Гётэборг

горад у Швэцыі

Гётэборг (па-швэдзку: Göteborg) — другі паводле велічыні горад Швэцыі й галоўны порт краіны, разьмешчаны на яе заходнім узьбярэжжы. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году складала 572 799 жыхароў[2], з прадмесьцямі 993 453 жыхары[3]. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам лэну Вэстра Ёталянд і найбуйнейшым горад ляндскапу Вэстэр’ётлянд. Яго паўночныя ўскраіны належаць да ляндзкапу Богуслэн. Найбольшая частка гораду належыць да камуны Гётэборг, а невялічкія часткі — да камунаў Партыле й Мёльндаль.

Гётэборг
швэдз. Göteborg
Гётэборг
Герб Гётэборгу Сьцяг Гётэборгу
Першыя згадкі: 1621
Краіна: Швэцыя
Лэн: Вэстра Ёталянд
Плошча: 198,16 км²
Вышыня: 12 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 572 799 чал.[1]
шчыльнасьць: 2890,59 чал./км²
аглямэрацыя: 993 453 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 31
Паштовы індэкс: 400 10–418 79
Геаграфічныя каардынаты: 57°42′27″ пн. ш. 11°58′3″ у. д. / 57.7075° пн. ш. 11.9675° у. д. / 57.7075; 11.9675Каардынаты: 57°42′27″ пн. ш. 11°58′3″ у. д. / 57.7075° пн. ш. 11.9675° у. д. / 57.7075; 11.9675
Гётэборг на мапе Швэцыі
Гётэборг
Гётэборг
Гётэборг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.goteborg.se

Гісторыя

рэдагаваць
 
Порт «Малы шлягбаўм» (па-швэдзку: Lilla Bommen)
 
Пляц Ётапляцэн з фантанам Пасэйдону працы Карла Мілеса — сымбаль гораду

У пачатку XIII стагодзьдзя на месцы сучаснага Гётэборгу было адзінае выйсьце Швэцыі да Паўночнага мора, шырынёй у 15 км — з поўначы была Нарвэгія, а з поўдня — Данія. У XIV стагодзьдзі тут была заснаваная фартэцыя Эльўсборг. У самым пачатку швэдзкі кароль Карл IX заснаваў у вусьці ракі Гётаэльў, насупраць Эльўсборгу, горад, які атрымаў прывілеі спачатку ў 1603 годзе, а потым у 1607. Аднак першы Гётэборг праіснаваў нядоўга, бо ў 1611 годзе быў спалены датчанамі. У 1621 годзе швэдзкі кароль Густаў II Адольф зноў заснаваў Гётэборг, запрасіўшы для яго будаўніцтва галяндзкіх спэцыялістаў. Зь сярэдзіны XVIII да пачатку XIX стагодзьдзя горад моцна разьвіваецца, дзякуючы Ост-Індыйскай кампаніі, а затым становіцца важным індустрыйным і партовым цэнтрам.

Прамысловасьць

рэдагаваць

Цяпер Гётэборг зьяўляецца адным з галоўных прамысловых цэнтраў Швэцыі: тут разьмешчаны штаб-кватэры такіх прадпрыемстваў як Volvo, SKF, Victor Hasselblad AB.

Культура

рэдагаваць

Гётэборг зьяўляецца значным музычным цэнтрам: акрамя Сымфанічнага аркэстру й поп-гурта Ace of Base, ён набыў вядомасьць і як сталіца стылю дэз-мэтал. Акрамя гэтага, горад вядомы стадыёнам «Улеві» (Ullevi).

Славутасьці

рэдагаваць
 
Гётэборская катэдра (Катэдра Густава)

Адным з сымбаляў Гётэборгу зьяўляецца фантан Пасэйдон працы Карла Мілеса, які знаходзіцца на пляцы Гёта (Göta platsen), у самым цэнтры гораду. На іншым пляцы — пляцы Густава Адольфа стаіць помнік гэтаму каралю-заснавальніку гораду, там жа знаходзіцца й Ратуша. Над гандлёвым кварталам Гага ўзвышаецца фартэцыя Карона (Skansen Kronan). Ёсьць порт, а сярод рэлігійных пабудоваў варта адзначыць кірхі Оскара Фрэдрыка (Oscar Fredrikskyrka) й Мастгугет (Masthuggskyrka). Назву кірхі мае й яшчэ адна мясьціна гораду: так званая «Рыбная кірха» (Feskekörka), якая насамрэч зьяўляецца рыбным рынкам. У Гётэборгу таксама шмат музэяў: мараплаваньня, марскі, прыродна-гістарычны, музэй гораду, музэй дызайну (Röhsska). Акрамя таго, у горадзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Скандынавіі паркаў забаваў Лісэбэрг (Liseberg).

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гётэборгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў