Эканоміка Славаччыны

Эканоміка Славаччыны ўсё болей нагадвае эканоміку так званых разьвітых краінаў. З найвялікшым пастаянным ростам СУП у Эўрапейскім Зьвязе і найвялікшым рэйтынгам сярод краінаў V4[4] славацкая эканоміка лічыцца эканамічным тыграм, вядомым як «Татраўскі тыгр». З 2004 року Славаччына зьяўляецца чальцом Эўразьвязу, а ў 2009 року ўвяла на сваёй тэрыторыі эўра. Яе сталіца Браціслава — найвялікшы фінансавы цэнтар у Славаччыне. Беспрацоўе значна скарацілася, хоць доўгатэрміновае беспрацоўе застаецца стала вялікім. СУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасьці складаў $22 600 у 2008, што роўнае 70% у сярэднім па ЭЗ.

Эканоміка Славаччыны
Эканамічныя паказьнікі

Офіс цэнтральнага банку Славаччыны, Браціслава
Валюта Эўра (EUR)
Фіскальны год каляндарны
Міжнародныя арганізацыі: СГА, Эўразьвяз, АЭСР, НАТО
Статыстыка
СУП (намінальны) $115,3 млрд. (2009)
Рост СУП -4,9% (2009)
СУП на душу насельніцтва па ППЗ $21 100 (2009)
СУП па сэктарах эканомікі · сельская гаспадарка: 7,8%
· прамысловасьць: 79,6%
· сфэра паслугаў: 12,6%
Інфляцыя (ІСЦ) 1,6% (2009)
Насельніцтва па-за мяжой галечы 11,6% (2006)[1]
Каэфіцыент Джыні 26 (2005)
Эканамічна актыўнае насельніцтва 2,641 млн. (2009)
Занятасьць насельніцтва па сэктарах эканомікі · сельская гаспадарка: 4%
· прамысловасьць: 39%
· сфэра паслугаў: 56,9%
Узровень беспрацоўя 14,6% (жнівень 2010)[2]
Асноўныя галіны мэтал і мэталапрадукты; ежа і напоі; электрычнасьць, газ, кокс, алей, ядзернае паліва; хімікаты і штучнае валакно; машыннае абсталяваньне; папера і друк; фаянс і кераміка; транспартныя сродкі; тэкстыль; электра- і аптычныя прыборы; гумавыя тавары
Індэкс лёгкасьці вядзеньня бізнэсу 41-е месца[3]
Вонкавы гандаль
Экспарт $45,05 млрд. (2009)
Галіны экспарту транспартныя сродкі 25,9%, машыннае і электрычнае абсталяваньне 21,3%, невысакародныя мэталы 14,6%, хімікаты і мінэралы 10,1%, плястмаса 5,4%
Партнэры па экспарце Нямеччына 20%, Чэская Рэспубліка 13,1%, Францыя 6,7%, Польшча 6,6%, Вугоршчына 6,3%, Аўстрыя 5,9%, Італія 5,8%, Вялікабрытанія 4,7% (2008)
Імпарт $46,47 млрд. (2009)
Галіны імпарту машыннае і транспартнае абсталяваньне 41,1%, прамежкавыя прамысловыя вырабы 19,3%, паліва 12,3%, хімікаты 9,8%, розныя прамысловыя вырабы 10,2%
Партнэры па імпарце Нямеччына 20%, Чэская Рэспубліка 17,8%, Расея 10,6%, Вугоршчына 6,9%, Паўднёвая Карэя 5,2%, Аўстрыя 5%, Польшча 4,9%, Кітай 4,2% (2008)
Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі $45,75 мільярдаў (31 сьнежня 2009)
Дзяржаўныя фінансы
Дзяржаўная запазычанасьць 34,6% СУП (2009)
Вонкавая запазычанасьць $52,53 млрд. (31 сьнежня 2008)
Дзяржаўныя даходы $28,31 млрд.
Дзяржаўныя расходы $32,94 млрд. (2009)
Эканамічная дапамога $235 млн. (2004)
Замежныя рэзэрвы $18,78 мільярдаў (31 сьнежня 2008)
Асноўная крыніца: CIA World Fact Book
Калі не пазначана іншае,
усе лічбы прыведзеныя ў далярах ЗША

Эканамічны рост рэдагаваць

У 2007 року Славаччына дасягнула найбольшага эканамічнага росту сярод чальцоў АЭСР і ЭЗ. Гадавы рост СУП склаў 10,4% пры нязьменных цэнах, а ў чацьвёртай чвэрці дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 14,3%[5].

Праца рэдагаваць

Мінімальная зарплата ў Славаччыне ўсталяваны роўным 307 ў месяц[6], сярэдні заробак у 2009 склаў 744,5 € ў месяц[7]. Узровень беспрацоўя ў 2009 року падняўся да 12,1% пасьля пэрыяду яго зьніжэньня[8].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць