Францішак Сапега
Францішак Сапега (28 жніўня 1772, Варшава — 30 траўня 1829, Дзярэчын) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал артылерыі літоўскай (1793—1795), шэф карпусоў артылерыі і інжынэраў.
![]() Францішак Сапега. Мастак Я.-Б. Лямпі, XVIII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня 1772 |
Памёр | 30 траўня 1829 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Аляксандар Міхал Сапега Магдалена Агнешка з Любамірскіх[d] |
Дзеці | Яўстах Каятан Сапега і Анеля з Сапегаў[d] |
Дзейнасьць | інжынэр цывільнага будаўніцтва |
Валодаў маёнткамі Ружаны і Дзярэчын, у якіх трымаў тэатры, а таксама шэрагам маёнткаў у Магілёўскай акрузе, у т.л. Новым Быхавам, Дашкавым, Гайшыном, Бязуевічамі[1].
БіяграфіяРэдагаваць
З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Міхала і Магдалены зь Любамірскіх.
Навучаўся ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага. У 1792 увайшоў у кіраўніцтва Таргавіцкай канфэдэрацыі, у складзе яе дэлегацыі наведаў Пецярбург.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794), ягоны кіраўнік у Слонімскім, Ваўкавыскім паветах і на ўсходнім Падляшшы. Атрымаў чын генэрал-лейтэнанта, камандаваў дывізіяй.
Па здушэньні паўстаньня прысягнуў Кацярыне II, атрымаў чын тайнага саветніка, быў маршалкам шляхты Менскай губэрні[2].
Меў сына Яўстаха Каятана.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Менск: БЕЛТА, 1999. — С. 65.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 550.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8