Украінцы ў Беларусі
Украі́нцы ў Белару́сі (па-ўкраінску: Українці в Білорусі) — нацыянальная меншасьць у Рэспубліцы Беларусь. Налічвае 158,7 тыс. асобаў. Гэта 1,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны. Украінцаў падзяляюць на аўтахтонных і мігрантаў. Аўтахтонныя ўкраінцы жывуць, галоўным чынам, у Берасьцейскай ды Гомельскай вобласьцях. Тэрытарыяльна, болей за ўсё ўкраінцаў жыве на Берасьцейшчыне (40 тыс. асобаў, альбо 2,9% ад усяго насельніцтва вобласьці). Найбольшая канцэнтрацыя ўкраінцаў — у паўднёва-заходняй частцы вобласьці[1].
Раён | Адсотак |
---|---|
Камянецкі раён | 7,4 |
Маларыцкі раён | 7,2 |
Берасьцейскі раён | 6,9 |
Кобрынскі раён | 4,5 |
Жабінкаўскі раён | 4,3 |
Берасьце | 4,2 |
Гісторыя
рэдагаваць- Глядзіце таксама: палешукі
Карэннае насельніцтва Берасьцейшчыны расейскія навукоўцы другой паловы XIX стагодзьдзя лічылі ўкраінскім, якое размаўляла «малороссийским наречием» (зрэшты, існавалі іншыя погляды на этнічную прыналежнасьць мясцовых жыхароў — Баброўскі, Доўнар-Запольскі). Так, паводле вынікаў перапісу 1897 року, у Гарадзенскай губэрні было 362,5 тыс. украінцаў, гэта 22,6% ад усяго насельніцтва губэрні. Украінцы былі ў большасьці ў наступных паветах:[2]
- Кобрынскі — 146 789 (79,6%)
- Берасьцейскі — 140 561 (64,4%)
Мова
рэдагавацьУ дачыненьні мовы, украінцы паступова асымілююцца, але не беларусіфікуюцца, а, галоўным чынам, русіфікуюцца. Гаворкі вышэйпамянёнага аўтахтоннага палескага насельніцтва ў беларускай дыялекталёгіі падзяляюць на дзьве групы: мазырскую й берасьцейска-пінскую.
Вобласьць | Украінская | Расейская | Беларуская | Іншая/няма зьвестак |
---|---|---|---|---|
Берасьцейская | 39,3% | 51,5% | 7,9% | 1,3% |
Віцебская | 26,5% | 66,7% | 5,8% | 1,0% |
Гомельская | 26,7% | 62,5% | 9,1% | 1,7% |
Гарадзенская | 23,4% | 64,0% | 11,2% | 1,4% |
Менск | 23,8% | 67,9% | 5,4% | 2,9% |
Менская | 28,7% | 60,8% | 8,8% | 1,7% |
Магілёўская | 26,2% | 65,0% | 7,5% | 1,3% |
Беларусь | 29,2% | 61,2% | 7,9% | 1,7% |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сяргей Лашчанка. Беларуская Кубань. Як жывуць украінцы на этнічных землях Берасьцейшчыны? // «Україна Молода» № 164 за 7 верасьня 2010 року
- Інтэрнэт-старонка Ўкраінскага Дому