Зарэчча (Камянецкі раён)
Зарэ́чча[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 45 км на захад ад Камянцу, за 43 км на паўночны захад ад Берасьця, за 11 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток і за 4 км на ўсход ад мяжы з Польшчаю. Уваходзіць у Агародніцкі сельсавет.
Зарэчча | |
трансьліт. Zarečča | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Агародніцкі |
Насельніцтва: | 27 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225081[1] |
СААТА: | 1240848026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°20′18″ пн. ш. 23°17′40″ у. д. / 52.33833° пн. ш. 23.29444° у. д.Каардынаты: 52°20′18″ пн. ш. 23°17′40″ у. д. / 52.33833° пн. ш. 23.29444° у. д. |
± Зарэчча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- у другой палове XIX ст.: вёска ў Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1890: у складзе Зарэчанскай сельскай грамады, якая мела 584 дзесяціны зямельных угодзьдзяў, у тым ліку 237 дзесяцінаў сядзібнай і ворыўнай зямлі.
- 1897: 35 двароў, 246 жыхароў; дзейнічала хлеба-запасная крама.
- 1905: 286 жыхароў.
- 1921: у складзе Воўчынскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 44 двары, 221 жыхар.
- 1924: у кастрычніку сяляне вёскі аказалі супраціў войту, які хацеў спагнаць недаімкі па падатках.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Агародніцкага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 63 двары, 309 жыхароў.
- 1960: 253 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 227 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 61 жыхар
- 2005 год — 38 жыхароў[3], 29 двароў
- 2010 год — 27 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 161
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 49
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 48—49.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗарэчча (Камянецкі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў