Ньюфаўндлэнд (востраў)
(Перанакіравана з «Ньюфаўндлэнд»)
Ньюфаўндлэнд (па-ангельску: Newfoundland, МФА: [nufənˈlænd] Нуфанлэ́нд) — востраў ля паўночна-ўсходніх берагоў Паўночнай Амэрыкі, частка канадзкай правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лябрадор. Аддзяляе заліў Сьвятога Лаўрэнція ад Атлянтычнага акіяна.
Ньюфаўндлэнд | |
Скалісты бераг Ньюфаўндлэнду | |
Месца | Атлянтычны акіян |
---|---|
Плошча | 111 390 км² |
Найвышэйшы пункт | 814 м |
Краіна | Канада |
Вобласьць | Ньюфаўндлэнд і Лябрадор |
Насельніцтва (2001) | 485 066 |
Каардынаты | 48°33′59″ пн. ш. 55°46′38″ з. д. / 48.56639° пн. ш. 55.77722° з. д.Каардынаты: 48°33′59″ пн. ш. 55°46′38″ з. д. / 48.56639° пн. ш. 55.77722° з. д. |
Ньюфаўндлэнд |
Плошча вострава — 111 390 км², ён займае 16-е месца па плошчы ў сьвеце і 4-е ў Канадзе, даўжыня берагавой лініі — 9656 км, вышыня над узроўнем мора да 814 м. Берагі пераважна скалістыя. Клімат умераны. Шмат азёраў і балот. Рэкі непрацяглыя.
Насельніцтва — 485 066 чел. (2001), найбуйнейшы горад — Сэнт-Джонз (100 646).
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- На востраве Ньюфаўндлэнд назіраецца самая вялікая колькасьць туманных дзён на ўзроўні мора — у сярэднім больш за 120 за год[1].
- Назва Ньюфаўндлэнд («Newfoundland») азначае «New found land», то бок літаральна «Новаадкрытая зямля»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кравчук П. А. Рекорды природы — Любешов: «Эрудит», 1993. — С. 216. ISBN 5-7707-2044-1