Майкрасофт
«Майкрасофт»[5][6] (трансьліт. «Мікрасо́фт») — амэрыканская транснацыянальная кампанія па вытворчасьці апраграмаваньня для пэрсанальных кампутараў, гульнявых прыставак, КПК і мабільных тэлефонаў, заснаваная ў 1975 годзе.
анг. Microsoft | |
Тып | публічная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | NASDAQ: MSFT |
Дэвіз | Your potential. Our passion.[1] |
Заснаваная | 4 красавіка 1975 (49 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Біл Гейтс Пол Ален |
Уласьнікі | The Vanguard Group[d][2] і BlackRock[d][2] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Рэдманд, штат Вашынгтон (ЗША) |
Ключавыя фігуры | Джон Томпсан(en), Сат’я Надэла(en) |
Галіна | праграмнае забесьпячэньне, тэлебачаньне, відэагульні |
Прадукцыя | Microsoft Windows, Microsoft Office, Xbox, Xbox 360 |
Абарачэньне | $86,833 млрд (2014)[4] |
Апэрацыйны прыбытак | $27,759 млрд |
Чысты прыбытак | $22,074 млрд |
Лік супрацоўнікаў | 118 584 (2015) |
Даччыныя кампаніі | Скайп |
Аўдытар | «Дэлойт»(en) (Нью-Ёрк, ЗША) |
Таксама вырабляе некаторыя аксэсуары для пэрсанальных кампутараў (клявіятуры, мышы і г. д.). Кампанія публічнага тыпу, яе акцыі можна набыць на біржы NASDAQ: MSFT. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Рэдмандзе (прадмесьце Сіетлу), штат Вашынгтон.
Разьмяшчэньне
рэдагавацьНа 21 ліпеня 2015 г. «Майкрасофт» наймаў 117 354 супрацоўнікаў, у тым ліку 59 853 (51%) у ЗША. У штаце Вашынгтон (ЗША), дзе месьцілася галаўная сядзіба, прадпрыемства мела 42 225 супрацоўнікаў (71% ад нанятых у ЗША). Ва ўласнасьці знаходзіліся 138 аб’ектаў нерухомасьці агульнай плошчай 2,024 млн м² (202,4 га), у тым ліку 104 (66% агульнай плошчы) у ЗША. На 31 сьнежня 2014 г. налічвалася 4 галіновыя сядзібы: Сынгапур (дастаўка), Рына (акруга Ўошу(en), штат Нэвада, ЗША; ліцэнзаваньне), Умакао(en) (тэрыторыя Пуэрта-Рыка, ЗША; вытворчасьць) і Дублін (Ірляндыя; вытворчасьць і дастаўка). Агулам «Майкрасофт» меў 850 сядзібаў у 113 краінах, у тым ліку з 2 лютага 2010 году ў Беларусі (ТАА «Майкрасофт Софтвэр Бел»; Менск, зав. 1-ы Загарадны, д. 20)[7]. За межамі ЗША знаходзіліся 452 сядзібы (56%)[8].
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў 1975 годзе ў Альбукерке (штат Нью-Мэксыка) Білам Гейтсам і Полам Аленам, у той час — студэнтамі. Назоў кампаніі — скарачэньне ад MICROcomputer SOFTware (праграмнае забесьпячэньне для мікракампутараў). 1 студзеня 1979 году «Майкрасофт» пераехаў у Бэльвю(en) (акруга Кінг(en), штат Вашынгтон, ЗША). 25 чэрвеня 1981 году прадпрыемства набыло правамоцнасьць юрыдычнай асобы. 12 жніўня IBM (Норт Касл(en), Ўэстчэстэрская акруга(en), штат Нью-Ёрк) выпусьціў 1-ы пэрсанальны кампутар (IBM PC) з 16-бітнай апэрацыйнай сыстэмай (АС) MS-DOS ад «Майкрасофт». 26 лютага 1986 г. галаўную сядзібу перамясьцілі ў Рэдманд (штат Вашынгтон, ЗША). 13 сакавіка адбылося першаснае разьмяшчэньне акцыяў на фондавай біржы Нацыянальнага аб’яднаньня парукаў і дылераў аўтаматызаваных катыровак (НАПДАК; анг. NASDAQ) па кошце $21 за акцыю. 1 жніўня 1989 году выйшаў Microsoft Office пад АС Mac OS. 22 траўня 1990 году выпусьцілі АС Windows 3.x. З 1994 году «Майкрасофт» пачаў штогод набываць ад 2 (2003 г.) да 12 (2015 г.) прадпрыемстваў[9]. 24 жніўня 1995 году выпусьцілі Windows 95. 25 чэрвеня 1998 году — Windows 98[8].
13 студзеня 2000 году пасаду кіраўніка «Майкрасофт» заняў Стыў Балмэр, які па кудзелі паходзіў зь Беларусі. 17 лютага выйшла АС Windows 2000. 25 кастрычніка 2001 году — Windows XP, якая ўпершыню займела беларускі саматужны пераклад інтэрфэйсу 3 лістапада 2010 году. 15 лістапада выпусьцілі гульнявую прыстаўку Xbox(en) (бел. Іксбокс). 7 лістапада 2002 году пачалася вытворчасьць пляншэтаў з Windows XP. 24 красавіка 2003 году адбыўся выпуск сэрвэрнай АС Windows Server(en) 2003. Штат налічваў у 2004 г. 57 000 супрацоўнікаў. 30 студзеня 2007 году — АС Windows Vista. 27 лютага 2008 году — АС для сэрвэра зьвестак(en) Microsoft SQL Server(en) 2008 і асяродзьдзе распрацоўкі Visual Studio 2008. 3 чэрвеня 2009 году запусьцілі сеціўную пошукавую сыстэму Bing. 22 кастрычніка 2009 году — АС Windows 7, якую саматужна беларусізавалі 24 траўня 2011 году. 10 лістапада 2010 г. — мабільную АС Windows Phone 7. 13 кастрычніка 2011 году «Майкрасофт» набыў інтэрнэт-камунікатар «Скайп» (Люксэмбург). 26 кастрычніка 2012 году выйшла АС Windows 8, што 3 сьнежня ўпершыню займела афіцыйны беларускі пераклад інтэрфэйсу. 29 кастрычніка — мабільная АС Windows Phone 8, што ўпершыню займела перадусталяваны беларускі інтэрфэйс. 4 лютага 2014 году пасаду кіраўніка «Майкрасофт» заняў Сат’я Надэла. 25 красавіка «Майкрасофт» набыў вытворчасьць сотавых тэлефонаў «Нокія» (Эспаа, вобласьць Усіма, Фінляндыя)[8].
Прадукцыя
рэдагавацьКарпарацыя вырабляе лінію АС сямейства Windows, офісныя дастасункі сямейства Microsoft Office, камплекты сэрвэрных дастасункаў, гульні, мультымэдыйную прадукцыю, сродкі распрацоўкі праграм, а таксама гульнявыя кансолі X-Box. Вядзе палітыку актыўнай скупкі пэрспэктыўных кампаніяў — распрацоўнікаў апраграмаваньня. У прыватнасьці, у выніку паглынаньня кампаніі Navision, Solomon, Great Plains у асартымэнце Microsoft зьявіўся новы буйны кірунак Microsoft Dynamics (раней Microsoft Business Solutions). У Расеі прадстаўленыя тры рашэньні гэтага напрамку: ERP-сыстэмы Axapta, Navision і сыстэма кіраваньня зносінамі — Microsoft Dynamics CRM.
Беларусізацыя
рэдагаваць29 кастрычніка 2012 году «Майкрасофт» выпусьціў мабільную апэрацыйную сыстэму Windows Phone 8 зь беларускамоўным інтэрфэйсам, што ўлучыў перакладзенае мабільнае выданьне «Майкрасофт Офіс». 3 сьнежня на бачыне «Майкрасофт» у вольным доступе для спампоўваньня зьявіўся афіцыйны беларускі моўны пакет для Microsoft Windows 8[10] (глядзіце Windows 8.1). 23 ліпеня 2013 году ў вольным доступе зьявіўся афіцыйны беларускі моўны пакет для Microsoft Office 2013[11].
Беларусь
рэдагаваць19 верасьня 2007 году карпарацыя «Майкрасофт» увяла пасаду краёвага кіраўніка ў Беларусі, якім стаў Уладзімер Чайкоўскі, што 2 папярэднія гады быў кіраўніком прадстаўніцтва карпарацыі ў Азэрбайджане і Грузіі[5].
Крытыка
рэдагавацьКарпарацыю часта вінавацяць у агульным паніжэньні стандартаў надзейнасьці праграмнага забесьпячэньня. У апошнія гады кампанія таксама стала адказчыкам у шматлікіх судовых працэсах з нагоды нядобрасумленнай канкурэнцыі і парушэньняў антыманапольнага заканадаўства і патэнтаў іншых кампаніяў у розных краінах. У сакавіку 2004 году Эўрапейская камісія па канкурэнцыі загадала Microsoft выплаціць €497 мільёнаў[12] за змушэньне пакупнікоў сваёй апэрацыйнай сыстэмы Windows XP да адначасовага набыцьця свайго прайгравальніка Windows Media Player. У ліпені 2006 году Эўракамісія забавязала Microsoft выплаціць яшчэ €280,5 млн за невыкананьне загаду да 21 чэрвеня 2006 году.[13] У чэрвені 2008 году амэрыканскі суд задаволіў пазоў францускага прадпрыемства Alcatel-Lucent да Microsoft у сувязі з парушэньнем права на выключнае выкарыстаньне вынайдзеных у Alcatel-Lucent прыёмаў узаемадзеяньня з календарамі.[14]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Microsoft Corporation // microsoft.com
- ^ а б Proxy Statement
- ^ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
- ^ Сат’я Надэла. Справаздача Майкрасофт за 2014 год (анг.) // Майкрасофт, 9 кастрычніка 2014 г. Праверана 2 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б БелаПАН. «Майкрасофт» увяла пасаду рэгіянальнага дырэктара ў Беларусі // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 19 верасьня 2007 г. Праверана 29 красавіка 2023 г.
- ^ «Майкрасофт» губляе мабільнасьць // Белтэлерадыёкампанія, 9 ліпеня 2015 г. Праверана 29 красавіка 2023 г.
- ^ Вы шукаеце падтрымку // Майкрасофт, 2011 г. Праверана 17 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б в Акалічнасьці (анг.) // Майкрасофт, 21 ліпеня 2015 г. Праверана 17 кастрычніка 2015 г.
- ^ Летапіс набыцьця (1994—2015) (анг.) // Майкрасофт, 2015 г. Праверана 17 кастрычніка 2015 г.
- ^ Моўны пакет інтэрфейсу (МПІ) для Windows 8 // Майкрасофт, 3 сьнежня 2012 г. Праверана 2 кастрычніка 2015 г.
- ^ Office Language Interface Pack 2013 — Беларуская // Майкрасофт, 23 ліпеня 2013 г. Праверана 2 кастрычніка 2015 г.
- ^ Microsoft абскардзіла накладзены Еўракамісіяй рэкордны штраф// Беларускія навіны ІТ. 12 траўня 2008
- ^ Microsoft абскардзіла штраф, накладзены Еўракамісіяй// Беларускія навіны ІТ. 12 траўня 2008
- ^ Microsoft атрымала яшчэ адну перамогу ў патэнтавым разглядзе з Alcatel-Lucent// Беларускія навіны ІТ. 14 красавіка 2009
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Прадстаўніцтва ў Беларусі
- Microsoft Office Online(недаступная спасылка)
- Microsoft Network (анг.)
- Бачына X-BOX (анг.)
- Бачына ігравога падпадзяленьня Microsoft (анг.)
- Бачына зь пералікам альтэрнатыў прадуктам Майкрасофт (анг.)