Дуга Струвэ
Геадэзі́чная дуга́ Стру́вэ — сетка з 265 трыянгуляцыйных пунктаў працягласьцю больш за 2820 кілямэтраў. Стваралася з мэтай вызначэньня парамэтраў Зямлі, яе формы і памеру. Названая паводле прозьвішча галоўнага выканаўцы — расейскага астранома нямецкага паходжаньня Фрыдрыха Георга Вільгельма Струвэ.
Геадэзічная дуга Струвэ | |
---|---|
Struve Geodetic Arc* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Беларусь Латвія Летува Малдова Нарвэгія Расея Украіна Фінляндыя Швэцыя Эстонія |
Тып | культурны |
Крытэры | ii, iv, vi |
Спасылка | 1187 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2005 (29-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Геадэзічная дуга Струвэ была вымераная з 1816 да 1855 году ад Фугленэсу недалёка ад мыса Норд-Кап у Нарвэгіі (70°40′12″ пн. ш. 23°39′48″ у. д. / 70.67° пн. ш. 23.66333° у. д.) да Ізмаілу паблізу Чорнага мора (45°19′54″ пн. ш. 28°55′41″ у. д. / 45.33167° пн. ш. 28.92806° у. д.), што ўтварыла дугу мэрыдыяна працягласьцю 2821,833 км і амплітудай 25° 20′ 08″. Апорныя пункты дугі пазначаліся на мясцовасьці рознымі спосабамі: паглыбленьнямі ў скалах, жалезнымі крыжамі, пірамідамі з камянёў ці спэцыяльна ўсталяванымі абэліскамі. Два скрайнія пункты, як найістотнейшыя, у знак удалага сканчэньня работаў пазначаныя манумэнтальнымі слупамі.
На час стварэньня Дуга пралягала па тэрыторыі дзьвюх дзяржаваў: Расейскай імпэрыі ды Швэдзка-нарвэскай уніі. У цяперашні час пункты дугі можна знайсьці на тэрыторыі 10 краінаў: Нарвэгіі, Швэцыі, Фінляндыі, Расеі, Эстоніі, Латвіі, Летувы, Беларусі, Малдовы і Ўкраіны. У 2005 годзе 34 пунктам Дугі Струвэ, якія захаваліся да нашых дзён, нададзены статус Помніка Сусьветнай спадчыны[1].
Каардынаты дугі
рэдагаваць- «Фугленэс» у Хамэрфэсьце (70°40′12″ пн. ш. 23°39′48″ у. д. / 70.67° пн. ш. 23.66333° у. д.)
- «Райпас» у Альце (69°56′19″ пн. ш. 23°21′37″ у. д. / 69.93861° пн. ш. 23.36028° у. д.)
- «Luvdiidcohkka» у Каўтакейна (69°39′52″ пн. ш. 23°36′08″ у. д. / 69.66444° пн. ш. 23.60222° у. д.)
- «Baelljasvarri» у Каўтакейна (69°01′43″ пн. ш. 23°18′19″ у. д. / 69.02861° пн. ш. 23.30528° у. д.)
- «Pajtas-vaara» ў Кіруне (68°15′18″ пн. ш. 22°58′59″ у. д. / 68.255° пн. ш. 22.98306° у. д.)
- «Kerrojupukka» ў Паяле (67°16′36″ пн. ш. 23°14′35″ у. д. / 67.27667° пн. ш. 23.24306° у. д.)
- «Pullinki» ў Эвэртурнэа (66°38′47″ пн. ш. 23°46′55″ у. д. / 66.64639° пн. ш. 23.78194° у. д.)
- «Perra-vaara» ў Хапарандзе (66°01′05″ пн. ш. 23°55′21″ у. д. / 66.01806° пн. ш. 23.9225° у. д.)
- «Стуор-Ойві» (цяпер «Стуораханаайві») у раёне гары Тарвантаваара, Энантэкіё (68°40′57″ пн. ш. 22°44′45″ у. д. / 68.6825° пн. ш. 22.74583° у. д.)
- «Авасакса» на скале Аавасакса, Уліторніа (66°23′52″ пн. ш. 23°43′31″ у. д. / 66.39778° пн. ш. 23.72528° у. д.)
- «Тарнэа» на званіца царквы Алаторніа, Торніа (65°49′48″ пн. ш. 24°09′26″ у. д. / 65.83° пн. ш. 24.15722° у. д.)
- «Пуалака» на гары Оравівуоры, Карпілахці (61°55′36″ пн. ш. 25°32′01″ у. д. / 61.92667° пн. ш. 25.53361° у. д.)
- «Парлом II» на гары Тарнікаліа ў Парлямі, Ляпінярві (60°42′17″ пн. ш. 26°00′12″ у. д. / 60.70472° пн. ш. 26.00333° у. д.)
- «Свартвіра» на высьпе Муставііры, Пюхцяа (60°16′35″ пн. ш. 26°36′12″ у. д. / 60.27639° пн. ш. 26.60333° у. д.)
- «Пункт Мякіпялюс» — в. Гоглянд (60°04′27″ пн. ш. 26°58′11″ у. д. / 60.07417° пн. ш. 26.96972° у. д.)
- «Пункт Z» — в. Гоглянд (60°5′9.8″ пн. ш. 26°57′37.5″ у. д. / 60.086056° пн. ш. 26.960417° у. д.)
- «Woibifer» у Выйвэрэ Вяйке-Маар’яўскай воласьці (59°03′28″ пн. ш. 26°20′16″ у. д. / 59.05778° пн. ш. 26.33778° у. д.)
- «Katko» ў Сымуне Вяйке-Маар’яўскай воласьці (59°02′54″ пн. ш. 26°24′51″ у. д. / 59.04833° пн. ш. 26.41417° у. д.)
- «Дорпат» (Абсэрваторыя Тарту) (58°22′43.64″ пн. ш. 26°43′12.61″ у. д. / 58.3787889° пн. ш. 26.7201694° у. д.)
- «Sestu-Kalns» у Эргльскім краі (56°50′24″ пн. ш. 25°38′12″ у. д. / 56.84° пн. ш. 25.63667° у. д.)
- «Jacobstadt» у Екабпілсе (56°30′05″ пн. ш. 25°51′24″ у. д. / 56.50139° пн. ш. 25.85667° у. д.)
- «Карышкі» ў Панямонку (55°54′09″ пн. ш. 25°26′12″ у. д. / 55.9025° пн. ш. 25.43667° у. д.)
- «Мяшканцы» ў Немянчыне (54°55′51″ пн. ш. 25°19′00″ у. д. / 54.93083° пн. ш. 25.316667° у. д.)
- «Берасьнякі» ў Немеже (54°38′04″ пн. ш. 25°25′45″ у. д. / 54.63444° пн. ш. 25.42917° у. д.)
На тэрыторыі Беларусі знаходзіўся 31 пункт дугі. У 2001 годзе сіламі спэцыялістаў «Белаэракосмагеадэзіі» былі знойдзеныя 19 пунктаў, закладзеных у пэрыяд з 1825 па 1826 год. З усіх 10 краінаў, па тэрыторыі якіх праходзіла Дуга Струвэ, тут знойдзена найбольшая колькасьць геадэзычных пунктаў. Уключаныя ў сьпіс ЮНЭСКО такія беларускія пункты:
- Тупішкі, Ашмянскі раён (54°17′29″ пн. ш. 26°2′43″ у. д. / 54.29139° пн. ш. 26.04528° у. д.)
- Лапаты, Шчучынскі раён (53°33′37″ пн. ш. 24°52′11″ у. д. / 53.56028° пн. ш. 24.86972° у. д.)
- Асаўніца, Янаўскі раён 52°17′21″ пн. ш. 25°38′58″ у. д. / 52.28917° пн. ш. 25.64944° у. д.
- Шчакоцк (Чэкуцк), Янаўскі раён (52°12′55″ пн. ш. 25°33′12″ у. д. / 52.21528° пн. ш. 25.55333° у. д.)
- Лескавічы, Янаўскі раён (52°9′38″ пн. ш. 25°34′17″ у. д. / 52.16056° пн. ш. 25.57139° у. д.)
Іншыя пункты на тэрыторыі краіны:
Гарадзенская вобласьць
рэдагаваць- Дзергелі, Зэльвенскі раён
- Тарасаўцы, Зьдзецельскі раён
- Пуцэвічы, Наваградзкі раён
- Амальенгоф, Наваградзкі раён
- Дакудава, Лідзкі раён
- в. Урцішкі (каля г. Іўе, Іўеўскі раён)
- Даўкны, Вярэнаўскі раён
- Віднопаль, Іўеўскі раён
- Лойці, Ашмянскі раён
- Дэйбісі, Ашмянскі раён
- Цюпішкі, Ашмянскі раён (54°17′29″ пн. ш. 26°2′43″ у. д. / 54.29139° пн. ш. 26.04528° у. д.)
- Кандраты, Астравецкі раён
Берасьцейская вобласьць
рэдагаваць- Белін астра, Дарагічынскі раён
- Опаль, Янаўскі раён
- Безьдзеж, Дарагічынскі раён
- Гаць, Івацэвіцкі раён
- Марынус, Івацэвіцкі раён
- Івацэвічы (52°43′28.0560″ пн. ш. 25°19′15.0240″ у. д. / 52.72446° пн. ш. 25.32084° у. д.)
