Ґаштольды (Gaštoldy[1]), Гаштаўты[2]шляхецкі род гербу «Габданк», адзін з найбольш знатных і багатых у Вялікім Княстве Літоўскім. Галоўная рэзыдэнцыя — Геранёнскі замак.

Гаштольды
лац. Gaštoldy
Герб «Габданк»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Прозьвішча рэдагаваць

Асноўны артыкул: Гаштольд (імя)

Імя Гастаўт (Гаштольд), ад якога ўтварылася прозьвішча роду, зьмяшчае той жа фармант (-таўт-), што і Вітаўтлітоўская (беларуская) форма старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[3].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гаштольд (Гастаўт) складаецца з фармантаў -гаст-, які паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', і -таўт-, які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[4]. Такім парадкам, імя Гастаўт азначае «род вандроўнікаў» і цалкам адпавядае германскаму імю Gastald. Таксама імя магло мець повязі з гоцкім gastalds 'прагавіты' (у лянгабардаў была назва пасады gastaldus, якая азначала 'памочнік, дарадца')[5].

Гісторыя рэдагаваць

 
Альжбета Радзівіл з Гаштольдаў

Хроніка Быхаўца прыпісвае Гаштольдам адно паходжаньне зь іх галоўнымі супернікамі — Радзівіламі. Назва роду ўтварылася ад імя ягонага пачынальніка, Гедымінава ваяводы Гаштольда, якога забілі на вайне зь мечаносцамі ў 1364 годзе. Ягоны сын Андрэй ў 1387 годзе быў старостам віленскім і крэўскім, унук Ян Гаштольд (памёр у 1458 годзе) намесьнічаў у 1436 годзе ў Смаленску, а з 1443 году — у Вільні.

У Яна Гаштольда былі дачка Марыя, якая была ў шлюбе з князем кіеўскім Сямёнам Алелькавічам, і сын Марцін Гаштольд (1428—1483), ваявода кіеўскі і троцкі, які ад шлюбу зь дзьвюма князёўнамі Гальшанскімі прыжыў двух дзяцей: ад першага — сына Альбрэхта, ад другога — дачку Лізавету, выдадзеную ў 1492 годзе замуж за Яна Мікалая Радзівіла — пачынальніка старэйшай галіны Радзівілаў.

Альбэрт Гаштольд (Альбрэхт Гаштольд; памёр 1539) быў ваяводам віленскім і канцлерам вялікім літоўскім. Ён атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога дазвол ужываць на пячатках чырвоны воск замест зялёнага, што дазвалялася толькі асобам панавальнага дому, і ажаніўся з Соф'яй, дачкой князя Васіля Вярэйскага, які ўцёк у Літву. Яе маці была грачанка Марыя — пляменьніца Соф'і Палеолаг.

Іх сын Станіслаў Гаштольд (каля 1507—1542), у жылах якога, відаць, цякла кроў бізантыйскіх імпэратараў, ня меў дзяцей ад шлюбу з Барбарай Радзівіл. Апошняя па яго сьмерці выйшла за вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, і гэтым шлюбам прынесла ў дзяржаўны скарб прыналежныя Гаштольдам валадарствы.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ґаштольд = Gaštold(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Пазднякоў В. Гаштольды // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 518.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.

Літаратура рэдагаваць