Вінцэнт Тышкевіч
Вінцэнт Тышкевіч (1757 — 12 сакавіка 1816, маёнтак Дубай каля Пінску[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1780), рэфэрэндар вялікі літоўскі (з 1781).
Вінцэнт Тышкевіч. Я. Фаленскі, 1814 | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1757 |
Памёр | 12 сакавіка 1816 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Антоні Казімер Тышкевіч Тэрэза з Тызенгаўзаў[d] |
Валодаў шэрагам маёнткаў каля Пінску, а таксама мястэчкамі Сьвіслач, Лагойск і Белаполе. Трымаў Стралкоўскае староства.
Біяграфія
рэдагавацьЗ лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Антонія Казімера, генэрал-лейтэнанта літоўскага войска, і Тэрэзы з Тызэнгаўзаў. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Нанова перабудаваў Сьвіслач, заклаў галяндзкага кшталту парк, перарэзаў яго каналамі і стварыў вялікі заасад. Заснаваў у мястэчку на ўласныя сродкі Сьвіслацкую гімназію — цэнтар асьветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагодзьдзя[2].
У 1778 годзе пабраўся шлюбам з Марыяй Тэрэзай Панятоўскай, нашчадкаў на пакінуў.
В. Тышкевіч практыкаваў пакараньні ў дачыненьні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнтку[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Патоцкі Леан. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану — Мн.: «Полымя», 1997.
- ^ С. Раманаў. Гэты знаёмы і незнаёмы Тышкевіч // «Свіслацкая газета», 7 красавіка 2008.
- ^ Андрэй Кіштымаў. Эканамічныя асновы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Том 3, 2000.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВінцэнт Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Wincenty Tyszkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 16 студзеня 2011 г.