Аварцы

каўкаскі народ

Ава́рцы або ава́ры (па-аварску: аварал, магӀарулал) — самы шматлікі народ сучаснага Дагестана. Авары (аварцы) зьяўляюцца нашчадкамі авараў (абраў) паводле зьвестак аўтарытэтных гісторыкаў Р. Штрайзэра, П’ера Кафруа, С. Лазовіча і генэтыкаў, якія праводзілі дасьледаваньні генаў сучасных авараў. Жывуць у горнай (паўднёва-заходняй) частцы Дагестана, паўночна ўсходняй Грузіі, паўночнай частцы Азэрбайджана.

Колькасьць

рэдагаваць

У Расеі жыве 912 090 аварцаў. Большасьць у Дагестане. 72% аварцаў жыве на вёсцы. У Азэрбайджане аварцы жывуць у Белаканскім і Закатальскім раёнах, дзе жыло ў 1999 годзе каля 49 800 чалавек.

Моваю аварцаў называецца аварская мова, але ў побыце аварцы добра валодаюць іншымі мовамі — расейскай, кумыцкай, азэрбайджанскай (у Азэрбайджане) і г. д.

Шырока распаўсюджаны сярод аварцаў іслам, але за часы СССР добра ўкараніўся атэізм.

Выбітныя аварцы

рэдагаваць