Канут Русецкі

Кану́т Русе́цкі (па-польску: Kanuty Rusiecki, па-летувіску: Kanutas Ruseckas; 20 студзеня 1801, вёска Сьцябякі Панявескага павету Ковенскай губэрні — 21 жніўня [ст. ст. 9 жніўня] 1860, Вільня) — мастак і пэдагог; прадстаўнік клясыцызму[2].

Канут Русецкі
Kanut Rusiecki. Канут Русецкі.jpg
К. Русецкі. Аўтапартрэт, паміж 18311840
Дата нараджэньня 20 студзеня 1801
Месца нараджэньня Сьцябякі каля Панявежа
Дата сьмерці 21 жніўня 1860
Месца сьмерці Вільня
Месца пахаваньня
Адукацыя Віленскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
Занятак мастак, пэдагог
Навуковая сфэра жывапіс[1]
Жанры партрэт і пэйзаж
Плынь пераходная ад клясыцызму да рамантызму
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Русецкі.

ЖыцьцяпісРэдагаваць

 
«Ліцьвінка зь вербамі» (1847). Памеры 34х45 см. Паводле некаторых меркаваньняў, дзяўчына — беларуска ў нацыянальным строі з «пальмамі віленскімі» на фоне віленскага касьцёлу сьв. Міхала. Карціна набытая Іванам Луцкевічам для Беларускага музэю (у інвэнтары жывапісу музэю №89). К. Русецкі неаднойчы рабіў яе копіі, адна зь іх знаходзілася ў Таварыстве сяброў навук, яшчэ адна належала Ю. Курнатоўскаму. Падчас перадачы фондаў Беларускага музэю ў Менск у 1950-я карціна засталася ў Вільні[3].

Нарадзіўся ў зьбяднелай шляхецкай сям’і віленскага судзьдзі Яна Русецкага і Тарэзы з Рамановічаў. Першапачатковую адукацыю атрымаў у бэрнардынскай школе ў Трашкунах (18091815).

У 1816 пачаў вучобу ў Віленскім унівэрсытэце — спачатку на факультэце права, таксама вучыўся архітэктуры на фізыка-матэматычным факультэце. У 1818 паступіў у школу мастацтваў пад кіраўніцтвам Яна Рустэма і з тае пары цалкам прысьвяціў сябе мастацтву. Займаўся таксама скульптурай у Казімера Ельскага. Дэбютаваў на першай выставе вытанчаных мастацтваў у Вільні (1820). Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце быў зьвязаны зь філяматамі.

Пазьней вучыўся ў Парыжы (па-француску: E'cole des Beaux-Arts, 1821—1822) і з 1823 у Рыме ў Акадэміі Сьвятога Лукі. Падчас вучобы ў Рыме быў нефармальным правадыром мясцовых польскіх артыстаў, першым прадставіў праграму польскага рамантычнага мастацтва.

Вярнуўшыся ў Вільню ў 1831, даваў прыватныя ўрокі маляваньня. У 1834 стаў настаўнікам у віленскім дваранскім пансіёне пры гімназіі, пазьней у Дваранскім інстытуце. У яго клясе атрымалі першыя ўрокі выяўленчага мастацтва Альберт Жамет, Альфрэд Ромэр, Тадэвуш Гарэцкі, Ян Зянкевіч. З 1840-х рокаў жыў і працаваў у Беларусі[4].

Быў жанаты з Антанінай Чарвінскай, меў пяцёра дзяцей — Ганну, Баляслава, Тадэвуша, Міхала і Прасьпера. Пахаваны на Бэрнардынскіх могілках(lt) на Зарэччы ў Вільні[5].

ТворчасьцьРэдагаваць

 
Канут Русецкі. Аўтапартрэт

Пісаў карціны на рэлігійныя тэмы, пэйзажы і акварэльныя партрэты. Таксама капіраваў італійскія палотны, паўтараў мастакоў італійскага Рэнэсансу. Падчас вучобы за мяжой пісаў творы зь міталягічнымі і рэлігійнымі матывамі, партрэты, рымскія пэйзажы. У сваіх карцінах выкарыстоўваў выразны малюнак і гладкую паверхню[5].

Аўтар твораў «Італьянец, які ўсьміхаецца» (1823), «Клятва карбанарыяў» (1826), «Уцёкі ў Эгіпет» (1828), аўтапартрэту, партрэту сына Баляслава (1843), «Жняя» і «Партрэт бацькі» (1845), «Ліцьвінка зь вербамі» (1847), «Літоўская рыбачка» (1856), «Млын Патоцкага ў Поплавах» (1855), «Селянін зь венікамі» (1851) і інш. Аўтар сэрыі пэйзажаў Белавескай пушчы, ваколіцаў Наваградку, Ашмяншчыны. 330 твораў захоўваецца ў Летувіскім мастацкім музэі і экспануецца ў Віленскай мастацкай галерэі.

У катэдральным саборы сьв. Станіслава і сьв. Уладзіслава ў Вільні знаходзяцца тры вялікія карціны Русецкага — «Зьвеставаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы», «Уцёкі ў Эгіпет», «Таемная вячэра» (1855) і інш. Падчас кансэрвацыйных працаў у 1927 высьветлілася, што цяперашнія скрыжаваныя далоні выявы Маці Божай Вострабрамскай зьяўляюцца вынікам панаўленьня абразу, выкананага К. Русецкім[5].

Па сьмерці мастака яго сын Баляслаў захаваў майстэрню, а ў 1913 перадаў творы бацькі ў віленскі музэй. Невядомы лёс большай часткі вялікіх карцін з прыватных калекцый, а таксама раскіданых па летувіскіх касьцёлах твораў. Па меркаваньні Ўладаса Дрэмы, аўтара біяграфіі мастака, зьнікла значная частка твораў Русецкага ці, прынамсі, лёс шматлікіх твораў невядомы[5].

ГалерэяРэдагаваць

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

  1. ^ Ruseckas, Kanutas // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Рамуальд Бадзін. Русецкі Канут Іванавіч // ЭГБ. — Менск: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 136.
  3. ^ Лабачэўская В. Віленскія пальмы // Наша вера. — 1999. — № 1.
  4. ^ Календарыюм // Czasopis. — 2010. — № 7—8.
  5. ^ а б в г Kasperavičienė Audronė, Surwiło Jerzy...

ЛітаратураРэдагаваць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
  • Kasperavičienė Audronė, Surwiło Jerzy. Przechadzki po Wilnie. Zarzecze. Cmentarz Bernardyński. — Wilno: Efekt, 1997. — 132 с.
  • Календарыюм // Czasopis. — № 7—8. — 2010.
  • Лабачэўская В. Віленскія пальмы // Наша вера. — 1999. — № 1.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Канут Русецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў