За нашу і вашу свабоду
«За нашу і вашу свабоду» — дэвіз грамадзянскіх актывістаў, якія лічаць, што ня можа быць вольным народ, які заваёўвае іншы народ.[1] Зьяўляецца неафіцыйным дэвізам Польшчы і часта асацыюецца з часамі, калі жаўнеры падзеленай Рэчы Паспалітай змагаліся ў рухах за незалежнасьць па ўсім сьвеце.[2][3]
Дэвіз існуе ў розных варыянтах, пасьлядоўнасьць словаў у выразе можа зьмяняцца. У прыватнасьці, можа выкарыстоўвацца выраз «за вашу і нашу свабоду».
Узьнікненьне
рэдагавацьУпершыню дэвіз зьявіўся і выкарыстоўваўся Тадэвушам Касьцюшкам (у форме польск. Za naszą wolność i waszą) напрыканцы XVIII стагодзьдзя падчас паўстаньня 1794 году[2][3][4][5][6].
25 студзеня 1831 году на патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве ў падтрымку паўстаньня дзекабрыстаў дэвіз быў выкарыстаны на маніфэстацыйных штандарах у выглядзе «Ў імя Бога за нашу і вашу свабоду». Як мяркуецца, аўтарства дэвізу належыць Яўхіму Лялеўлю[7][8]. Менавіта гэты варыянт у скарочаным выглядзе і здабыў папулярнасьць.
Выкарыстаньне
рэдагавацьДэвіз выкарыстоўваўся на штандарах паўстаньня 1830—1831 гадоў. Лёзунг быў выканаты на дзьвюх мовах — па-польску і па-расейску — з двух бакоў і са знакам чырвонага крыжа на белым тле. Лёзунг быў прызначаны, каб паказаць мэту паўстаньня, якое было скіраванае не супраць расейцаў, а супраць царскага дэспатызму. У польскамоўнай і вугорскамоўнай вэрсіях лёзунг ужываўся атрадам Юзэфа Бэма ў Вугоршчыне ў 1848 годзе. Многія вугорцы, французы, італійцы і нават расейцы пад гэтым дэвізам падтрымалі паўстанцаў.
Дэвіз выкарыстоўваўся высланымі польскімі рэвалюцыянэрамі пачынаючы з Забайкальскага паўстаньня 1866 году. «За вашу и нашу свободу» — назва мэдаля, якім узнагароджваліся польскія ўдзельнікі Інтэрнацыянальных брыгадаў у Гішпаніі ў 1936—1939 гадох.[9] Таксама лёзунг выкарыстоўваўся падчас паўстаньня ў Варшаўскім гета ў 1943 годзе.
Лёзунг быў вышыты на сьцягу інтэрбрыгадаў у Гішпаніі.[9]
Лёзунг «За вашу і нашу свабоду» прысутнічаў на адным з плякатаў на дэманстрацыі 25 жніўня 1968 году на Чырвонай плошчы ў Маскве (пратэст супраць уводу савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну).[10]. Як і іншыя лёзунгі, гэты лёзунг быў кваліфікаваны як «паклёпніцкі» і «загадзя ілжывы»; дэманстранты атрымалі суворыя пакараньні.[11]
У тым жа месцы гэты лёзунг быў выкарыстаны зноў праз 40 гадоў дэманстрантамі падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі 24 жніўня 2008 году[12][13], хаця адзін з дэманстрантаў заявіў, што «Акцыя прысьвечаная змаганьню за грамадзянскія правы і ніяк не зьвязаная з падзеямі ў Грузіі».[14]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Народ, які заваёўвае іншыя народы, стварае свае ўласныя цэпы. (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т.16. С.435—438; Т.32. С.335—339).
- ^ а б Lonnie R. Johnson, Central Europe: Enemies, Neighbors, Friends, Oxford University Press, 1996, ISBN 0-19-510071-9, Google Print, p.127-128
- ^ а б Hubert Zawadzki, Jerzy Lukowski, A Concise History of Poland, Cambridge University Press, 2001, ISBN 0-521-55917-0, Google Print, p.145
- ^ [1]
- ^ [2]
- ^ [3]
- ^ [4]
- ^ [5]
- ^ а б Медаль «За вашу и нашу свободу»
- ^ Юрий Соколов. «За вашу и нашу свободу!». Балтийское информационное агентство, 22 августа 2008 года
- ^ Виталий Ярошевский. На Лобном месте. Новая Газета, № 61 от 21 августа 2008 г.
- ^ Youth Human Rights, 24 августа 2008 года
- ^ кинохроника демонстрации 24 августа 2008 года
- ^ И. Васюнин, Е. Костюченко, А. Кондрашева. Москва. Гражданские активисты отметили «юбилей» протеста против ввода советских войск в Чехословакию. Новая Газета, № 63 от 28 августа 2008