Фотаапарат
Фотаапара́т (скарочана ад фатаграфічны апарат, фатакамэра) — оптыка-мэханічная[1] прылада для фіксацыі аптычнай выявы пэўнага аб’екту на сьвятлоадчувальным слоі[2] фатаграфічнага матэрыялу — спэцыяльнага носьбіту (звычайна фатастужцы або ў форме кампутарнага файлу на электроннай карце памяці).
Тэрмін фатакамэра паходзіць ад лац. camera, гэта значыць «пакой». Першай формай фатакамэры была менавіта такі цёмны пакой (camera obscura) або прастакутная скрынка зь вельмі маленькай адтулінай у адной са сьцен. Дзякуючы гэтай адтуліне, якая выконвала функцыі сучаснага лінзавага аб’ектыва, camera obscura можа фармаваць выяву (досыць нізкай якасьці па сучасных стандартах) на процілеглай сьценцы. Такія камэры існуюць і цяпер у некаторых адукацыйных установах для ілюстрацыі базавых аптычных прынцыпаў.
Экспанаваньне фотаматэрыялу ажыцьцяўляецца напрацягу пэўнага прамежку часу, які завецца вытрымкай[3].
У фотаапаратах з фатастужкай спачатку атрымліваецца скрытая выява. Пасьля хіміка-фатаграфічнай апрацоўкі атрымліваюць бачную нэгатыўную (нэгатыў) ці пазітыўную (пазітыў) выяву. Выключэньнем зьяўляюцца фотаапараты фірмы Polaroid, якія зьявіліся ў 1948 годзе і рабілі імгненныя фота.
Часткі фотаапарата
рэдагавацьАсноўныя:
- святлонепранікальная камэра (уласна фатакамэра)
- здымальны аб’ектыў
- фатаграфічны затвор
- відашукальнік
- касэта з фатастужкай.
Дадаткова фотаапарат можа быць абсталяваны адаптэрам, блендай, экспаномэтрам, лямпай-успышкай і інш.
Тыпы фотаапаратаў
рэдагаваць- агульнага прызначэньня (для аматараў і прафэсіяналаў);
- спэцыяльныя (рэпрадукцыйныя, для аэрафатаздымкі, фотатэадаліты і інш.).
На Беларусі фотаапараты вырабляюць «Менскі мэханічны завод імя Вавілава» і завод «Зэніт» у Вялейцы, якія знаходзяцца ў складзе «Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня» («БелОМА»).
Гісторыя
рэдагавацьПершапачаткова фатакамэры, якія выкарыстоўваліся для атрыманьня фатаздымкаў на фатастужках ці фотапласьцінках, не былі аўтаматычнымі. Сьвятлоадчувальнасьць фатастужак у 19 стагодзьдзі была слабой і для атрыманьня выразнага фатаздымку неабходна было рабіць вельмі працяглую экспазыцыю ў некалькі хвілін. Таму ад фатографа патрабавалася рукой адкрыць аб’ектыў фатакамэры на пэўны прамежак часу. Першая прылада для стварэньня дагератыпаў, створаная ў 1839 годзе, увогуле была стацыянарнай і выкарыстоўвалася пераважна прафэсіяналамі[4]. Першая партатыўная фатакамэра была выпушчаная фірмай Kodak у жніўні 1888 году. Гэта стала магчыма дзякуючы вынаходніцтву Джорджа Істмана — гінкай і трывалай фатастужцы[5]. Можна казаць, што тады пачалася сапраўдная рэвалюцыя і стала папулярнай аматарская фатаграфія[6]. Працяглы час на рынку фотаапаратаў ва ўсім сьвеце панавала кампанія «Eastman Kodak», пакуль у 1984 годзе не зьявіўся канкурэнт «Fuji Photo Film» (Японія). Японская кампанія праводзіла агрэсіўную коштавую палітыку, у выніку чаго з 1984 году да 1990 году доля Fuji на рынку ЗША павялічылася ад 0 да 18,8%[7].
Галерэя
рэдагаваць-
Фотаапарат нямецкай фірмы Agfa, які выпускаўся з 1962 году
-
Фотаапарат «ЛОМО Компакт-Автомат», які выпускаўся з 1983 году ў Санкт-Пецярбургу
-
Фотаапарат «ФЭД-5с», які вырабляўся з 1975 году ў Харкаве
-
Фотаапарат фірмы «Minolta», выпуск якога пачаўся ў 1977 годзе
-
Фотаапарат фірмы «Leica» з аўтафокусам
-
Фотаапарат фірмы «Minolta», мадэль 404si
-
Лічбавы фотаапарат аматарскага клясу «Canon 500N» (1996 год выпуску)
-
Сучасны лічбавы фотаапарат фірмы «Nikon» (год выпуску - 2013)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Фатаграфічны апарат БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 334.
- ^ Новый политехнический словарь / Под ред. А. Ю. Ишлинского. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — С. 586. — ISBN 5-7107-7316-6
- ^ Большая энциклопедия: В 62 томах. — М.: ТЕРРА, 2006. — Т. 55. — С. 214. — 150 000 ас. — ISBN 5-273-00432-2
- ^ Robinson W. T., Kalyanaram G. and Urban G. L. Fast-Mover Advantages from Pioneering New Markets: A Survey of Empirical Evidence // Review of Industrial Organization. — 1994. — № 9. — С. 4.
- ^ Рожкова Н. К., Блинова У. Ю., Рожкова Д. Ю. Парадоксы теории Клейтона Кристенсена // Вестник университета. — 2013. — № 4. — С. 193.
- ^ McCullough M. A perfect storm of photographic innovation, marketing and consumer desire: Kodak's you-press-the-button camera ads // GRASP: Graduate Research and Scholarly Projects. — 2013. — Vol. 9. — С. 61.
- ^ Ипатова Ю., Карасюк Е., Обухова Н. К чему приводят ценовые войны? // Секрет фирмы. — 2002. — № 3 (12). — С. 19.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФотаапараты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- С. У. Кулагін Фотаграфічны апарат // ВСЭ (рас.).
- Петр Ангарский Гісторыя фатаздымкаў XIX стагодзьдзя (рас.) // Фотодело. — 2003. — № 3.
- Музэй гісторыі беларускага фотамастацтва (рас.) Архіўная копія