Мікалай Крыштап Халецкі

Мікалай Крыштап Халецкі (каля 1589 — 7 красавіка 1653[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (16151650), ваявода наваградзкі1650)[2]. Трымаў Алькеніцкае, Ляйпунскае, Аліцкае староствы.

Мікалай Крыштап Халецкі
Mikałaj Kryštap Chalecki. Мікалай Крыштап Халецкі (1646).jpg
POL COA Chalecki.svg
Герб «Халецкі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1589
Памёр 7 красавіка 1653
Род Халецкія
Бацькі Дзьмітры Халецкі
Рэгіна з Дыбоўскіх
Дзейнасьць вайсковец, палітык

БіяграфіяРэдагаваць

 
Сужэнцы Марыя Элеанора і Мікалай Крыштап Халецкія. Невядомы мастак, XVII ст.

З шляхецкага роду Халецкіх, сын Дзьмітрыя, падскарбія вялікага літоўскага, і Рэгіны з Дыбоўскіх.

Навучаўся ў Вільні, працягнуў атрыманьне адукацыі ў Лёвэне (Галяндыя) і парыскай Сарбоне, дзе атрымаў «вянок мудрасьці» («Laurea Corona Sapientiae») і званьне «Vertex Liberalium Artium» за дасягненьне дасканаласьці ў вольных навуках. Тамака ж, у сталіцы Францыі, апублікаваў свой першы твор — панэгірык у гонар Яна Замойскага.

Каралеўскі дваранін. 18 разоў абіраўся паслом на соймы.

Удзельнічаў у войнах супраць Швэцыі (16171618), калі пры штурме Парнава прабіўся да ягоных муроў і першым узарваў пэтарду[3], і Маскоўскай дзяржавы (16091618). У Алькеніках трымаў кузьню і пушкарню, якія забясьпечвалі зброяй войска Вялікага Княства Літоўскага[4].

Асноўныя творыРэдагаваць

Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку:

  • Alegorie (1618);
  • Binarius Chalecianus sive duo manipuli liliorum (1642).

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Халецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 711.
  2. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Халецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 712.
  3. ^ Г. Галенчанка. Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім княстве Літоўскім у ХVІ—ХVІІІ ст. // «Герольд Litherland» № 3—4 (7—8). С. 87—102.
  4. ^ Oskar Halecki. Mikołaj Krzysztof Chalecki // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 251—252.

ЛітаратураРэдагаваць