Габрэі (яўрэі, жыды; на іўрыце: יְהוּדִים) — народ, узыходзячы да насельніцтва старажытнага Ізраільскага і Юдэйскага царстваў, які жыве ў шматлікіх краінах міру (з 1948 году існуе таксама габрэйская дзяржава — Ізраіль).

Габрэі
Колькасьць 13-14 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Ізраіль, ЗША, Францыя, Канада, Вялікабрытанія, Расея, Аргентына ды інш.
Мовы Іўрыт, ідыш ды інш.
Рэлігіі Юдаізм

Колькасьць ад 13 да 14 млн чал. (2006, ацэнка), зь іх каля 40 % у ЗША і 35 % у Ізраілі. Таксама існуюць іншыя ацэнкі, згодна якіх сусьветная колькасьць габрэяў складае больш 17 500 000 чалавек, зь якіх 46% у ЗША, 31% у Ізраілі, 12% у СНД і Балтыі, 6% у Аргентыне і Ўругваі.

Габрэі жывуць больш чым у 110 краінах сьвету. Статыстычны ўлік усіх існых габрэяў сустракае вядомыя цяжкасьці. У розных краінах сьвету рознымі арганізацыямі выкарыстоўваюцца розныя крытэры прыналежнасьці да габрэйства. Адзнакі колькасьці габрэяў у дыяспары засноўваюцца як на дадзеных перапісаў насельніцтва, так і на дадзеных, якія існуюць у габрэйскіх арганізацыяў. Вынікі перапісаў насельніцтва грунтуюцца на пісьмовых апытаньнях насельніцтва, у якіх выбар рэспандэнтам нацыянальнасьці грунтуецца на самаідэнтыфікацыі — самавызначэньні, на якую ў сваю чаргу ўплываюць мясцовыя палітычныя і іншыя ўмовы.

У Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 году зарэгістравана 27,8 тыс. габрэяў (у 1989 — 111 тыс.).

Рэлігіяй габрэяў зьяўляецца юдаізм. Гістарычна паняцьці «габрэй» і «юдэй» цесна пераплеценыя і ў большасьці моў неадметныя. У шматлікіх мовах народаў сьвету гэтыя тэрміны пазначаюцца адным словам, што падтрымліваецца юдаізмам.

Гістарычнай і рэлігійнай мовай габрэяў зьяўляецца старажытны іўрыт (мова Талмуда і Торы — г. зн. Бібліі). У сярэднявеччы пад уплывам міграцыі разьвіліся таксама мова ідыш — мова «ашкеназі», г.зн. паўночнаэўрапейскіх (нямецкіх) габрэяў, які зьяўляецца дыялектам нямецкай мовы і ўваходны ў германскую групу моў; а таксама мова ладына — мова нашчадкаў гішпанскіх габрэяў — «сэйфардаў», што зьяўляецца дыялектам гішпанскай і ўваходная ў групу раманскіх моваў. Большасьць габрэяў кажуць у асноўным на мовах краінаў пражываньня. У Ізраілі дзяржаўнай мовай зьяўляецца новы іўрыт, адроджаны ў якасьці гутарковага ў XIX стагодзьдзі.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Габрэісховішча мультымэдыйных матэрыялаў