Чарнобыльская АЭС
Чарнобыльская атамная электрастанцыя імя У. І. Леніна, ЧАЭС — спыненая атамная электрастанцыя, сумна вядомая ў сувязі з катастрофай, якая адбылася 26 красавіка 1986 году.
Чарнобыльская АЭС імя У. І. Леніна | |
![]() | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Украіна |
Пачатак будаўніцтва | травень 1970 году |
Пачатак эксплюатацыі | 26 верасьня 1977 году |
Заканчэньне эксплюатацыі | 15 сьнежня 2000 году |
Эксплюатуючая арганізацыя | Дзяржаўнае спэцыялізаванае прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС» |
Тэхнічныя парамэтры | |
Колькасьць энэргаблёкаў | 4 |
Будуецца энэргаблёкаў | 2 (будаўніцтва спынена ў 1988 годзе) |
Тып рэактараў | РБМК-1000 |
Дзейных рэактараў | 0 |
Генэруючая магутнасьць | 3800 МВт (да 1986 году) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 51°23′20″ пн. ш. 30°06′38″ у. д. / 51.38889° пн. ш. 30.11056° у. д.Каардынаты: 51°23′20″ пн. ш. 30°06′38″ у. д. / 51.38889° пн. ш. 30.11056° у. д. |
Чарнобыльская АЭС імя У. І. Леніна на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Чарнобыльская АЭС імя У. І. Леніна | |
Афіцыйная сучасная назва Дзяржаўнае спецыялізаванае прадпрыемства Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ГСП Чарнобыльская АЭС)[1]. Станцыя знаходзіцца ў распараджэньні МНС Украіны[2], у 2005 годзе Генэральным дырэктарам прызначаны Ігар Грамоткін.
Геаграфія Рэдагаваць
Чарнобыльская АЭС разьмешчаная ва ўсходняй частцы беларуска-ўкраінскага Палесься на поўначы Ўкраіны за 11 км ад мяжы зь Беларусьсю, на беразе ракі Прыпяць, якая ўпадае ў Дняпро. Да захаду ад трохкілямэтровай санітарна-ахоўнай зоны АЭС разьмяшчаецца пакінуты горад Прыпяць, за 15 км на паўднёвы ўсход ад станцыі знаходзіцца былы раённы цэнтар — пакінуты горад Чарнобыль, за 110 км на поўдзень — Кіеў.
Апісаньне станцыі Рэдагаваць
Першая чарга ЧАЭС (першы і другі энэргаблёкі з рэактарамі РБМК-1000) была пабудаваная ў 1970—1977 гадах, другая чарга (трэці і чацьвёрты энэргаблёкі з аналягічнымі рэактарамі) была пабудаваная на гэтай жа пляцоўцы да канца 1983 году. У 1981 годзе ў 1,5 км да паўднёвага-ўсходу ад пляцоўкі першай—другой чаргі было пачата будаўніцтва трэцяй чаргі — пятага і шостага энэргаблёкаў з такімі жа рэактарамі, спыненае пасьля катастрофы на чацьвёртым энэргаблёку пры высокай ступені гатовасьці аб’ектаў.
Непасрэдна ў даліне ракі Прыпяць да паўднёвага-ўсходу ад пляцоўкі АЭС для забесьпячэньня астуджэньня кандэнсатараў турбін і іншых цеплаабменьнікаў першых чатырох энэргаблёкаў пабудавана наліўная сажалка-ахаладжальнік памерам 22 км² і ўзроўнем вады на 3,5 м ніжэй адзнакі пляноўкі пляцоўкі АЭС. Для забесьпячэньня астуджэньня цеплаабменьнікаў трэцяй чаргі плянавалася выкарыстаць спэцыяльна ўзводзячыяся побач зь пятым і шостым блёкамі градзірні.
14 верасьня 1982 г. Управа КДБ па Кіеўскай вобласьці (Украінская ССР) даслала кіраўніцтву 1-ю справаздачу «Аб наступствах аварыі на АЭС», у якой паведамлялася: «аб выпадзеньні радыёактыўнага паліва ў графітавую муроўку ў выніку аварыі рэактара 1-га энэргаблока». У выніку "на ранак 14 верасьня ў неабслугоўваных памяшканьнях газавага контура і дрэнажных сыстэмаў рэактарнага аддзяленьня мела месца павышэньне ўзроўню гама-выпраменьваньняў да 1000 мікрарэнтген за сэкунду, што перавысіла дапушчальную мяжу ў 100 разоў[3].
Праектная генэравальная магутнасць ЧАЭС складала 6000 Мвт, па стане на красавік 1986 году ў эксплюатацыі былі задзейнічаныя чатыры энэргаблёкі з рэактарамі РБМК-1000 сумарнай гэнэравальнай магутнасьцю 4000 Мвт [4] На момант катастрофы Чарнобыльская АЭС, разам зь Ленінградзкай ды Курскай, была самай магутнай у СССР.
Пасьля 23 гадоў і аднаго дня эксплюатацыі 15 сьнежня 2000 году станцыя спыніла гэнэрацыю электраэнэргіі. У цяперашні час вядуцца працы па вывадзе з эксплюатацыі Чарнобыльскай АЭС і пераўтварэньню разбуранага ў выніку катастрофы чацьвёртага энэргаблёка ў экалягічна бясьпечную сыстэму.
Глядзіце таксама Рэдагаваць
- Віктар Бруханаў — колішні дырэктар Чарнобыльскай АЭС
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Официальный сайт ГСП «Чернобыльская АЭС»
- ^ Постановление Кабинета министров Украины от 15.07.2005 г. № 588 «Про передачу Державного спеціалізованого підприємства „Чорнобильська АЕС“ до сфери управління Міністерства з питань надзвичайних ситуацій та у справах захисту населення від наслідків Чорнобильської катастрофи та внесення змін до деяких постанов Кабінету Міністрів України»
- ^ Юры Варонежцаў.. Ад агентуры і давераных асобаў з ЧАЭС: Бэтон залівалі неахайна, як на будаўніцтве кароўніку (рассакрэчаны архіў КДБ) // Тэлеканал «Белсат», 273 траўня 2016 г. Праверана 31 траўня 2016 г.
- ^ Апісаньне Чарнобыльскай АЭС з рэактарамі РБМК-1000 Інфармацыя аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствах