Рак (захворваньне)
Рак — вялікая, гетэрагенная кляса захворваньняў, пры якіх група вузаў паказваюць некантраляваны рост, уварваньне й разбурэньне навакольных тканінаў, а часта мэтастазу, дзе пухлінныя вузы распаўсюджваюцца ў іншыя месцы арганізму празь лімфатычную сыстэму альбо праз кроў.
Гэтыя тры злаякасныя ўласьцівасьці рака дыфэрэнцуюць злаякасныя пухліны ад дабраякасных, якія не растуць бескантрольна, урывацца толькі ў лякальныя органы альбо мэтастазы знаходзяцца ў рэгіянальных лімфатычных вузлах аддаленых участкаў цела, як то галаўны мозг, косьці, печань ці іншыя органы. Дасьледчыкі дзеляць прычыны раку на дзьве групы: з-за вонкавых чыньнікаў, а таксама з-за спадчынна-генэтычных чыньнікаў. Рак зьяўляецца ў першую чаргу вонкавай хваробай, аднак генэтыка ўплывае на рызыку некаторых відаў раку[3]. Агульныя экалягічныя фактары, якія вядуць да раку, уключаюць: ужываньне тытуню, дрэннае харчаваньне й атлусьценьне, інфэкцыі, радыяцыя, адсутнасьць фізычнай актыўнасьці й забруджаньне навакольнага асяродзьдзя. Гэтыя экалягічныя фактары выклікаюць павышэньне альбо парушэньні ў генэтычным матэрыяле вузаў[4]. Размнажэньне вузаў зьяўляецца надзвычай складаным працэсам, які, як правіла, жорстка рэгулюецца некалькімі клясамі генаў, у тым ліку анкагенаў і антыанкагенаў. Спадчынныя альбо набытыя парушэньні ў гэтых рэгуляторных генах могуць прывесьці да разьвіцьця раку. Невялікі адсотак ад раку, прыкладна ў 5—10%, цалкам спадчынны.
Наяўнасьць рака можа быць западозраная на падставе клінічных прыкметаў і сымптомаў, альбо прыкмечаная пасьля мэдыцынскай візуалізацыі. Канчатковы дыягназ раку, аднак, патрабуе мікраскапічнага дасьледаваньня ўзораў біяпсіі. Большасьць ракавых захворваньняў можна вылечыць, карыстаючыся такімі працэдурамі як хіміятэрапія, прамянёвая тэрапія й хірургічнае ўмяшаньне. Прагноз на вылячэньне раку істотна залежыць ад тыпу й месцазнаходжаньня раку й ступені захворваньня. Нягледзячы на тое, што захварэць на рак можа ў любым узросьце, некаторыя віды рака часьцей сустракаюцца ў дзяцей, чым у дарослых, агульная рызыка разьвіцьця рака павялічваецца з узростам, прыкладна да 80—85 гадоў. У 2007 годзе рак выклікаў каля 13% усіх чалавечых сьмерцяў у сьвеце (7,9 млн чалавек). Колькасьць захворваньняў павялічваецца штогод, як і сярэдняя працягласьць жыцьця[5]. На 2012 год у сьвеце налічвалася 12 млн хворых на рак, большасьць якіх хварэла на рак лёгкіх. Да 35 % выпадках хваробы выклікала атлусьценьне і п'янства, а да 32 % — тытунепаленьне[6].
Папярэджаньне
рэдагавацьПрадухіленьню хваробы спрыяе ўніканьне вэнджанай і смажанай ежы, марынадаў, кансэрваў, саленьняў і сьпірту, адмаўленьне ўжыцьця харчаваньня зь цьвільлю, гарачых ежы і пітва, выкарыстаньне ачышчанай побытавым фільтрам вады для піцьця і гатаваньня, штодзённае ўжыцьцё варанай і тушанай ежы, жоўта-зялёнай і аранжавай гародніны і садавіны, цытрусавых, крыжакветнай гародніны(en), ягадаў, цыбулі, часныку, бабовых, гарбаты, сухафруктаў, малочных вырабаў, морапрадуктаў, цэльнага зерня і вотруб’я злакавых, штодзённая разьмінка і ўніканьне стрэсаў[7].
Дзеля папярэджаньня хваробы таксама карысна аддаваць перавагу ў харчаваньні асноўным стравам з агародніны і бабовых з даданьнем жывёльнага бялку. Пры гэтым, дадатковаму вывядзеньню таксінаў з арганізму спрыяе спалучэньне брокалі з цыбуляй, часнаком або таматнай падлівай. Сярод іншага, варта ўжываць агародніну безь хімічнай апрацоўкі. У якасьці супрацьзапаленчага сродку карысна прыпраўляць куркумой і чорным перцам запраўку да салаты і іншыя стравы. Дзеля ніжэйшага ўзроўню цукру ў крыві варта пазьбягаць крухмалістай бульбы зь хімічнай апрацоўкай і аддаваць перавагу цэльназброжжавай макароне і хлебу. Таксама карысна ўнікаць слодычаў з цукрам сярод 3-х першых складнікаў на карысьць сьліваў, чырвоных ягадаў і пэрсікаў. У выпадку ласаваньня лепей аддаваць перавагу шакаляду з доляй какавы звыш 70 %. Рыбу лепей ужываць прынамсі тройчы на тыдзень зь ліку відаў меншага памеру, бо яны менш накапліваюць забруджвальнікі кшталту ртуці і поліхлёрбіфэнолу. Да такіх відаў належаць сардыны, селядзец і скумбрыя. Таксама карысны прыём яечнага бялку без жаўтку, бо фабрычны адкорм курэй вядзе да 20-кратнай перавагі тлустых кісьляў амэга-6 над амэга-3, што спрыяе запаленьню. Дзеля пазьбяганьня кісьлі амэга-6 варта аддаваць перавагу аліўкаваму і рапсаваму алеям пры запраўцы салаты і гатаваньні стравы адпаведна. У самі стравы мае сэнс дадаваць такія багатыя на антыаксыданты духмяныя травы, як базылік, мацярдушка, мята, размарын і чабор[8].
Сярод іншага, карысьць нясуць штодзённая прагулка, прабежка і пляска. Дабратворны ўплыў аказвае штодзённы выхад на вуліцу апоўдні на 20 хвілінаў дзеля вітаміну Д. У справе гігіены варта праветрываць адзеньне цягам 2-х гадзінаў пасьля хімічнага праньня. Прыбіраць жытло лепей у пальчатках гаспадарчым мылам і содай празь іх меншую агрэсіўнасьць да скуры. Грэць ваду варта ў няплястыкавым імбрыку. Таксама ваду патрэбна фільтраваць пры забруджанасьці пэстыцыдамі. Пры пашкоджаньні тэфлёнавага пакрыцьця патэльні яе варта замяніць. Падчас размовы па мабільным тэлефоне яго лепей трымаць далей ад галавы. Здымаць напружаньне карысна з дапамогай глыбокага дыханьня. Таксама дзеля папярэджаньня прыгнечанасьці маюць сэнс частыя сустрэчы і аддаленая сувязь прынамсі з 2-ма сябрамі. Таксама разгрузцы дапамагае штодзённая ўпадабаная дзейнасьць, у тым ліку карысная для суседзяў па двары і пад'езьдзе[8].
Праявы
рэдагавацьХвароба выяўляецца праз ушчыльненьне і раскеліны ў роце, на вуснах і языку, працяглы кашаль без палёгкі, кроў у макроцьці, ахрыплы голас, кравянісныя выдзяленьні з смочка, разлад страваваньня і цяжкасьці з глытаньнем, страту вагі, слабасьць, павышаную стомленасьць і тэмпэратуру, бледнасьць і зуд скуры, патлівасьць, павелічэньне лімфатычных вузлоў, цяжкасьці з апаражненьнем мачавіка і кішачніка, кроў у брулях, павелічэньне ніжняй часткі жывата, зьмену выгляду радзімкі і незагойныя раны[9].
Выяўленьне
рэдагавацьДля вызначэньня хваробы выкарыстоўваюцца адмысловыя біяхімічныя маркёры зь ліку каля 10 найбольш дакладных: падкарэннаспэцыфічны антыген — для раку падкарэньніцы, альфа-фэтабялок(en) — для раку печані, СА-125(en) — для раку яечніка. Выяўленьне пухліны ў выглядзе вузлавога ўтварэньня ў органе ажыцьцяўляюць пры дапамозе скрынінга шляхам ультрагукавога дасьледаваньня, кампутарнай і магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Для вызначэньня дабраякаснага або злаякаснага паходжаньня пухліны праводзіцца біяпсія — забор тканкі для праверкі вузаў на адхіленьні пад мікраскопам. Забор вузаў робіцца зь некалькіх участкаў органа (6 кропак для раку падкарэньніцы), каб выявіць вобласьць запаленьня. Чым больш здаровы выгляд маюць вузы і чым меншы лік вузаў дзеліцца, тым павольней расьце пухліна і тым большае ўзьдзеяньне на пухліну займеюць лекі. На падставе ўласьцівасьцяў вузаў пухліну адносяць да ступені ад 1-ай да да 4-ай (чым большы лік ступені, тым больш запушчаная пухліна)[10].
Беларусь
рэдагавацьНа 2001 г. на ўліку стаяла 155 тыс. хворых (1,6% насельніцтва). У 2006 г. выявілі 33 880 хворых. На 11 верасьня 2007 г. на ўліку стаяла амаль 203 тыс. чалавек[11] (2,1% насельніцтва). За 2002—2012 гады дзель хворых у насельніцтве ўзрасла на 34%. За 2011 г. захварэла звыш 44 тыс. жыхароў краіны[12]. На лістапад 2011 г. людзі пэнсійнага ўзросту (звыш 65 гадоў) складалі 69% хворых, людзі працаздольнага веку (да 65 гадоў) — 31%. Сярод мужчынаў найбольш распаўсюджаным быў рак лёгкага[13]. Таксама сярод мужчынаў найчасьцей сустракаліся запушчаныя ступені хваробы[10]. На 9 сакавіка 2012 г. налічвалася амаль 253 тыс. хворых[14] (2,7% насельніцтва).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ (нявызначаны загаловак) — PMID:28972007
- ^ а б в г д е NDF-RT (анг.)
- ^ Anand P, Kunnumakkara AB, Kunnumakara AB, et al. (September 2008). «Cancer is a preventable disease that requires major lifestyle changes». Pharm. Res. 25 (9): 2097—116.
- ^ Kinzler, Kenneth W.; Vogelstein, Bert (2002). «Introduction». The genetic basis of human cancer (2nd, illustrated, revised ed.). New York: McGraw-Hill, Medical Pub. Division. p. 5. ISBN 978-0-07-137050-9.
- ^ Jemal, A; Bray, F, Center, MM, Ferlay, J, Ward, E, Forman, D (2011-02-04). «Global cancer statistics». CA: a cancer journal for clinicians 61 (2): 69-90.
- ^ СААЗ: чалавецтва чакае новая хваля анкалягічных захворваньняў // Зьвязда. — 5 лютага 2014. — № 21 (27631). — С. 1.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Супрацьпухлінныя парады // Зьвязда : газэта. — 6 кастрычніка 2009. — № 188 (26546). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Сьвятлана Барысенка. 20 супрацьракавых парад // Зьвязда. — 23 студзеня 2014. — № 12 (27622). — С. 10.
- ^ Сьвятлана Барысенка, Натальля Карпенка. Перамагчы «ракавыя» абставіны (частка 1) // Зьвязда. — 10 студзеня 2006. — № 4 (25593).
- ^ а б Сьвятлана Барысенка. «Злыя» клеткі // Зьвязда. — 2 сьнежня 2011. — № 230 (27094). — С. 2.
- ^ БелаПАН. За апошнія 10 гадоў у Беларусі выяўлена 346 тыс. хворых на рак // Наша Ніва, 11 верасьня 2007 г. Праверана 2 траўня 2013 г.
- ^ Алена Спасюк. У Беларусі за дзесяць гадоў захворваньне на рак павялічылася амаль на 35% // БелаПАН, 13 чэрвеня 2012 г. Праверана 2 траўня 2013 г.
- ^ Надзея Нікалаева. Рак — не прысуд // Зьвязда. — 19 лютага 2011. — № 211 (27075). — С. 1.
- ^ Натальля Марцалева. Сёлета ў мэдыцынскіх установах краіны пачнуць ствараць міжраённыя скрынінгавыя цэнтры для дыягностыкі многіх відаў раку // Белтэлерадыёкампанія, 9 сакавіка 2012 г. Праверана 2 траўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сяргей Грыб, Вольга Шаўко. Дыягназ рак: не здавацца, змагацца (часткі: 1, 2, 3) // Зьвязда : газэта. — 1-3 верасьня 2010. — ISSN 1990-763x.
- Сьвятлана Барысенка, Натальля Карпенка. На раньніх стадыях рак не фатальны (часткі: 1, 2, 3, 4, 5, 6) // Зьвязда. — 23-24, 28 сьнежня 2004, 4-6 студзеня 2005.
- Сьвятлана Барысенка, Натальля Карпенка. Перамагчы «ракавыя» абставіны (часткі: 2, 3, 4, 5, 6, 7) // Зьвязда. — 11-14, 17-18 студзеня 2006. — ISSN 1990-763x.