Сяло Рудзь (48°19′05″ пн. ш. 27°52′35″ у. д. / 48.31806° пн. ш. 27.87639° у. д.) на поўначы Малдовы ўваходзіць у лік аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, бо празь яго праходзіць Дуга Струвэ. Раней у Малдове было 27 стаяначных пунктаў, па якіх праводзіліся абмеры для складаньня міжнародных мапаў. У цяперашні час у краіне застаўся толькі адзін пункт у сяле Рудзь. Ён знаходзіцца ў яблыневым садзе, за 300 мэтраў ад аўтатрасы Сарокі — Атакі.
- Кацярынаўка, Хмяльніцкая вобласьць (49°33′57″ пн. ш. 26°45′22″ у. д. / 49.56583° пн. ш. 26.75611° у. д.)
- Фельштын, Хмяльніцкая вобласьць (49°19′48″ пн. ш. 26°40′55″ у. д. / 49.33° пн. ш. 26.68194° у. д.)
- Баранаўка, Хмяльніцкая вобласьць (49°08′55″ пн. ш. 26°59′30″ у. д. / 49.14861° пн. ш. 26.99167° у. д.)
- Старанякрасаўка, Адэская вобласьць (45°19′54″ пн. ш. 28°55′41″ у. д. / 45.33167° пн. ш. 28.92806° у. д.)
Ня ўключаныя ў сьпіс
рэдагаваць- Новая Грэбля, Хмяльніцкая вобласьць (49°41′23″ пн. ш. 26°29′04″ у. д. / 49.68972° пн. ш. 26.48444° у. д.)
- Горнікі, Ровенская вобласьць (50°23′05″ пн. ш. 25°50′40″ у. д. / 50.38472° пн. ш. 25.84444° у. д.)
- Крупа, Валынская вобласьць (50°41′03″ пн. ш. 25°24′45″ у. д. / 50.68417° пн. ш. 25.4125° у. д.)
- Крэменец, Тарнопальская вобласьць (50°05′45″ пн. ш. 25°41′54″ у. д. / 50.09583° пн. ш. 25.69833° у. д.)
- Гута-Камінская, Валынская вобласьць (51°34′45″ пн. ш. 25°02′01″ у. д. / 51.57917° пн. ш. 25.03361° у. д.)
Дуга Струвэ ў нумізматыцы
рэдагавацьБеларусь
рэдагаваць29 сьнежня 2006 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэньне памятную манэту «Дуга Струвэ» наміналам 1 і 20 беларускіх рублёў. Выпуск памятных манэтаў быў прымеркаваны да важнай падзеі для Рэспублікі Беларусь: у 2005 годзе 5 з выяўленых 19 пунктаў дугі былі ўнесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Манэты вылучаюцца арыгінальнай формай. На авэрсным баку манэтаў выяўленыя: уверсе зьлева — рэльефная выява дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь; справа — надпіс «Рэспубліка Беларусь»; у цэнтры — контурная выява Рэспублікі Беларусь і схема пунктаў Дугі Струвэ на яе тэрыторыі; унізе ўказаныя проба сплаву і намінал — «20 рублёў» на срэбнай і «1 рубель» на медна-нікелевай, а таксама на кожнай з манэтаў — год біцьця[2].
Малдова
рэдагаваць15 чэрвеня 2009 року Нацыянальны банк Малдовы ўвёў у абарачэньне срэбную памятную манэту «Геадэзічная дуга Струвэ» з сэрыі «Помнікі Малдовы» наміналам 50 леяў.
На авэрсе манэты ў цэнтры — Герб Малдовы; у верхняй частцы — лічба з пазначэньнем году біцьця; у ніжняй частцы — надпіс «50 LEI»; па коле манэты вялікімі літарамі выбіты надпіс «REPUBLICA MOLDOVA». На рэвэрсе — у цэнтры мапа Рэспублікі Малдовы, на якой выяўленая Геадэзічная дуга Струвэ, геадэзічны пункт Рудзь і геаграфічныя каардынаты, у верхняй частцы надпіс «RUDI»; па коле ў верхняй частцы вялікімі літарамі выбіты надпіс «ARCUL GEODEZIC STRUVE»[3].
Украіна
рэдагаваць7 чэрвеня 2016 року Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэньне юбілейную манэту «Геадэзічная дуга Струвэ (да 200-рочча пачатку зьдзяйсьненьня астронама-геадэзічных работаў)».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Апісаньне і характарыстыка Дугі Струвэ на афіцыйным сайце ЮНЭСКО (анг.) Праверана 21 ліпеня 2020 г.
- ^ Памятныя манэты «Дуга Струвэ» Банкноты і манэты. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі. Праверана 21 ліпеня 2020 г.
- ^ Geodezic Arch Struve (анг.). Нацыянальны банк Малдовы (15 чэрвеня 2009). Праверана 21 ліпеня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 410Д000001 |
Ангельская ВікіВандроўка мае турыстычны дапаможнік па тэме гэтага артыкула: |