Францішак Багамолец
Францішак Багамолец (па-польску: Franciszek Bohomolec; 19 студзеня 1720, Віцебскае ваяводзтва — 24 красавіка 1784) — драматург, выдавец, публіцыст і паэт. Лічыцца заснавальнікам сучаснай польскай камэдыі.
Францішак Багамолец | |
Герб «Багорыя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 студзеня 1720 |
Памёр | 24 красавіка 1784 |
Пахаваны | |
Род | Багамольцы |
Бацькі | Павел Юзаф Багамолец[d] |
Дзейнасьць | пісьменьнік, драматург, мовазнавец, паэт |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік беларускага[1] шляхецкага роду Багамольцаў гербу «Багорыя». Брат Я. Х. Багамольца.
Па сканчэньні Віленскай акадэміі, дзе ўступіў у ордэн езуітаў (1737), нейкі час працаваў настаўнікам. Потым працягваў адукацыю ў Рыме (1747—1749). Выкладаў рыторыку ў Віленскім, з 1751 у Варшаўскім калегіюме, дзе кіраваў тэатрам і ўзначальваў бібліятэку. Быў пракуратарам Мазавецкай правінцыі езуіцкага ордэна (1765—1766 і 1771—1773).
Згуртаваў вакол сябе прыхільнікаў мастацтваў і рэформаў, г.зв. «кузьню Багамольца». У 1760-я рэдагаваў і выдаваў шэраг газэтаў, у 1765—1768 разам з І. Красіцкім узначальваў рэдакцыю часопіса «Monitor» («Часопіс»). 3 1762 кіраваў езуіцкай друкарняй (па 1773 перайшла да караля і вялікага князя).
Творы
рэдагавацьУ камэдыях «Шлюб з календара», «Добры пан», «Чары», «Хітры гаспадар», «Модныя кавалеры», «Старушкевіч» і інш. з пазыцыяў памяркоўнага Асьветніцтва крытыкаваў норавы ў Рэчы Паспалітай, заганы шляхты.
Выдаваў пераклады твораў антычных пісьменьнікаў, Я. Каханоўскага, С. Ажахоўскага, М. К. Сарбеўскага і інш. У сэрыі «Збор польскіх гісторыкаў» («Dziejopisy Polski», т. 1—4, 1764—1788) апублікаваў хронікі М. Бельскага, М. Стрыйкоўскага, М. Кромэра, А. Гваньіні.
Пераклаў на польскую мову кнігу «Розныя лісты... з Азіі, Афрыкі і Амэрыкі ад місіянэраў Таварыства Езуса» (Варшава, 1767).
Зьбіраў беларускія прыказкі і прымаўкі, якімі хацеў папоўніць зборнік С. Рысінскага[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Валерый Пазднякоў. Багамолец Францішак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 275.
- ^ Валерый Пазднякоў. Багамолец Францішак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 276.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4