Ліянэль Мэсі
Ліянэ́ль Андрэ́с Мэ́сі (па-гішпанску: Lionel Andrés Messi; нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 году ў Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнае зборнае Аргентыны. Мэсі — алімпійскі чэмпіён 2008 году, чэмпіён сьвету сярод моладзі 2005 году, чэмпіён клюбнага кубка сьвету 2009 году, шматразовы ўладальнік «Залатога мяча». Адзін з найлепшых гульцоў сучаснасьці. Мэсі падтрымлівае кампанію спартовага адзеньня Adidas з 2006 году. Паводле зьвестак France Football, ён быў самым высокааплатным футбалістам у сьвеце на працягу пяці гадоў з шасьці ў пэрыяд з 2009 па 2014 гады, а ў 2019 годзе паводле рэйтынгу Forbes гулец стаў самым высокааплатным спартоўцам сьвету.
Ліянэль Мэсі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1987[1][2][3][…] (34 гады) | |
Рост | 170 см[5] | |
Вага | 72 кг[5] | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
Нумар | 30 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2021 2021— |
Барсэлёна 2 Барсэлёна Пары Сэн-Жэрмэн |
22 (6) 520 (474) 26 (6) |
Зборныя | ||
2005— | Аргентына | 160 (81) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
Раньнія гадыРэдагаваць
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 году ў Расарыё, Аргентына. Ягоны бацька Хорхэ Мэсі працаваў на фабрыцы, а маці Сэсылія Мэсі (Кусытыні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага гораду Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэлё Мэсі эміграваў у Аргентыну ў 1883 годзе. Ліянэль мае двух старэйшых братоў — Радрыга й Матыяса, а таксама сястру Марыю Соль. Мэсі стаў займацца футболам ува ўзросьце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клюб «Грандолі». На першыя трэнваваньні яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянэля футбалістам[6]. Пасьля «Грандолі» Ліянэль перайшоў у «Ньюэлз Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыё. Ува ўзросьце дзесяці гадоў у Ліянэля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывэр Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але ня меў дастатковых сродкаў на ягонае лекаваньне. Калі Ліянэлю было 13 гадоў, адзін з акцыянэраў «Барсэлёны» даведаўся пра маладога гульца. Пасьля прагляду футбаліста спартовы дырэктар клюбу Карляс Рэксача здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Мэсі ў Эўропу й ягонае лекаваньне.
«Барсэлёна»Рэдагаваць
Ад 13 гадоў Ліянэль гуляў у моладзевым складзе «Барсэлёны», у першым жа сваім матчы аформіў «покер». За асноўны склад гішпанскага клюбу Мэсі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 году ў таварыскай сустэчы з партугальскім «Порту». Пасьля матчу газэта «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасьць Кройфа й пас Раналдыньню». На працягу сэзону 2004—2005 гадоў Мэсі атрымаў гарантаванае месца ў старце другой каманды клюбу, адгуляўшы 17 гульняў за ўсю кампанію й забіўшы шэсьць разоў. З моманту свайго дэбюту ў леташнім на той момант лістападзе яго больш не выклікалі ў першую каманду, але ў кастрычніку 2004 году некаторыя гульцы папрасілі трэнэра Франка Райкаарда прыцягнуць Мэсі да асноўнай дружыны. Паколькі Раналдыньню ўжо гуляў на левым флянгу, Рэйкаард перамясьціў Месі са сваёй звычайнай пазыцыі на правы флянг. 24 чэрвеня, на свой 18-ы дзень нараджэньня, Мэсі падпісаў свой першы кантракт у якаьсці гульца асноўнай дружыны. Паводле ўгоды, аргентынец заставаўся гульцом «Барсэлёны» да 2010 году, на два гады менш, чым гэта было абумоўлена папярэднім кантрактам, але пункт ягонага выкупу павялічыўся да 150 мільёнаў эўра.
Новы этапРэдагаваць
10 жніўня Мэсі далучыўся да табару францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн»[7]. Ён падпісаў двухгадовую ўгоду да чэрвеня 2023 году з правам працягу дамовы яшчэ на дадатковы год[8]. Мэсі абраў 30 нумар, той да самы, пад якім ён выступаў у падлеткавым узросьце, калі дэбютаваў за «Барсэлёну»[9]. Дэбют у Францыі прыпаў ў нападніка на 29 жніўня, калі аргентынец выйшаў на замену ў другой палове пераможнага матчу супраць «Рэймсу»[10].
Міжнародная кар’ераРэдагаваць
Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргентыны Мэсі атрымаў запрашэньне выступаць за нацыянальную зборную Гішпаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 году ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны ў матчы супраць Парагваю.
ДасягненьніРэдагаваць
- Уладальнік Залатога мяча: 2009, 2010, 2011, 2012, 2015, 2019
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Гішпаніі па футболе: 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе: 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2006, 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009, 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2009, 2011, 2015
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2022
Аргентына:
- Чэмпіён Алімпійскіх гульняў: 2008
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2021
- Пераможца моладзевага чэмпіянату сьвету: 2005
- Срэбраны прызэр Кубка Амэрыкі: 2007, 2015
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2014
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Lionel Andrés Messi // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б Lionel Andrés Messi // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б Lionel Messi // FBref.com (мн.)
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка Record #137928408 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в г https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/messi
- ^ «Блоха», championat.ru (рас.)
- ^ «Lionel Messi signs two-year Paris St-Germain deal after leaving Barcelona». BBC.
- ^ «Leo Messi signs for Paris Saint-Germain». PSG.
- ^ «Lionel Messi shirt number revealed by PSG». The Independent.
- ^ «Messi's PSG debut breaks Spain viewing records». ESPN.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт(гішп.)(кат.)(анг.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Барсэлёны»(анг.)
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway