Сучасная філязофія
Суча́сная эўрапе́йская філязо́фія (філязофія сучаснасьці эўрапейскай культурнай традыцыі) — філязофія XX стагодзьдзя.
Разнавіднасьці
рэдагавацьАдрозьніваюць аналітычную і кантынэнтальную філязофію.
Некаторыя не пагаджаюцца з такім падзелам сучаснай філязофіі па геаграфічнай прыкмеце.
Аналіты́чная філязо́фія (англасаксонская філязофія, англа-амэрыканская філязофія) — кірунак у філязофскай думцы XX ст., які разьвіваецца пераважна ў англамоўных краінах і аб’ядноўвае вялікую колькасьць рознабаковых канцэпцыяў і школ.
Агульнымі для аналітычнай філязофіі зьяўляюцца наступныя моманты:
- лінгвістычны паварот — філязофскія праблемы вызначаюцца як тыя, што палягаюць у вобласьці мовы, таму іх рашэньне зьвязана з аналізам гукавых выразаў;
- сэмантычны акцэнт — засяроджаньне ўвагі на праблемах значэньня;
- аналітычны мэтад — перавага аналізу ўсім астатнім адменам філязофскай рэфлексіі.
Заснавальнікамі аналітычнай філязофіі зьяўляюцца Готлёб Фрэге, Джордж Мур, Бэртран Расэл і Людвіг Вітгенштайн. Акрамя таго, падобная праблематыка распрацоўвалася ў нэапазытывізьме Венскага кружка і ў нямецкай крытыцы мовы.
Кантынэнта́льная філязо́фія — тэрмін, які выкарыстоўваецца для вызначэньня адной зь дзьвюх галоўных традыцыяў сучаснай заходняй філязофіі. Такая назва выкарыстоўваецца, каб адрозьніць гэтую традыцыю ад англа-амэрыканскай альбо аналітычнай філязофіі, бо, у той час, калі адрозьненьне было ўпершыню заўважана (у сярэдзіне дваццатага стагодзьдзя), кантынэнтальная філязофія была дамінуючым стылем філязофіі ў кантынэнтальнай Эўропе, у той час як аналітычная філязофія была пануючым стылем ў англамоўным сьвеце.
Агульнапрынята, што кантынэнтальная філязофія ўключае фэнамэналёгію, экзыстэнцыялізм, гермэнэўтыку, структуралізм, постструктуралізм і постмадэрнізм, дэканструкцыі, францускі фэмінізм, крытычную тэорыю ў сэнсе Франкфурцкай школы, псыхааналіз, работы Фрыдрыха Ніцшэ і Сёрэна Керкегора, большасьць галінаў марксізму і марксісцкай філязофіі (хоць варта адзначыць, што існуе аналітычны марксізм, які прыпісвае сябе да аналітычнай традыцыі).
Сучасная сацыяльная філязофія
рэдагавацьПосьпехі навукова-тэхнічнага прагрэсу, разам з узьвядзеньнем розуму ў ранг абсалюту (працэс, кульмінацыяй якога становіцца эпоха асьветніцтва) пры яго татальнай інструмэнталізацыі[1], меў сваім наступствам таталітарызм, адказам на выклікі якога і зьяўляецца сучасная сацыяльная філязофія. Пры гэтым пад таталітарызмам у гэтым сэнсе варта разумець ня толькі той, што быў у СССР, але і нацызм Гітлера, і «таталітарызм спажываньня»[2] заходняй Эўропы і ЗША.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьСучасная філязофія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў