля ў эканоміцы выспы належыць турызму, асабліва ў летні пэрыяд.
На высьпе забаронена карыстацца аўтамабілямі, але дазволеныя ровары і конныя экіпажы. Жыхары выспы могуць карыстацца трактарам. Матарызаваным транспартам могуць карыстацца толькі пэнсіянэры і інваліды.
Геаграфія
рэдагавацьВыспа Сарк складаецца зь дзьвюх высокіх скалістых выспаў, Вялікага і Малога Сарку, злучаных паміж сабой вузкай пяшчанай паласой. Рыфы Вялікай і Малой выспаў зьвязаны між сабой вузкім мостам Ля Купэ (La Coupée), абсталявага пачынаючы з 1900 года мэталічна-бэтоннай агароджай паабапал; у 1945 годзе мост узмацнілі і адрамантавалі нямецкія ваеннапалонныя.
Гісторыя
рэдагавацьПасьлядоўных і дасканалых зьвестак аб гістарычным мінулым выспы да 16 стагодзьдзя не захавалася. Шматлікія магільнікі зь вялікіх каменных камлыг сьведчаць аб засяленьні Сарка чалавекам яшчэ ў пэрыяд нэаліту.[2] Верагодна, што прынамсі на працягу двух стагодзьдзяў выспа была заселены рымлянамі.
У 565 годзе культывацыю выспы пачаў Сьвяты Мальёр (Magloire) з 62 манахамі. Заснаваны кляштар выстаяў рабаваньні вікінгаў у 9 стагодзьдзі. У 933 годзе нарманскаму ярлу Вільгельму I быў падараваны лён (фэод) на валоданьне Саркам. На працягу стагодзьдзяў выспа перадавалася ярламі (пазьней герцагамі) ад аднаго ўладара да другога, так, да 1042 года Сарк належыў абацтву Мон-Сэн-Мішэль.
У 1274 годзе насельніцтва Сарка дасягала 400 чалавек; да канца 14 стагодзьдзя выспа прыносіла значны прыбытак у скарбніцу ангельскага караля. У 16 стагодзьдзі чорная сьмерць апусташыла выспу; у часы марскіх баталій бязьлюдны Сарк выкарыстоўваўся марскімі дзяржавамі ў ваенных мэтах, у мірныя часы на Сарку жылі піраты і іншыя злачынцы. У 1549 годзе ваенна-марскімі сіламі Францыі на Сарку былі пабудаваны фартыфікацыйныя ўзмацненьні.
У час Другой сусьветнай вайны Сарк, як і іншыя Нармандзкія выспы, быў акупаваны вэрмахтам. У адрозьненьне ад насельніцтва іншых выспаў, жыхары Сарку адмовіліся ад эвакуацыі ў Ангельшчыну і не пакінулі выспу перад прыходам захопнікаў. Сібіль Хэсавэй, сарская дама (Dame de Sercq), якая ў той час заняла сэньёрскую пасаду, абыходзілася з насельніцтвам прыязна, але аўтарытарна («Яе слова было законам. Нават для нас…», заўважаў адзін нямецкі салдат). За выключэньнем гернскага судзьдзі Лэйна, Сібіль Хэсавэй была адзінай палітычна значнай фігурай, якая адмаўлялася падпісваць загады нямецкага кіраўніцтва, калі апошнія не адпавядалі яе поглядам. У 1942 годзе Сарк, як і выспа Гернсі ў 1940 годзе, стаў арэнай безвыніковай ваеннай апэрацыі брытанскай арміі. У тым жа годзе 9 жыхароў выспы дэпартавалі ў Нямеччыну, тых, у каго не было «пастаяннага месца жыхарства» на Сарку, а таксама «мужчын нясарскага паходжаньня (ангельцаў) ва ўзросце паміж 16 і 70 гадамі» разам зь сем’ямі. Сярод апошніх быў і муж Сібіль Хэсавэй.
Палітычная сыстэма
рэдагавацьВа ўмовах аўтаномнага статусу і ўласнай заканадаўчай сыстэмы выспы на Сарку па сёньняшні дзень карыстаюцца заканадаўчымі актамі стогадовай і нават старэйшай даўніны. Так, напрыклад, сэньёр (Seigneur) зьяўляецца адзінай пэрсонай на высьпе, якой дазваляецца разводзіць галубоў ці трымаць нестэрылізаваную сучку, што абгрунтоўваецца магчымай небясьпекай для сельскай гаспадаркі выспы ў выніку павелічэньня колькасці сабак ці галубоў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ На высьпе Сарк выкарыстоўваюць фунт Гернсі.
- ^ Heather Sebire, The Archaeology & Early History of the Channel Islands (Tempus 2005, ISBN 0752434497)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСарк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў