Стаматалёгія
Стаматалё́гія (ад стар.-грэц. στοματος — рот, і λογος — слова, навука) — разьдзел клінічнай мэдыцыны аб паходжаньні, разьвіцьці, дыягностыцы, лячэньні і папярэджаньні хваробаў і пашкоджаньняў зубоў, сьлізьніцы рота, сківіцы, падзі і памежных раёнаў твару і шыі. Узьнікла ў 1-ай чвэрці 20 ст. ад спалучэньня аданталёгіі і сківічна-тваравай хірургіі. Падзяляецца на артадантальную (неапэрацыйнае лекаваньне хваробаў зубоў, калязубных тканак і сьлізьніцы рота), артапэдычную (пратэзаваньне поласьці рота), дзіцячую (улічвае рост органаў і тканак), тэрапэўтычную і хірургічную (хірургія зубоў, лячэньне запаленьняў поласьці рота і сківіцаў, сківічна-тваравай вобласьці, пухлінаў рота і сківіцаў, плястычная, рэканструкцыйная і эстэтычная хірургія, імплянталёгія)[1].
Беларусь
рэдагавацьУ краіне працуюць аддзяленьні сківічна-тваравай хірургіі ў Беларускім і Віцебскім мэдычных унівэрсытэтах, Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі. У 2010 г. дзяржаўныя стаматолягі правялі 14,14 млн прыёмаў (1,5 прыёмы на жыхара; 95%). Прыватныя — 784 тыс. прыёмаў (5%)[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксандар Арцюшкевіч, Натальля Адашчык і Рыгор Руман. Стаматалёгія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 142. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Надзея Нікалаева. Здаровыя зубы — страхоўка і ад дыябэту, і ад атэрасклерозу // Краіна здароўя. — 26 сакавіка 2011. — № 15 (251). — С. 7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвятлана Барысенка. Зьвяртаемся да стаматоляга // Краіна здароўя. — 7 верасьня 2013. — № 9 (310). — С. 5.
- Стаматоляг // Газэта «Зьвязда», 24 кастрычніка 2017 г. Праверана 17 кастрычніка 2018 г.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |