Шчасьлівы муж
«Шчасьлівы муж» — чатырохактавая камэдыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Усьлед за п’есай «На Антокалі» камэдыя працягвала традыцыю выкрыцьця мяшчанскага ладу жыцьця[1]. Прысутнічаюць рысы камэдыі фарсу.
Шчасьлівы муж | |
Жанр: | камэдыя |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1922 |
Сюжэт
рэдагавацьНа імяніны Магдалены, жонкі Гаўдэнта Залепкі, пад выглядам графа, запрошанага сяброўкай сям’і Фэлькай, зьявіўся яго слуга Ільдэфонс Мацальскі, малады і па-свойму імпазантны. Ён робіць на Магдалену моцнае ўражаньне. Яму прызначаецца спатканьне, але запіска з адрасам памылкова трапляе ў радыкюль Уршулі. Адгэтуль Ільдэфонс Мацальскі робіцца цэнтральнай фігурай камэдыі. Яму даводзіцца затраціць шмат энэргіі і вынаходлівасьці, каб выйсьці сухім з вады, калі амаль адначасова ў графскія апартамэнты зьявіліся Ўршуля і Магдалена ў кампаніі з служанкай Мар’янай, зь якой ён абяцаў ажаніцца. У гэты час ўрываецца разьюшаны Залепка.
П’еса заканчваецца станоўча ў стылі францускай бытавой камэдыі постмальераўскага часу[2]: Гаўдэнт, насуперак відавочным фактам, дае сябе пераканаць, што няма на сьвеце больш вернай жонкі, чым яго Магдалена.
Крытыка
рэдагавацьТагачасная віленская прэса сустрэла камэдыю без адабрэньня — не задавальняла ўстаноўка драматурга на пацяшальнасьць. П’есу абвясьцілі безыдэйнай. Крытык У. Ковель, пагаджаючыся з адсутнасьцю рэзка падкрэсьленага сацыяльнага і філязофскага зьместу адзначае, што сьмех у камэдыі зьяўляецца «эмацыянальна насычанай формай крытыкі»[3].
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- У аснове п’есы — рэальны факт з жыцьця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа[4]
- Прататыпам Магдалены і Гаўдэнта Залепкаў служылі Люцыяна і Казімер Пятроўскія, у якіх на пачатку 20-х гадоў Ф. Аляхновіч здымаў пакой[4]
- Вядомы польскі кінапрадусар Станіслаў Патоцкі хацеў экранізаваць «Шчасьлівага мужа» і запрасіць на галоўную ролю Шарля Буае. Гэтым намерам перашкодзіла зьдзейсьніцца Другая сусьветная вайна[4]
- У адным зь лістоў да Рыгора Шырмы Міхал Забэйда-Суміцкі пісаў, што хацеў бы зрабіць з гэтай п’есы камічную опэру і выканаць партыю Ільдэфонса Мацальскага[4]
- У часе пастановы спэктаклю ў Менскім гарадзкім тэатры Ф. Аляхновіч закахаўся ў выканаўцу ролі Магдалены Альбіну Сікорскую, але яна аказалася абыякавай да яго заляцаньняў і закруціла раман з акторам Уладзімерам Говар-Бандарэнкам, які сыграў Ільдэфонса Мацальскага[4].
Пастаноўкі
рэдагавацьБібліяграфія
рэдагаваць- Францішк Алехновіч. Шчаслівьі муж: Камэдыя ў 4-х актах. // Беларускі звон : часопіс. — 1922, 1 красавіка. — № 10 (35). — С. 2.
- Францішк Алехновіч. Шчаслівьі муж: Камэдыя ў 4-х актах. // Беларускі звон : часопіс. — 1922, 12 красавіка. — № 11 (36). — С. 2, 3.
- Францішк Алехновіч. Шчаслівьі муж: Камэдыя ў 4-х актах. // Беларускі звон : часопіс. — 1922, 22 красавіка. — № 12 (37). — С. 2, 3.
- Францішк Алехновіч. Шчаслівьі муж: Камэдыя ў 4-х актах. // Беларускі звон : часопіс. — 1922, 13 траўня. — № 13 (38). — С. 2, 3.
- Францішк Алехновіч. Шчаслівы муж. Камедыя ў 4-х актах.. — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1922. — 68 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Уладзімір Ковель. Камедыі з мяшчанскага жыцця. Станаўленне Францішка Аляхновіча як драматурга. — Мн.: 1998. — № 9. — С. 34. — ISSN 0234-1360.
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 548. — 560 с. — 7000 ас. — ISBN 985-06-0304-6
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 338. — 583 с.
- ^ а б в г д Шчаслівы муж. afisha.tut.by.
- ^ Хроніка беларускай культуры. У Заходняй Беларусі. // Полымя : часопіс. — 1925. — № 3. — С. 169.
- ^ У РТБД адбылася прэм’ера камедыі «Шчаслівы муж» Ф. Аляхновіча. TUT.BY (30 чэрвеня 2011).