Заблудаўская друкарня
Заблудаўская друкарня была заснаваная на сродкі вялікалітоўскага гетмана Рыгора Хадкевіча ў 1568 року.
Паўстала ў маёнтку Рыгора Хадкевіча ў мястэчку Заблудаў Гарадзенскага павету Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Польшчы). У ёй працавалі Іван Федаровіч і Пётра Мсьціславец.
У 1568—1569 гадах было надрукаванае «Эвангельле навучальнае» — зборнік гутарак і павучаньняў з тлумачэньнем эвангельскіх тэкстаў, тутсама быў зьмешчаны першы друкаваны твор старажытнай усходнеславянскай літаратуры — «Слова на Ўшэсьце» Кірылы Тураўскага[1]. Да нашага часу захаваліся 44 асобнікі выданьня.
Пасьля ад’езду Пётры Мсьціслаўца ў Вільню Іван Федаровіч выдаў у Заблудаўскай друкарні «Псалтыр з часаслоўцам» (1569—1570; зьберагліся 3 асобнікі), зьмясьціўшы ў ёй Пасхалію ў табліцах.
Выданьні вызначаліся прыгожай арнамэнтыкай, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Выкарыстоўваліся гравюры, падаваліся выходныя зьвесткі. Заблудаўскія выданьні пасьля неаднаразова перавыдаваліся ў ВКЛ.
Друкарня спыніла сваю дзейнасьць у 1570 року ў сувязі з грамадзка-палітычнымі ўмовамі, якія ўскладніліся пасьля ўтварэньня Рэчы Паспалітай.
27 траўня 2005 у гонар першадрукароў Заблудава быў адкрыты помнік з надпісамі па-польску і па-царкоўнаславянску[2].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Максім Карповіч. Іван Фёдараў (1510—1583) Асобы. Беларускае кола. Праверана 1 красавіка 2011 г.
- ^ Аляксандар Вярбіцкі Помнік першадрукарам // «Ніва». — 5 чэрвеня 2005. — № 23 (2560).
Літаратура
рэдагаваць- Дзве даты. 30 сакавіка // «Звязда». — 30 сакавіка 2011. — № 58 (26922).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗаблудаўская друкарня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў