Яўстах Каятан Сапега
Яўста́х Каята́н Сапе́га (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860, Парыж) — паўстанец, дзяяч эміграцыі. Кавалер залатога крыжа «Віртуці Мілітары» (лістапад 1831).
Яўстах Каятан Сапега | ||||
Герб «Ліс» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 7 жніўня 1797 Веркі каля Вільні | |||
Памёр | 16 лістапада 1860 Парыж | |||
Пахаваны | ||||
Род | Сапегі | |||
Бацькі | Францішак Сапега Пэлягія Ружа з Патоцкіх[1] | |||
Жонка | Мары Патэн Больд Ружа з Мастоўскіх | |||
Дзеці | Ян Павал Аляксандар | |||
Дзейнасьць | афіцэр | |||
Рэгаліі | ||||
|
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», адзіны сын Францішка (1772—1829), генэрала літоўскай артылерыі, і Пэлягіі Ружы з Патоцкіх (1775—1846). У маладосьці служыў у расейскай кавалерыі. Падарожнічаў па Эўропе, натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі. Па сьмерці бацькі ў 1829 годзе атрымаў вялізныя ўладаньні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сярод іншага быў апошнім уладальнікаў з Сапегаў славутага Ружанскага палацу, што быў канфіскаваны царскімі расейскімі ўладамі за ўдзел гаспадара ў паўстаньні 1830—1831гг.
Удзельнічаў у вызвольным паўстаньні (1830—1831), быў падпаручнікам у штабе генэрала Я. Скрынецкага. Ахвяраваў на карысьць паўстаньня свой ружанскі маёнтак[3].
Па паразе паўстаньня ў эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго расейскія ўлады вывезьлі ў Санкт-Пецярбург музэйныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў[4].
21 сьнежня 1822 году ажаніўся з Мары Патэн Больд (1795—1824), якая памерла пры родах. У 1842 годзе ажаніўся з Ружай Юліяй, фрэйлінай двара (1829 год), дачкой графа Тадэвуша Антонія Мастоўскага (1766—1842) і Мар’яны з Патоцкіх (1780—1837). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Яўстах Францішак (1836—1909)
- Ганна Марыя (1843—1919), жонка з 1862 году графа Уладзіслава Браніцкага (пам. 1884)
- Ян Павал Аляксандар (1847—1901)
Спачыў на могілках Манмартр у Парыжы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ M.J. Minakowski Eustachy Kajetan Ostafi ks. Sapieha-Rożański h. Lis (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego Праверана 3 траўня 2012 г.
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 76. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Кобла М. Мястэчка Дзярэчын // «Наша Вера» № 3 (9), 1999.
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 227.
Літаратура
рэдагаваць- Кобла М. Мястэчка Дзярэчын // «Наша Вера» № 3 (9), 1999.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8