Макраны (Берасьцейская вобласьць)
Макра́ны[3] — вёска ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар аднайменнага сельсавету. Празь вёску праходзіць магістраль М12 (E85). Ад назвы вёскі паходзіць назва памежнага пераходу дзяржаўнай граніцы з Украінай, які знаходзіцца паблізу.
Макраны | |
трансьліт. Makrany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Маларыцкі |
Сельсавет: | Макранскі |
Вышыня: | 151[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 669 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1651 |
Паштовы індэкс: | 225917[2] |
СААТА: | 1252820026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′1″ пн. ш. 24°15′35″ у. д. / 51.83361° пн. ш. 24.25972° у. д.Каардынаты: 51°50′1″ пн. ш. 24°15′35″ у. д. / 51.83361° пн. ш. 24.25972° у. д. |
± Макраны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьЗа часам Польскай Рэспублікі вёска належала да Палескага ваяводзтва, да 12 красавіка 1928 году была цэнтрам гміны Макраны ў Кобрынскім павеце, пасьля належала да гміны Вялікарыта ў Берасьцейскім павеце.
У канцы верасьня 1939 году ў Макраны адправілі групу раззброеных польскіх ваеннапалонных — маракоў Рачной флятыліі ваеннага флёту. 8 жаўнераў саветы забралі з сабой, а іншых — ня менш за 2 афіцэраў і 16 унтэр-афіцэраў — аддалі ўкраінскім баевікам. Гэтыя забілі палякаў[4] 28 верасьня 1939 году[5]. Аб гэтых падзеях нагадвае помнік, адкрыты ў 1991 годзе[5], хаця зь іншым подпісам.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 669 чалавек
- 1999 год — 751 чалавек
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьУ вёсцы знаходзіцца прысядзібны парк пры былой сядзібе Райскіх. У паблізу вёскі знаходзіцца помнік прыроды[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mapa Taktyczna Polski 1:100 000, Pas 41 Słup 38 Maloryta, Wojskowy Instytut Geograficzny 1933. (пол.)
- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 216
- ^ Andrzej Przewoźnik, Jolanta Adamska, Katyń. Zbrodnia. Prawda. Pamięć, Świat Książki, Warszawa 2010, ISBN 978-8-247-2036-1, s. 35. (пол.)
- ^ а б Krzysztof Komorowski, Boje polskie 1939—1945: przewodnik encyklopedyczny, Bellona, Warszawa 2009, ISBN 978-83-11-10357-3, s. 236. (пол.)
- ^ Геологические памятники природы // minpriroda.gov.by (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Radzima.org
- Globus Białorusi (рас.)
- Mokrany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. — S. 625
- Mokrany // — S. 348