Славацкія эўра
Славацкія эўра — наборы манэтаў эўра з нацыянальным дызайнам, якія б’юцца на Крэмніцкай мынцы.
Нацыянальны бок можа быць выкананы ў трох розных дызайнах. На манэтах драбнейшага наміналу выяўленая гара Крывань, на сярэдніх манэтах выяўлены Браціслаўскі замак, на манэтах у 1 і 2 эўра выяўлены герб Славаччыны. Нацыянальны бок кожнае манэты таксама ўтрымлівае 12 зорак, што сымбалізуюць Эўрапейскую раду, назву краіны і год выпуску.
Увядзеньне эўра
рэдагавацьУ 2005 року быў праведзены афіцыйны грамадзкі конкурс на лепшы дызайн славацкіх манэтаў эўра. 21 лістапада 2005 былі абвешчаныя вынікі конкурсу; самым папулярным дызайнам быў прызнаны герб Славаччыны[1][2]. Пасьля гэтага Славаччына пачала праводзіць эканамічныя рэформы, неабходныя для пераходу на эўра.
На іх правядзеньне пайшло тры гады. Урэшце 1 красавіка 2008 НБС прадставіў свой плян па вывадзе з абарачэньня і зьнішчэньні кронаў[3]. 3 чэрвеня 2008 року міністры фінансаў Эўрапейскага Зьвязу далі «зялёнае сьвятло» на далучэньне Славаччыны да эўразоны ў 2009 року.
8 ліпеня 2008 Эўрапейскі Зьвяз даслаў Славаччыне фармальнае запрашэньне і ўсталяваў афіцыйны курс абмену грошай — 30,126 кронаў за эўра[4][5][6][7][8].
19 жніўня 2008 па замове Нацбанку славацкія эўра пачалі біцца на мынцы ў Крэмніцы.
Дызайн
рэдагаваць0,01 € | 0,02 € | 0,05 € |
---|---|---|
0,10 € | 0,20 € | 0,50 € |
1 € | 2 € | Па краі двухэўравае манэты |
2 € (2009) | 2 € (2009) | 2 € (2011) |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Statement from the 57th Meeting of the Bank Board of the NBS». (анг.) Нацыянальны банк Славаччыны, 20 сьнежня 2005]
- ^ Martina Jurinová Public decide on motif for euro coins (анг.). The Slovak Spectator.
- ^ NBS Preparing to Withdraw and Destroy Koruna Notes and Coins (анг.)
- ^ Slovak euro exchange rate is set (анг.). BBC (8 ліпеня 2008). Праверана 9 ліпеня 2008 г.
- ^ EU grants final approval for Slovakia to adopt the euro, conversion rate set at central parity (анг.). Hungary Online Financial Journal. Праверана 9 ліпеня 2008 г.
- ^ Commission welcomes Council approval of Slovakia's euro adoption (анг.). welcomeeurope.com. Праверана 9 ліпеня 2008 г.
- ^ Slovakia to Adopt Euro with Conversion Rate 30.126 SKK/EUR (анг.). Slovakia Today. Праверана 15 ліпеня 2008 г.
- ^ Slovakia gets final EU greenlight to adopt euro (анг.). Macau Daily Times. Праверана 15 ліпеня 2007 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСлавацкія эўра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў