Стойлы
Сто́йлы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Стойлы ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету.
Стойлы | |
трансьліт. Stojly | |
Хата апошняга жыхара вёскі Мікалая Тарасюка | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Вышыня: | 163 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1 чал. (2012) |
колькасьць двароў: | 1 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[1] |
СААТА: | 1256889071 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′6″ пн. ш. 24°5′37″ у. д. / 52.46833° пн. ш. 24.09361° у. д.Каардынаты: 52°28′6″ пн. ш. 24°5′37″ у. д. / 52.46833° пн. ш. 24.09361° у. д. |
± Стойлы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геаграфія
рэдагавацьСтойлы знаходзяцца за 33 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Рака Левая Лясная.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3].
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.
Некалі ў вёсцы працаваў вадзяны млын на рацэ Левая Лясная, мясцовыя жыхары гандлявалі рыбай. У 1950-я падчас мэліярацыйных працаў рэчышча ракі было адведзенае ўбок, і яна абязводзела. Пасьля таго, як перастаў існаваць калгас, пачала занепадаць уся вёска[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 204 жыхары, 31 двор
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 126 жыхароў; 1921 год — 92 жыхары, 28 двароў; 1959 год — 119 жыхароў (перапіс); 1970 год — 62 жыхары; 1999 год — 11 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 12 жыхароў, 8 гаспадарак; 2005 год — 7 жыхароў, 7 двароў; 2010 год — 1 жыхар; 2012 год — 1 чалавек, 1 двор
Апошні жыхар Мікалай Тарасюк памер 14 студзеня 2015 року.
Транспарт
рэдагавацьТурыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Музэй «Успаміны Бацькаўшчыны» ў хаце народнага майстра Беларусі Мікалая Тарасюка.
Асобы
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Стойлы (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Stojły (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 356
- ^ Stojły, вёска. Radzima.net. Праверана 2 красавіка 2012 г.
- ^ Святлана Яскевіч. Успаміны Бацькаўшчыны майстра са Стойлаў // Звязда. — 12 лістапада 2008. — № 21.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 2 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтойлы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў