Тыдзень паняволеных народаў
Ты́дзень паняво́леных наро́даў, Тыдзень прыгнечаных нацый — масавая імпрэза ў ЗША эмігранцкіх арганізацыяў з краінаў, што калісьці зьняволіў савецкі камунізм, у тым ліку Беларусі.
У 1959 годзе прэзыдэнт ЗША Эйзэнхаўэр падпісаў адпаведны закон № 86-90, які абвесьціў трэці тыдзень ліпеня Тыднем прыгнечаных нацый, калі амэрыканскі народ пацьвярджае сваю прыхільнасьць разьвіцьцю дэмакратыі, ахове свабод і правоў чалавека ва ўсім сьвеце[1]. Тыдзень праводзяць для прыцягненьня ўвагі амэрыканскага грамадзтва да лёсу народаў, што пакутуюць пад ціскам дыктатуры й таталітарызму.
Найбольш гучная акцыя — Марш паняволеных народаў у Нью-Ёрку. Беларуская эміграцыя бярэ чынны ўдзел ва ўсіх маршах.
Напачатку адбывалася імша ў касьцёле Сьвятога Патрыка на Манхэтане, пазьней адбываўся марш па 5-й Авэню — найбольш прэстыжнай вуліцы Нью-Ёрку, а пасьля гэтага — мітынг у Цэнтральным парку. У акцыях бяруць удзел тысячы людзей.
Напачатку большасьць удзельнікаў былі эмігранты з былога СССР і краінаў Варшаўскай дамовы. Пасьля распаду СССР колькасьць паняволеных народаў зьменшылася. Аднак беларуская эміграцыя працягвае браць удзел у штогадовых дэманстрацыях.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксандар Папко. У Злучаных Штатах Амэрыкі адзначаецца Тыдзень паняволеных народаў// Польскае радыё для замежжа. 15 ліпеня 2008