Міжнародны фонд Янкі Купалы
Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадзкае аб’яднаньне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадзкая, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой зьяўляецца садзейнічаньне больш дасканаламу вывучэньню жыцьця і творчасьці Янкі Купалы, выхаваньне маладога пакаленьня на найлепшых узорах творчасьці Песьняра Беларусі, вызначэньне яго месца і ролі ў беларускай і сусьветнай літаратуры, глыбокае пазнаньне беларускім і іншымі народамі творчасьці клясыка беларускай літаратуры.
Міжнародны фонд Янкі Купалы | |
Абрэвіятура | МФЯнК |
---|---|
Дата ўтварэньня | 30 лістапада 1995 (29 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | дасьледаваньне і прапаганда літаратурнай спадчыны Янкі Купалы |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Янкі Купалы, 4 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь (Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак), Летува (Вільня), Латвія (Рыга, Дзьвінск), Польшча (Варшава), Расея (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань) |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Старшыня | Тацяна Сівец |
Намесьнік старшыні | Жанна Дапкюнас |
Кіроўны орган | Рада |
Структура
рэдагавацьНайвышэйшым органам фонду зьяўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі зьяўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Раду фонду.
Старшынём фонду з дня яго заснаваньня да 2016 году зьяўляўся беларускі літаратуразнаўца і дасьледчык творчасьці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. Зь 27 сьнежня 2016 году старшынёй фонду зьяўляецца Тацяна Сівец. Нязьменным намесьнікам старшыні зьяўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.
У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Менск, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак) і 6 суполак за мяжой: у Летуве (Вільня), Латвіі (Рыга, Дзьвінск), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).
Гісторыя
рэдагавацьСтвораны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музэю Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.
Ідэя ўтварэньня фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытаньняў у верасьні 1995 году. Устаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 году ў Менску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасьць у 1996 годзе.
Заснавальнікі фонду (у 1995 годзе)
рэдагавацьІмя і прозьвішча | Занятак | Краіна | ||||
1. | Эдуард Агуновіч | мастак, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь | Беларусь | |||
2. | Маргарыта Антонава | загадчык філіі Музэю-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах | Расея | |||
3. | Аляксандар Баршчэўскі | загадчык катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту | Польшча | |||
4. | Навум Гальпяровіч | намесьнік старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі | Беларусь | |||
5. | Уладзімер Гніламёдаў | намесьнік дырэктара Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | |||
6. | Жанна Дапкюнас | дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы | Беларусь | |||
7. | Джым Дынглі | прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту | Вялікабрытанія | |||
8. | Леанід Дранько-Майсюк | загадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура» | Беларусь | |||
9. | Сяргей Законьнікаў | галоўны рэдактар часопісу «Полымя», ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы | Беларусь | |||
10. | Віктар Каваленка | дырэктар Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | |||
11. | Аляксей Каўка | доктар філялягічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расейскай акадэміі навук | Расея | |||
12. | Вітаўт Кіпель | старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва | ЗША | |||
13. | Альма Лапіньскене | вучоны сакратар Інстытуту літоўскай літаратуры і фальклёру | Летува | |||
14. | Раман Лубкіўскі | паэт і перакладчык | Украіна | |||
15. | Сяргей Маслоўскі | галоўны спэцыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь | Беларусь | |||
16. | Генадзь Праневіч | загадчык катэдры беларускага літаратуразнаўства Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. Пушкіна | Беларусь | |||
17. | Аляксей Пяткевіч | загадчык кафэдры беларускае культуры Гарадзенскага ўнівэрсытэту | Беларусь | |||
18. | Вячаслаў Рагойша | загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту | Беларусь | |||
19. | Аляксандра Станкевіч | загадчык катэдры беларускай мовы Гомельскага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны | Беларусь | |||
20. | Сяргей Тарасаў | старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | |||
21. | Антаніна Хатэнка | вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы | Беларусь | |||
22. | Міхась Шавыркін | галоўны рэдактар часопісу «Роднае слова» | Беларусь |
Дзейнасьць
рэдагавацьСвае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзеньне навукова-практычных канфэрэнцыяў, выдавецкую і іншую дзейнасьць.
З 1996 году разам зь Літаратурным музэем Янкі Купалы фонд зьяўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.