Януш Астроскі
Януш Астроскі (каля 1554 — 12 або 13 верасьня 1620, места Тарнаў) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (1584—1593), кашталян кракаўскі (з 1593); староста багуслаўскі (з 1591), белацаркоўскі (з 1592), чаркаскі і канеўскі (з 1594), пераяслаўскі (з 1604; увайшло ў трыманьне ў 1618). Валодаў местам Дубнам і іншымі маёнткамі ўва Ўкраіне, местам Тарнавам у Польшчы і інш.
Януш Астроскі | |
Герб «Астроскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1554 |
Памёр | 12/13 верасьня 1620 Тарнаў |
Пахаваны | |
Род | Астроскія |
Бацькі | Канстантын Астроскі Соф’я з Тарноўскіх |
Жонка | Сузанна Сэрэды Кацярына зь Любамірскіх Тэафілія з Тарлаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Элеанора, Эўфрасіньня. ад 3-га шлюбу: Януш Уладзімер |
Дзейнасьць | вайсковец |
Януш Астроскі — адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў Берасьцейскую унію. Па ягонай сьмерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх[1].
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, сын Канстантына-Васіля, ваяводы кіеўскага, і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Аляксандра, ваяводу валынскага, і Канстантына, старосту ўладзімерскага, а таксама сясьцёр Кацярыну і Лізавету.
Сьпярша выхоўваўся ў Дубне, потым пры двары імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі. У сярэдзіне 1570-х рокаў перайшоў у каталіцтва.
У 1577 року бараніў Дубна ад татараў. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) у 1579 року ўдзельнічаў у выправе на чарнігаўскія і ноўгарад-северскія землі. 2 лютага 1593 року супольна з Аляксандрам Вішнявецкім перамог у бітве пад Пяткай казацкае войска пад камандай К. Касінскага. Дзеля абароны межаў дзяржавы і ўласных уладаньняў у 1609 року заснаваў Астроскую ардынацыю, сталіцай якой зь цягам часу стала Дубна.
Займаў высокія дзяржаўныя пасады: у 1584 року стаў ваяводам валынскім, у 1593 року — кашталянам кракаўскі. Выступаў супраць падтрымкі Дзьмітрыя-Самазванца I і вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[2].
Умацаваў Дубенскі замак бастыёнамі, глыбокім ровам і падвесным мостам, а ў самім месьце заснаваў касьцёл бэрнардынаў і касьцёл Яна Непамука. Апроч таго, фундаваў касьцёлы ў Межырэччы, Палонным і Астроўцы. Праваслаўю ў сваіх валоданьнях не перашкаджаў.
Беражліва захоўваў скарбы продкаў, асабліва шанаваў залаты мэдаль з выявай свайго бацькі, князя Канстантына-Васіля, які як абярог браў з сабой у выправы. Гэты мэдаль цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.
Тройчы браў шлюб. У 1582 року ажаніўся з вугорскай графіняй Сузаннай Сэрэды (1566—1596). У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Элеанора (1582—1618), 1-ы муж — ваявода падольскі Геранім Язлавецкі (1570—1607), 2-гі муж з 1609 року — кашталян троцкі Ян Юры Радзівіл (1588—1625);
- Эўфрасіньня (пам. 1628), жонка з 1605 року ваяводы брацлаўскага і кіеўскага князя Аляксандра Заслаўскага (пам. 1629).
Па сьмерці першай жонкі ў 1597 годзе ажаніўся з Кацярынай (пам. 1611), дачкой кашталяна войніцкага Сэбастыяна Любамірскага (1546—1613) і Ганны Браніцкай (1567—1639). Другі шлюб быў бязьдзетным. У 1612 годзе ажаніўся з Тэафіліяй (1595—1635), дачкой кашталяна садэцкага Зыгмунда Тарлы. У трэцім шлюбе нарадзіўся сын Ян Уладзімер Астроскі (1617—1618), які памёр у маленстве.
Галерэя
рэдагаваць-
Невядомы мастак, пачатак XVII ст.
-
Копія XIX ст. (?) з партрэта пачатку XVII ст.
-
Копія XIX ст. з партрэта пачатку XVII ст.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Паводле партрэта XVII ст., 1866 р.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Копія XIX ст. з партрэта XVIII ст. (?)
-
Копія XIX ст. зь невядомага партрэта XVII ст.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Юхо Я., Насевіч В. Астрожскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 223.
- ^ Пазднякоў В. Астрожскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 263.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Chynczewska-Hennel T. Ostrogski Janusz książę (ok. 1554—1620) // Polski Słownik Biograficzny. T. XXIV/3, zeszyt 102. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1979. S. 481—486.
- Sawczyk B., Sąsiadowicz M., Stańczyk E. Ocalić od zapomnienia… Patroni tarnowskich ulic. Tom 2. — Tarnów, 2004. ISBN 83-915445-6-7.
- Бондарчук Я., Бендюк М. Портрети князів Острозьких XVI — першої половини XVII століття // Українська культура: минуле 32 сучасне, шляхи розвитку. Вип. 15, 2009.
- Походяща О. Портрет краківського каштеляна Януша Острозького з колекції Національного музею історії України // Острозька давнина. Науковий збірник. Вип. 5, 2016.