Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мандэльштам.

Во́сіп (Язэ́п) Эмі́льевіч Мандэльшта́м (15 студзеня [ст. ст. 3 студзеня] 1891, Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя — 27 сьнежня 1938, лягерны пункт Другая рачулка ля Ўладзівастоку, РСФСР) — расейскі паэт, эсэіст, перакладнік і літаратурны крытык.

Восіп Мандэльштам
Осип Мандельштам
Мандэльштам пасьля другога арышту ў 1938 годзе
Мандэльштам пасьля другога арышту ў 1938 годзе
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Язэп Эмільевіч Мандэльштам
Нарадзіўся 15 студзеня 1891
Варшава, Расейская імпэрыя
Памёр 27 сьнежня 1938 (47 гадоў)
лягерны пункт Другая рачулка ля Ўладзівастоку, СССР
Сужэнец Надзея Мандэльштам[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
перакладнік
літаратуразнаўца
Кірунак сымбалізм (да 1912)
акмэізм
Мова італьянская мова, расейская мова[1][2][2][…] і француская мова[2]
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Язэп Мандэльштам нарадзіўся 3 студзеня (15 студзеня паводле новага стылю) 1891 году ў Варшаве. Бацька, Эміль Веньямінавіч (1856—1938), быў майстрам пальчаткавае справы, быў купцом першай гільдыі, што давала яму права жыць па-за мяжой аселасьці, нягледзячы на жыдоўскае паходжаньне. Маці, Флёра Восіпаўна Вярблоўская, была музыкай.

У 1897 годзе сям’я Мандэльштамаў пераехала ў Пецярбург. Восіп атрымаў адукацыю ў Цянішаўскай (Ценішэўскай?) вучэльні (1900—1907), адной з найбольш прагрэсіўных тагачасных навучальных установаў. У 1908—1910 вучыўся ў Сарбоне і ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце, у 1911—1917 (зь перапынкамі) — на рамана-германскім аддзяленьні гісторыка-філялягічнага факультэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту.

У 1922 годзе ў Кіеве ажаніўся з Надзеяй Якаўлеўнай Хазінай(ru) і пераехаў у Маскву.

Творчасьць

рэдагаваць

Пачынаў паэтычную кар’еру як сымбаліст, пасьлядоўнік найперш Поля Вэрлена і Фёдара Салагуба, а таксама папярэдніка сымбалістаў — Фёдара Цютчава. У канцы 1912 году ўвайшоў у «цэх паэтаў» — купку акмэістаў на чале зь Сяргеем Гарадзецкім і Мікалаем Гумілёвым. Мандэльштам склаў маніфэст гэтага руху «Ранак акмэізму» (апублікаваны ў 1919 годзе). Паэтычныя пошукі гэтага пэрыяду выявіла дэбютная кніга вершаў «Камень» (выдавалася тройчы: у 1913, 1916 і 1922).

Вершы часу Першай сусьветнай вайны і бальшавіцкага перавароту (1916—1920) склалі другую кнігу «Tristia» («кнігу скрухаў», назва паходзіць ад Авідыя), якая выйшла ў 1922 годзе ў Бэрліне. У кнізе яскрава прасочваецца эвалюцыя ад акмэістычнага, рацыянальнага, да ірацыянальнага, да паэтыкі найскладанейшых асацыяцыяў.

Ад траўня 1925 па кастрычнік 1930 году настае перапынак у стварэньні вершаў. У гэты час піша прозу: аўтабіяграфія «Шум часу» (па-расейску: «Шум времени», 1923), «Эгіпецкая марка» (рас. «Египетская марка», 1927). У 1928 годзе надрукаваны апошні прыжыцьцёвы паэтычны зборнік «Вершы» (рас. «Стихотворения»), а таксама кніга абраных артыкулаў «Пра паэзію» (рас. «О поэзии»). Займаецца таксама перакладамі на расейскую (19 кніг за 6 гадоў), працаваў карэспандэнтам у газэце.

У 1930 годзе Восіп вяртаецца да напісаньня вершаў. У іх дэманстратыўна парывае ня толькі з савецкай рэчаіснасьцю, але і з культурнай традыцыяй у цэлым і бярэ на сябе місію стварэньня новай культуры, якая не абапіраецца на дасягненьні папярэднікаў у эсэ «Размова пра Дантэ» (рас. «Разговор о Данте»), 1933). У лістападзе 1933 году, на піку сваёй нянавісьці да савецкага афіцыёзу, піша злую антысталінскую эпіграму «Мы живём, под собою не чуя страны…»(en)[3], за якую арыштаваны і накіраваны ў ссылку ў Чэрдынь на Ўрале. Пасьля спробы самагубства пакараньне замененае на забарону пражываньня ў найвялікшых местах. Атрымаўшы дазвол выбраць іншае месца пасяленьня, Мандэльштам пераехаў у Варонеж (1934—1937).

Цягам наступных гадоў Мандэльштам напісаў некалькі вершаў, якія ўсхвалялі Сталіна (у тым ліку «Ода Сталіну»).

На беларускую мову вершы Мандэльштама пераклалі Рыгор Барадулін[4], Людміла Хейдарава.

Апошнія гады жыцьця

рэдагаваць

У траўні 1937 году атрымаў дазвол выехаць з Варонежу. 5 траўня 1938 году паўторна арыштаваны ў падмаскоўі і абвінавачаны ў «контрарэвалюцыйнай дзейнасьці». 2 жніўня прыгавораны да 5 гадоў выпраўленчых лягероў і накіраваны па этапе ў лягер на Далёкі Ўсход, дзе 27 сьнежня памёр ад тыфу.

Рэабілітаваны па справе 1938 году ў 1956, па справе 1934 году — у 1987[5]. Месцазнаходжаньне магілы невядомае.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
 
Мандэльштамюбілейная паштоўка з арыгінальнай маркай. СССР, 1991 год

Літаратура

рэдагаваць
  • Лекманов О. А. Мандельштам. — М.: 2004. — (Жизнь замечательных людей).
  • Надежда Яковлевна Мандельштам. Воспоминания. — М.: Книга, 1989.
  • Надежда Яковлевна Мандельштам. Вторая книга. — М.: Московский рабочий, 1990.
  • Мусатов В. В. Лирика Осипа Мандельштама. — Киев: 2000.
  • Ронен О. Поэтика Осипа Мандельштама. — СПб.: 2002.
  • Сегал Д. М. Осип Мандельштам. История и поэтика. — Иерусалим: 1998.
  • Я вернулся в мой город: Петербург Мандельштама. — Л.: «Свеча», 1991.
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б в Mandelʹštam, Osip Èmilʹevič // CONOR.SI
  3. ^ Мандельштам О. «Мы живём под собою не чуя страны…» // Строфы века: Антология русской поэзии. Минск, М.: Полифакт, 1995
  4. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  5. ^ Даведка Генэральнай пракуратуры СССР (рас.) па кнізе: Юрий Кувалдин. Улица Мандельштама. Повести. Издательство «Московский рабочий», 1989, 304 с

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Восіп Мандэльштамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў