Намір Нур-Эльдзін
Намір Нур-Эльдзін (1 верасьня 1984 — 12 ліпеня 2007) — ірацкі фотажурналіст-фрылансэр, расстраляны амэрыканскім вайсковым шрубалётам у Багдадзе[1].
Намір Нур-Эльдзін | |
Род дзейнасьці | фатограф |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 верасьня 1984 |
Месца нараджэньня | Масул, Ірак |
Дата сьмерці | 12 ліпеня 2007 (22 гады) |
Месца сьмерці | Багдад, Ірак |
Занятак | фатограф, war photographer, пісьменьнік, журналіст |
Месца працы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНамір Нур-Эльдзін нарадзіўся 1 верасьня 1984 году ў Масуле[2][3]. Зь дзяцінства цікавіўся фота- і відэаздымкай, і стаў адным зь першых фатографаў, падрыхтаваных агенцыяй Reuters у рамках стратэгіі па найманьні фотажурналістаў з моцнымі ведамі мясцовасьці і магчымасьцю доступу на тэрыторыі, якія лічыліся вельмі небясьпечнымі для працы заходніх рэпартэраў.
Першапачаткова працаваў у Масуле[4], дзе заслужыў добрую рэпутацыю сваімі фатаздымкамі і імкненьнем хутка зьяўляцца на месцы атакаў, нават не зважаючы на небясьпеку. Пасьля таго, як Нур-Эльдзін пачаў атрымоўваць пагрозы ад ірацкіх паўстанцаў, яго перавялі ў Багдад[4][5]. Падчас працы тут яму прастрэлілі нагу, некалькі разоў ламалі нос, затрымоўвалі і пагражалі, але ён не губляў энэргіі й аптымізму[3].
Сьмерць
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Авіяўдар у Багдадзе 12 ліпеня 2007 году
12 ліпеня 2007 году, пасьля некалькіх перастрэлак, два амэрыканскія шрубалёты AH-64 Apache заўважылі на адной з вуліцаў Багдаду купку людзей. Палічыўшы некаторых зь іх узброенымі, адкрылі па іх агонь. Нур-Эльдзін і ягоны кіроўца Саід Чмагх падчас гэтага авіяўдару загінулі[6][7]. На момант сьмерці Наміру было 22 гады[2].
Нур-Эльдзін і Чмагх сталі пятым і шостым супрацоўнікамі «Reuters», забітымі ў Іраку з часу пачатку амэрыканскае апэрацыі ў 2003 годзе[8]. Усе шасьцёра забітыя амэрыканскімі жаўнерамі[3].
Агалоска
рэдагавацьРасстрэл і сьмерць Нур-Эльдзіна апісаныя ў 2009 годзе ў кнізе Дэйвіда Фінкела(en) «Добрыя жаўнеры»(en)[9].
5 красавіка 2010 году відэазапіс здарэньня, запісаны адным са шрубалётаў, і перамовы па радыё, былі выкладзены на сайце Wikileaks[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ McGreal, Chris (5 красавіка 2010) Wikileaks reveals video showing US air crew shooting down Iraqi civilians (анг.). The Guardian. Праверана 5 красавіка 2010 г.
- ^ а б Kiss, Jemima (12 ліпеня 2007) Reuters staff killed in Iraq (анг.). The Guardian. Праверана 5 красавіка 2010 г.
- ^ а б в Namir Noor-Eldeen and Saeed Chmagh (анг.). The Baron. Праверана 6 красавіка 2010 г.
- ^ а б Rubin, Alissa J. (13 ліпеня 2007) 2 Iraqi Journalists Killed as U.S. Forces Clash With Militias (анг.). The New York Times. Праверана 5 красавіка 2010 г.
- ^ Kamber, Michael (6 красавіка 2010) Remembering Namir Noor-Eldeen (анг.). The New York Times. Праверана 6 красавіка 2010 г.
- ^ а б Bumiller, Elisabeth (5 красавіка 2010) Video Shows U.S. Killing of Reuters Employees (анг.). The New York Times. Праверана 5 красавіка 2010 г.
- ^ Franke-Ruta, Garance (5 красавіка 2010) Web site releases video of Baghdad attack that killed 2 journalists. The Washington Post. Праверана 5 красавіка 2010 г.
- ^ Iraqi doctor working for Danish NGO killed (анг.). газэта «The Peninsula» (13 ліпеня 2007). Праверана 5 красавіка 2010 г.
- ^ Tyson, Ann Scott (15 верасьня 2009) Military’s Killing of 2 Journalists in Iraq Detailed in New book (анг.). The Washington Post. Праверана 5 красавіка 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Collateral Murder — даччыны сайт Wikileaks, цалкам прысьвечаны багдадзкаму авіяўдару 12 ліпеня 2007 году
- Памятаем пра Наміра Нур-Эльдзіна — «The New York TImes»