Мікалай Гусараў

савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч

Мікала́й Іва́навіч Гуса́раў (16 жніўня [ст. ст. 3 жніўня] 1905 у Мікалаеўскай слабадзе Цароўскага павету Астраханскай губэрні, Расейская імпэрыя — 17 сакавіка 1985, Масква, СССР[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ з 1947 да 1950 году.

Мікалай Іванавіч Гусараў
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР
7 сакавіка 1947 — 3 чэрвеня 1950
Папярэднік: Панцеляймон Панамарэнка
Наступнік: Мікалай Патолічаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 (16) жніўня 1905
Памёр: 17 сакавіка 1985(1985-03-17) (79 гадоў)
Партыя: КПСС
Дзеці: Уладзімер Гусараў[d]
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

рэдагаваць

Гусараў нарадзіўся ў сям’і бляхара. Пачаў працаваць у 11 гадоў, спачатку пасыльным, а потым батраком. Пад час рэвалюцыі 1917 году ў Расеі змагаўся на баку Чырвонай арміі. У 1921 годзе стаў сябрам камсамольскай арганізацыі, а ў 1924 годзе ўступіў у ВКП(б). У 1927—1929 г.г. Гусараў служыў у памежных войсках НКУС СССР, у 1928—1929 г.г. прымаў актыўны ўдзел у калектывізацыі ў Сталінградзкай вобласьці. У 1930—1938 г.г. быў прадстаўніком ЦК ВЛКСМ і кіраўніком падрыхтоўкі калгасных кадраў у Калгас-цэнтры СССР, студэнтам Маскоўскага авіяцыйнага тэхнікума, палітработнікам у Казахстане, супрацоўнікам Сьвярдлоўскага гаркаму ВКП(б). Пасьля падзелу Сьвярдлоўскай вобласьці на Пермскую і Сьвярдлоўскую ў 1938 годзе Гусараў узначаліў Аргбюро ЦК ВКП(б) па Пермскай вобласьці. 4 сакавіка 1939 году прызначаны першым сакратаром абкаму ВКП(б) Пермскай вобласьці. З сакавіка 1940 году адначасова працаваў першым сакратаром Молатаўскага гаркаму ВКП(б).

У 1946 годзе быў пераведзены ў ЦК ВКП(б), з 1947 да 1950 году быў першым сакратаром ЦК КПБ. У часы яго кіраваньня Беларусьсю была актывізаваная барацьба з «нацыяналізмам», «буржуазнымі плынямі» у беларускай культуры, праводзілася масавая гвалтоўная калектывізацыя ў заходніх раёнах БССР[2].

У 1950—1953 г.г. Гусараў працаваў загадчыкам сэктару ў апараце ЦК КПСС, а ў 1953—1955 г.г. — першым сакратаром Тульскага абкаму КПСС. З 1954 да 1984 г.г. працаваў у апараце Савету Міністраў РСФСР (намесьнік міністра мясцовай прамысловасьці РСФСР (1955—1957 г.г.); старшы рэфэрэнт, старшы інструктар, загадчык аддзелу тэрытарыяльнай групай савецкіх органаў Савету Міністраў РСФСР (1957—1965 г.г.); намесьнік загадчыка арганізацыйна-інструктарскім аддзелам Кіраўніцтва справамі Савету Міністраў РСФСР (1965—1971 г.г.); саветнік пры Савеце Міністраў РСФСР (1971—1984 г.г.). Быў дэлегатам 18 зьезду ВКП(б) і 18 Усесаюзнай партыйнай канфэрэнцыі. Кандыдат у сябры ЦК ВКП(б). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР I—IV скліканьняў[1].

Памёр 17 сакавіка 1985 году ў Маскве.

Папярэднік
Панцеляймон Панамарэнка
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
7 сакавіка 1947 — 3 чэрвеня 1950
Наступнік
Мікалай Патолічаў

Літаратура

рэдагаваць
  • История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. — ISBN 985-6479-22-3