Берасьцейскі павет (Гарадзенская губэрня)
Берасьце́йскі паве́т (па-расейску: Брестский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Слонімскай (з 1796), пасьля Літоўскай (з 1797), а з 1801 Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі па Трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Плошча павету была 4893,2 км², колькасьць насельніцтва 218,4 тысячаў чалавек (1897), адміністрацыйны цэнтар — Берасьце[1].
Берасьцейскі павет | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасце |
Дата ўтварэньня | 1795 |
Дата скасаваньня | 1920 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У 1-ю сусьветную вайну акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У пэрыяд Польска-савецкай вайны (1919—1921) на тэрыторыі павету папераменна былі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы адышоў да Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводзтва.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 1897 году насельніцтва павета складала 218,4 тысяч чалавек. Моўны склад насельніцтва: ўкраіская — 64,4%; габрэйская (ідыш і іўрыт) — 20,8%; расейская — 8,1%; польская — 3,9%; беларуская — 1,8%[2].
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ склад павету ўваходзілі 23 воласьці: Вялікарыцкая, Войская, Воўчынская, Высока-Літоўская, Вярховіцкая, Дамачаўская, Дварцоўская, Дзьмітравіцкая, Жыцінская, Камянец-Жыровіцкая, Камянец-Літоўская, Косіцкая, Лышчыцкая, Маларыцкая, Матыкальская, Мяднянская, Олтуская, Палавецкая, Прыбараўская, Рагачыцкая, Радваніцкая, Ратайчыцкая, Турнаўская.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2., С. 105
- ^ https://web.archive.org/web/20210126153038/http://www.demoscope.ru/weekly/ssp/rus_lan_97_uezd.php?reg=350 Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў]
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1994 Т. 2: Беліцк — Гімн. — С. 105.