Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Лыска (неадназначнасьць), Лысуха (неадназначнасьць).

Лыска (па-лацінску: Fulica atra) — вадаплаўная птушка сямейства пастушковых, шырока распаўсюджаная на абшарах Эўразіі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Добра пазнавальная па белай дзюбе і белай скураной пляме на ілбе. Большую частку часу праводзіць на вадзе, чым заўважна вылучаецца ў параўнаньні зь іншымі пастушковымі.

Лыска
Fulica atra - Jona (SG) Stampf 2011-02-12 14-51-36.jpg
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Разьдзел Двухбакова-сымэтрычныя
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Чатырохногія
Кляса Птушкі
Падкляса Новападнябенныя
Атрад Жураўлепадобныя
Сямейства Пастушковыя
Род Лыскі
Від Лыска
Падвіды
Бінамінальная намэнклятура
Fulica atra
Арэал
Fulica atra distribution.png

     Месцы гнездьдзішчаў

     Круглы год

     Месцы зімоўляў

Fulica atra

АпісаньнеРэдагаваць

Зьнешні выглядРэдагаваць

Птушка велічынёй зь сярэднюю качку — даўжыня 36—38 см, размах крылаў 19,5—23,5 см, вага 500—1000 г.[1] Целасклад мажны; тулава крыху пляскатае з бакоў. Апярэньне галавы, шыі і верхняй часткі тулава цёмна-шэрае ці чорнае, матавае, з шэраватым адлівам на сьпіне. Грудзі і брух сьвятлейшыя — дымчаста-шэрыя. На ілбе добра заўважная скураная пляма. Дзюба таксама белага колеру, невялікая, вострая, пляскатая з бакоў. Вясёлкавая абалонка вачэй ярка-чырвоная. Хвост кароткі, складаецца зь мяккака пер’я. Ногі жаўтаватыя або аранжавыя, з кароткай шэрай плюснаю і доўгімі шэрымі пальцамі. Плавальныя балонкі адсутнічаюць, аднак з бакоў ёсьць фястончатыя лопасьці, дзякуючы якім птушкі ўпэўнена адчуваюць сябе на вадзе. Плоцевы дымарфізм выражаны слаба — самцы выглядаюць крыху буйнейшымі і цямнейшымі, з большай плямай на ілбе. Маладыя птушкі ў цэлым бураватыя, з шэрым брухам і сьветла-шэрым горлам[2].

ГоласРэдагаваць

Дыяпазон гукаў адносна шырокі і заўважна адрозьніваецца ў самцоў і саміцаў. Тым ня меней, у адрозьненьне ад шматлікіх іншых відаў лысухі не выкарыстоўваюць гукавыя сыгналы пры заляцаньнях або пазначэньні гнездавой тэрыторыі[3]. Саміца крычыць гучна і звонка — падобна да «цьек-цьек». Крык самца, як правіла, больш ціхі і глухі, зь пераважаньнем шыпячых гукаў.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Лысуха (Fulica atra)(рас.). Птицы Казахстана. Праверана 30 траўня 2011 г.
  2. ^ Р. Л. Бёме, Н. П. Грачев, Ю. А. Исаков «Птицы СССР. Курообразные, Журавлеобразные» Изд. «Наука» Ленинград 1987 онлайн [1]
  3. ^ John A. Horsfall. «The „dawn chorus“ and incubation in the coot (Fulica atra L.)(недаступная спасылка)» Behavioral Ecology and Sociobiology Vol. 15, Num. 1 1984

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Лыскасховішча мультымэдыйных матэрыялаў