Рыгор Хадкевіч
Рыгор Хадкевіч (каля 1513 — 12 лістапада 1572 або 19 лістапада 1573) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы вялікі літоўскі (1544—1559), ваявода віцебскі (1554—1555) і кіеўскі (1555—1559), кашталян троцкі (1559—1664) і віленскі (з 1564), адначасна гетман польны (1561—1566) і вялікі літоўскі (з 1566). Заснавальнік старэйшай галіны роду Хадкевічаў.
![]() Рыгор Хадкевіч, рыціна XIX ст. на аснове больш раньняга партрэту зь Нясьвіскага замка | |
![]() Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1513 |
Памёр | 12 лістапада 1572 |
Пахаваны | |
Род | Хадкевічы |
Бацькі | Аляксандар Хадкевіч Васіліса з Галоўчынскіх |
Дзеці | Андрэй Рыгоравіч Хадкевіч[d], Ганна з Хадкевічаў[d], Аляксандр Хадкевіч[d] і Аляксандра Рыгораўна Хадкевіч[d][1] |
Дзейнасьць | дыплямат |
Трымаў Ковенскае, Магілёўскае, Гарадзенскае і Тыкоцінскае староствы.
БіяграфіяРэдагаваць
Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Гераніма і Юрыя.
Зь сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады. Як прыхільнік самастойнасьці Вялікага Княства, у знак пратэсту супраць Люблінскай уніі (1569) адмовіўся ад дзяржаўнай дзейнасьці[2]. Быў супраціўнікам Радзівілаў[2].
Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне. У бітве на Уле (1564) камандаваў коньніцай, якая першай ударыла на ворага, а потым прасьледаваў рэшткі супраціўніка ў дарозе на Полацак.
У 1568 року заснаваў друкарню пры праваслаўным манастыры ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павету (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасьць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётар Мсьціславец, уцекачы ад перасьледу з Маскоўскай дзяржавы. У Заблудове яны надрукавалі «Эвангельле вучыцельнае» — зборнік гутарак і павучаньняў з тлумачэньнем эвангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), які ўпрыгожылі гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо безь Пятра Мсьціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у Заблудаве «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 року адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукаваньня.
Дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле ягонай волі, пахаваны ў катакомбах Дабравешчанскай царквы ў Супрасьлі.
У шлюбе з Кацярынай Вішнявецкай меў сыноў Андрэя і Аляксандра (іх настаўнікам быў вядомы ў той час паэт Я. Мыліюс), а таксама дачок Аляксандру і Ганну.
Папярэднік Мікалай Радзівіл «Руды» |
Гетман вялікі літоўскі 1566—1572 |
Наступнік Мікалай Радзівіл «Руды» |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ а б Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0 С. 709.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Рыгор Хадкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў