Крысьцін Осьцік

Крысьцін Осьцік (каял 1363, Трокі — 1442, Кернаў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян віленскі (з 1418). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Трубы». Адзін з найбольш уплывовых літоўскіх баяраў эпохі Вітаўта і Жыгімонта Кейстутавіча.

Крысьцін Осьцік
Herb Traby.jpg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1363
Трокі
Памёр 1442(1442)
Кернаў
Род Осьцікавічы і Радзівілы
Бацькі Сірпуць
Дзеці Радзівіл, Станіслаў (Станька), Мікалай (Міцька), Барталамей (Бартка)
Дзейнасьць палітык

Адзінае дакладна вядомае вотчыннае ўладаньне — Даўклібішкі каля Майшаголы. Уладаньні яго бацькі знаходзіліся паміж Кернавам і Вількамірам. Першы вядомы ўладальнік Упнікаў і Мусьнікаў, таксама валодаў Алянтай(lt), Ужпалем(lt), Шышолямі(lt) і Шырвінтамі. Быў старостам ужпальскім (1398—1401).

ІмяРэдагаваць

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Осьцік адпавядае старажытнаму германскаму імю Gasticho 'вандроўнік'[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Astik, houptman czu Usspalle[2], Astik, capitaneus in Uspalle[3] (12 кастрычніка 1398 году); Astyk cum fratre germano Dorgy (18 студзеня 1401 году)[4]; Astik, Ostik (1404 год); Hostic (13 студзеня 1407 году)[5]; па(н) Остикъ (20 траўня 1407 году)[6]; Christian alias Ostik Radiwilonis (1411 год); Christin alias Ostyk (1412 год); cum Hostikone[7], Ostyk[8], Hosticonem[9] (2 кастрычніка 1413 году); Christinus Ostik Wylnensis capitaneus (1419 год); Cristino Ostik Castellano Wilnensibus (22 чэрвеня 1421 году)[10]; Christino Ostik Castellano Vilnensi (1421 год)[11]; Cristinus alias Ostik (27 верасьня 1422 году)[12]; Asticonis castellani Wilnensis (8 верасьня 1431 году)[13]; панъ Остик Виленский[14] (27 верасьня 1432 году)[15]; Hostik castellanus Wylnensis (15 кастрычніка 1432 году)[16]; Ostique castellanus Vilnensis (1434 год); Christinus alias Ostik castellanus Vilnensis (1440 год)[17]; Cristinus alias Ostyk, Ostig, Astig, Astyg[18].

БіяграфіяРэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Бацькам пазьнейшыя крыніцы называюць Сірпуця(pl), які паводле гіпотэзы Ўладыслава Сямковіча, мог быць нашчадкам іншага Сірпуця, Трайдзеневага брата. Меў брата Дорга — магчыма (але не напэўна) таго самага, ад якога паходзіў пазьнейшы род Судзімонтаў з Хожава.

Упершыню ўпамінаецца ў 1398 годзе як сьведка Салінскай умовы. У 1398—1401 гадох быў старостам ушпольскім. З 1411 году ўпамінаецца зь імем Крысьцін. У 1418 годзе атрымаў урад кашталяна віленскага. Езьдзіў з пасольствамі да вялікага магістра ў 1426, 1431 і 1437 гадох.

Ажаніўся з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня), меў сыноў Радзівіла (заснавальніка роду Радзівілаў), Станіслава або Станьку (заснавальніка роду Осьцікаў), Мікалая (Міцьку) і Барталамея (Бартку).

Разам з жонкай упамінаецца ў памянной кнізе касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве[19].

Мова і культураРэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да актаў Гарадзельскай (1413 год) і Гарадзенскай (1432 год) прывесіў пячаці з лацінамоўным гатычным надпісам, у якім засьведчыў тагачасную літоўскую (беларускую) назву свайго вотчыннага ўладаньня — Кернаў (Kernow)[20]:

+ • s • cristini • ostik de + kernow
+ s cristini ostik de + kernow

Гіпатэтычны радаводРэдагаваць

Гісторык Уладыслаў Сямковіч на падставе з генэалягічных легендаў і дакумэнтальных і тапанімічных зьвестак выбудаваў гіпатэтычную генэалёгію продкаў Осьціка і Дорга, якая прыводзіцца ніжэй. Трэба заўважыць, што адна з істотных крыніцаў разважаньняў Сямковіча — устава Альгерда аб крэвах — можа быць фальсыфікатам Тэадора Нарбута[21].

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Осьцік
 
 
Сірпуць
 
Лізьдзейка
 
Віршул
 
Сірпуць
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дорг
 

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  2. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  3. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  5. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 258.
  6. ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 35.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 741.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 741.
  12. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  13. ^ Дополнения к Актам историческим, относящимся к России : Собраны в иностранных архивах и библиотеках и изданы Археографической Комиссией. — СПб., 1848. С. 306.
  14. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
  15. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 327.
  16. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  17. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 180.
  18. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 213.
  19. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 214.
  20. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 55, 78.
  21. ^ Тэкст дакумэнту з камэнтарамі, «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагодзьдзяў. Першакрыніцы»

ЛітаратураРэдагаваць