Спораўскі заказьнік
Спо́раўскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, утвораны ў жніўні 1991 року на тэрыторыі 4-х раёнаў Берасьцейскай вобласьці: Бярозаўскага, Дарагічынскага, Івацэвіцкага й Янаўскага.
Спораўскі заказьнік | |
Плошча | 19 384 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 52° пн. ш. 25° у. д. / 52° пн. ш. 25° у. д.Каардынаты: 52° пн. ш. 25° у. д. / 52° пн. ш. 25° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Берасьцейская вобласьць |
Утварэньне | 15 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Спораўскі заказьнік |
Плошча — 19 384 гектары. У 1999 року заказьнік першым сярод беларускіх прыродных угодзьдзяў атрымаў міжнародны статус ахоўнага Рамсарскага ўгодзьдзя. У заказьніку растуць 11 відаў зьнікаючых расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Яго фаўна прадстаўлена 20 відамі млекакормячых, 112 відамі птушак, зь якіх 17 занесеныя ў Чырвоную кнігу, 6 відамі рэптыліяў, 8 відамі амфібіяў. Тут гняздуе 60% сусьветнай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі[1] (лац. Acrocephalus paludicola).
Асноўная частка тэрыторыі заказьніку занятая адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2%), нізіннымі балотамі з мазаічна разьмешчанымі хмызьнякамі (17,9%), балотамі, парослымі хмызьнякамі (4,1%). На тэрыторыі заказьніку знаходзіцца Спораўскае балота — адно з самых вялікіх натуральных нізінных балотаў у Эўропе з унікальнай флёрай і фаўнай. У цэнтры заказьніку працякае рака Ясельда зь вельмі зьвілістым і зарослым воднай расьліннасьцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кілямэтраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказьніку знаходзіцца возера Спораўскае. На ўчастках на ўсход ад Спораўскага возера ў вялікай колькасьці растуць рэдкія ахоўныя віды архідэяў.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ У біялягічным заказьніку «Спораўскі» сёлета для турыстаў пачала дзейнічаць экалягічная сьцежка па Спораўскім балоце Навіны. Радыёстанцыя «Беларусь» (5 ліпеня 2010). Праверана 12 лютага 2011 г.
Літаратура
рэдагаваць- Леанід Лахманенка. «Залатыя» яйкі вяртлявай чаротаўкі // «Звязда». — 8 лютага 2011. — № 24 (26888). — С. 3.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рамсарскія ўгоддзі Беларусі дасье БелТА. БелТА (2 лютага 2011). Праверана 12 лютага 2011 г.
- Інфармацыя пра заказьнік на бачыне ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |