Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут (па-польску: Andrzej Poczobut; нар. 16 красавіка 1973 году, Вялікая Бераставіца) — журналіст, публіцыст і блогер, актывіст Саюзу палякаў Беларусі (СПБ), вязень сумленьня[1].
Андрэй Пачобут | |
Дата нараджэньня | 16 красавіка 1973 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | журналіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз палякаў Беларусі |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрацаваў у гарадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос знад Немна», быў карэспандэнтам менскай незалежнай газэты «Народная Воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопісу СПБ.
У 1993 разам з малодшым братам Стасам заснаваў у Вялікай Бераставіцы панк-гурт „Deviation“[2].
З 2006 году зьяўляецца карэспандэнтам на Беларусі польскага выданьня «Gazeta Wyborcza».
Зьяўляецца актыўным сябрам СПБ, да якога належыць з пачатку 1990-х рокаў мінулага стагодзьдзя. Заўжды выказваўся пра неабходнасьць утрыманьня незалежнасьці арганізацыі ад уладаў, але ў межах беларускага заканадаўства. Цяпер займае пасаду кіраўніка Галоўнага савету СПБ, непрызнаванага беларускімі ўладамі[3].
Жыве ў Горадні. З жонкай Аксанай мае дачку і сына.
Займаецца шахматамі, мае званьне кандыдата ў майстры[2].
Дзейнасьць
рэдагавацьЗа грамадзка-палітычную і журналісцкую дзейнасьць быў неаднаразова затрыманы, пакараны штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі[4][5][6][7][8][9].
18 сакавіка 2011 гарадзенская абласная пракуратура ўзбудзіла супраць Андрэя Пачобута справу за абразу прэзыдэнта Беларусі (частка 1 артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка Андрэй Пачобут быў затрыманы, калі накіроўваўся ў Менск для ўдзелу ў тэлемосьце з прадстаўнікамі Эўрапейскага парлямэнту. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазьней быў узяты пад варту на два месяцы[10]. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — гэтым разам за паклёп на Аляксандра Лукашэнку[11] (частка 1 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ).
5 траўня 2011 году Гарадзенскі суд прысудзіў яму два гады з адтэрміноўкай прыгавору на тры гады. Абвінавачаньне па абразе прэзыдэнта было цалкам зьнятае з Пачобута, засталося толькі абвінавачаньне за паклёп[12].
21 чэрвеня 2012 году арыштаваны на сваёй кватэры ў Горадні. Супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Падставамі для абвінавачваньня сталі артыкулы на сайтах «Хартыя’97» і «Белорусский партизан»[13]. Быў асуджаны на тры гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду[2].
25 сакавіка 2021 году быў зноў арыштаваны, Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Барэль асудзіў арышт[14]. У лютым 2023 году Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму[15].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Andrzej Poczobut więźniem sumienia Amnesty International (пол.). Міжнародная амністыя (2011-04-15). Праверана 2011-04-25 г. Архіўная копія ад 2011-04-19 г.
- ^ а б в Панкавец, Зьміцер (25 сакавіка 2021) Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за „распальваньне нацыянальнай варажнечы“ Грамадзтва. „Наша Ніва“. Праверана 26 сакавіка 2021 г.
- ^ Структура СПБ
- ^ Журналіста Андрэя Пачобута прымусам даставілі ў міліцыю, Хартыя-97, 21 чэрвеня 2005
- ^ Андрэй Пачобут затрыманы, Indymedia Belarus, 14 сакавіка 2006
- ^ Спынен пераслед Саюзу палякаў, Бунт, 12 ліпеня 2007
- ^ Журналіст Андрэй Пачобут аштрафаваны на 15 базавых адзінак, камітэт «Салідарнасьць», 17 сакавіка 2009
- ^ Андрэя Пачобута ня выпусьцілі з турмы забраць жонку з раддому, Вясна, 19 лютага 2010
- ^ Андрэя Пачобута ўсё ж пасадзілі на 15 сутак, БАЖ, 11 лютага 2011
- ^ Андрэя Пачобута пакінулі за кратамі, Радыё «Свабода», 9 красавіка 2011
- ^ На Пачобута завялі яшчэ адну крымінальную справу — за паклёп на прэзідэнта, Хартыя’97, 8 красавіка 2011
- ^ Андрэя Пачобута вызвалілі з залы суда // Эўрарадыё
- ^ Арыштаваны Андрэй Пачобут Наша Ніва
- ^ EU Demands Immediate Release Of Andżelika Borys, Andrzej Poczobut, All Political Prisoners (анг.). Хартыя’97 (2021-03-25). Праверана 2021-03-25 г. Архіўная копія ад 2021-03-25 г.
- ^ Польшча — Беларусі: Вызваліце Пачобута — адкрыем пераход «Баброўнікі» Новы час Праверана 2023-04-28 г.