Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

(Перанакіравана з «ПП НС РБ»)

Каардынаты: 53°53′45″ пн. ш. 27°32′42″ у. д. / 53.89583° пн. ш. 27.545° у. д. / 53.89583; 27.545

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — ніжняя палата найвышэйшага заканадаўчага органу рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, утворанага па разгоне Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Палата прадстаўнікоў
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Тып
Тып ніжняя палата
Парлямэнцкая сыстэма мажарытарная
Палата прадстаўнікоў
Старшыня Ігар Сергеенка
выбраны 22 сакавіка 2024
Дэпутатаў 110
Палітычныя групы (фракцыі) «Белая Русь» (51), Камуністычная партыя Беларусі (7), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці (8), Лібэральна-дэмакратычная партыя (4), беспартыйныя дэпутаты (40)
Год заснаваньня 28 лістапада 1996 (27 гадоў таму)
Апошнія выбары 25 лютага 2024
house.gov.by/by/
Палата прадстаўнікоў у Вікісховішчы

Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, простага выбарчага права пры таемным галасаваньні зь непадкантрольнай для грамадзянаў Беларусі працэдурай падліку галасоў.

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Дом ураду. Правае крыло — месца размяшчэньня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Утвораная па разгоне Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня. Ад пачатку існаваньня працоўныя органы Палаты прадстаўнікоў рыхтавалі ўсе дакумэнты толькі на расейскай мове, што 30 студзеня 1997 году выклікала патрабаваньне дэпутата Леаніда Сечкі пра пашырэньне дакумэнтаў і па-беларуску, бо: «Наша дзейнасьць павінна быць прасякнута нацыянальнай ідэяй»[1]. Прызначаная Аляксандрам Лукашэнкам бяз выбараў, Палата прадстаўнікоў 1-га скліканьня прыняла паводле вынікаў 2-й сэсіі ў красавіку — чэрвені 1997 году (за 90 дзён) 94 законапраекты з 100, зь іх 54 у 2-м чытаньні. У тым ліку прынялі адразу 4 кодэксы: Грамадзянскі, Працоўны, Крымінальны і Жыльлёвы. 6 з 100 законапраектаў вярнулі на паўторны разгляд. 1 ліпеня 1997 году старшыня Палаты прадстаўнікоў Анатоль Малафееў заявіў на прэс-нарадзе па сканчэньні 2-й сэсіі: «Сёньня выбары непатрэбныя. Гэта першы віток канфрантацыйных падзеяў, палітычнай нестабільнасьці, гэтага трэба пазьбегнуць»[2].

На 4-й сэсіі з 2 красавіка да 30 чэрвеня 1998 году Палата прадстаўнікоў 1-га скліканьня прыняла 109 з 114 законапраектаў, зь іх 63 у 2-м чытаньні. У тым ліку зацьвердзілі 6 праектаў кодэксаў, зь іх 1 у 2-м чытаньні: Грамадзянскі працэсуальны, Жыльлёвы, Аб зямлі, Гаспадарчы працэсуальны, Паветраны і Водны (у 2-м чытаньні). Таксама ўхвалілі 16 міжнародных пагадненьняў[3].

За 2013 год Палата прадстаўнікоў Беларусі 5-га скліканьня ўхваліла 180 законапраектаў у 1-ы год сваёй працы[4].

Старшыні

рэдагаваць
Партыя Колькасьць дэпутатаў
2012 2016 2019
Лібэральна-дэмакратычная партыя 0 1 1
Аб'яднаная грамадзянская партыя 0 1 0
Партыя БНФ 0 0 0
Камуністычная партыя Беларусі 3 8 11
Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» 0 0 0
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 0 0 0
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці 1 3 6
Беларуская патрыятычная партыя 0 3 2
Беларуская партыя «Зялёныя» 0 0 0
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ 0 0 0
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» 0 0 0
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 0 0 0
Рэспубліканская партыя 0 0 0
Беларуская аграрная партыя 1 0 1
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 0 0 0
Партыя свабоды і прагрэсу 0 0 0
Партыя Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя 0 0 0
Беларуская партыя працоўных 0 0 0
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 0 0 0

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Ляшкевіч Ю. Роля беларускай мовы ў рабоце парлямэнта // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 1997. — № 22 (23123). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Валер Каліноўскі. Анатоль Малафееў: «Выбары дэстабілізуюць грамадзтва» // Зьвязда : газэта. — 2 ліпеня 1997. — № 119 (23224). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Малафееў А. Мы грунтоўна прасунуліся наперад у вырашэньні пытаньняў дзяржаўнага будаўніцтва // Зьвязда : газэта. — 1 ліпеня 1998. — № 134 (23485). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Вольга Мядзьведзева. Спачатку — эканоміка // Зьвязда. — 31 студзеня 2014. — № 18 (27628). — С. 2.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць