Канхалёгія
Канхалёгія (ад стар.-грэц. κόγχη, стар.-грэц. κογχύλιον — «ракавіна» і стар.-грэц. λόγος — «вучэньне»; па-ангельску: conchology, па-нямецку: Conchologie) — разьдзел малякалёгіі, які вывучае ракавіны малюскаў. У шырокім сэнсе — гэта навуковае, паўнавуковае ці аматарскае вывучэньне ракавін мяккацелых жывёлаў тыпу малюскі.
ТрактоўкаРэдагаваць
Большасьць прафэсійных аўтараў трактуюць канхалёгію толькі як вывучэньне экзашкілета малюскаў. Аднак тэрмін «Канхалёгія» (conchology, канхіалёгія) выкарыстоўваецца некаторымі аматарамі, асабліва ў Эўропе, у яшчэ больш шырокім сэнсе, які азначае ўвесь абшар дзейнасьці малякалёгіі.
У яго больш вузкім сэнсе азначае вывучэньне толькі ракавін малюскаў, як марскіх, так і прэснаводных і сухапутных. Гэты кірунак падтрымліваецца са старажытных часоў калекцыянэрамі прыгожых ракавін і вядовы таксама як канхіяфія. Маляколягі ж дасьледуюць малюскаў як цэласны арганізм.
РакавіныРэдагаваць
Аб’ектамі ўвагі канхалёгіі зьяўляюцца ўсе ракавінныя малюскі, а значыць ня ўсе малюскі. Такія як кальмары, васьміногі і іншыя галаваногія малюскі (Cephalopoda) ня маюць зьнешняга шкілету (ракавін) (за выключэньнем Nautiloidea). З-за гэтага канхолягі маюць справу галоўным чынам з чатырма групамі малюскаў (Conchifera): Gastropoda (сьлімакі), двухстворчатыя малюскі (Bivalvia), хітоны (Polyplacophora) і лапатаногія (Scaphopoda).
Сандра Бацічэлі, Нараджэньне Вэнэры, Уфіці, Флярэнцыя
МузэіРэдагаваць
У ЗША:
- Нацыянальны музэй натуральнай гісторыі, Вашынгтон — The Smithsonian Museum of Natural History, у гэтым музэі сабраная адна з найбольш буйнейшых ў сьвеце калекцыя ракавін малюскаў (вялікі ўнёсак належыць марскому біёлягу Dr. Ellen Stronge)
- Амэрыканскі музэй натуральнай гісторыі, Нью-Ёрк
- Bailey-Matthews Shell Museum, выспа Санібэл, Флорыда: адзіны ў сьвеце музэй, які цалкам прысьвечаны ракавінам малюскаў.
У Эўропе:
- Музэй натуральнай гісторыі, Вена
- Музэй натуральнай гісторыі, Парыж
- Музэй натуральнай гісторыі, Бэрлін
- Музэй натуральнай гісторыі, Лёндан
- Музэй натуральнай гісторыі, Брусэль (тут знаходзіцца трэцяя па колькасьці калекцыя малюскаў у сьвеце)
- Музэй натуральнай гісторыі, Лейдэн
- Музэй натуральнай гісторыі, Швэцыя
Ракавіны на марках і манэтахРэдагаваць
Ракавіны малюскаў можна пабачыць на больш чым 5000 розных марках ва ўсім сьвеце. Выявы ракавін таксама вядомыя і на грашовых знаках некаторых краін сьвету. Напрыклад, багамскі даляр (1974), кубінскае песа (1981), нэпальскія рупіі (1989), філіпінскае песа (1993), а таксама на манэтах Гаіці (Haitian gourde, 1973).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Канхалёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў