Крымская АЭС
Крымская атамная электрастанцыя — недабудаваная атамная электрастанцыя, разьмешчаная паблізу гораду Шчолкіна ў Крыму на беразе салёнага Актаскага вадасховішча (возера-ахаладжальнік). Праект станцыі аднатыпны зь дзеючай Балакоўскай АЭС, недаведзенай да праектнай магутнасьці Хмяльніцкай АЭС, Растоўскай АЭС і АЭС Тэмелін. Крымская АЭС у высокай ступені гатоўнасьці была закінутая пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (гатоўнасьць першага энэргаблёку — 80 %, другога — 18 %).
Крымская АЭС | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Месцазнаходжаньне | паблізу гораду Шчолкіна, Крым |
Пачатак будаўніцтва | 1975 |
Пачатак эксплюатацыі | ніколі |
Заканчэньне эксплюатацыі | 1989 (спыненае будаўніцтва) |
Эксплюатуючая арганізацыя | Rosatom[d] |
Тэхнічныя парамэтры | |
Колькасьць энэргаблёкаў | 0 |
Тып рэактараў | ВВЭР-1000/320 |
Дзейных рэактараў | 0 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 45°23′30″ пн. ш. 35°48′13″ у. д. / 45.39167° пн. ш. 35.80361° у. д.Каардынаты: 45°23′30″ пн. ш. 35°48′13″ у. д. / 45.39167° пн. ш. 35.80361° у. д. |
Крымская АЭС | |
Гісторыя будаўніцтва
рэдагавацьПершыя праектныя працы былі праведзеныя ў 1968 годзе. Будаўніцтва пачата ў 1975 годзе. Станцыя павінна была забясьпечыць электраэнэргіяй усю Крымскую паўвыспу, а таксама стварыць задатак для далейшага разьвіцьця прамысловасьці рэгіёну — мэталюргічнай, машынабудаўнічай, хімічнай. Праектная магутнасьць 2000 МВт (2 энэргаблёкі) з магчымасьцю далейшага павелічэньня да 4000 МВт: тыпавы праект прадугледжвае разьмяшчэньне на пляцоўцы станцыі 4 энэргаблёкаў з рэактарамі ВВЭР-1000/320.
У лістападзе 1980 году будаўніцтва абвешчана рэспубліканскім ударным камсамольскім, а 26 студзеня 1984 году — усесаюзным ударным[1]. Пасьля будаўніцтва гораду-спадарожніка Шчолкіна, насыпу вадасховішча і дапаможных гаспадарак, з 1982 году пачалося ўзьвядзеньне непасрэдна самой станцыі. Ад керчанскай галіны чыгункі была пракладзена часовая лінія, і ў разгар будаўніцтва па ёй прыходзіла па два эшалёны будаўнічых матэрыялаў у суткі[2]. У цэлым будаўніцтва йшло без істотных адхіленьняў ад графіку з заплянаваным пускам першага рэактара ў 1989 годзе.
У рэактарным будынку першага блёку ўжо быў пастаўлены і ўсталяваны на праектнае месца ўнікальны палярны кран.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Першы блёк АЭС з палярным кранам | |
Палярны кран - выгляд з пабудовы | |
Гэрмаабалёнка рэактара і палярны кран |
З дапамогай гэтага крана павінны былі зьдзяйсьняцца далейшыя пад’ёмна-транспартныя і будаўніча-мантажныя апэрацыі ўнутры рэактарнага аддзяленьня:
- у пэрыяд будаўніцтва АЭС: апэрацыі па складаваньні абсталяваньня (частак рэактару, корпусаў парагенэратараў, кампэнсатару, галоўных цыркуляцыённых трубапровадаў і помпаў і інш.), а затым іх усталяваньні на праектнае месца.
- пасьля пуску станцыі: выконваць транспартна-тэхналягічныя і рамонтныя працы па абслугоўваньні атамнага рэактару.
Неспрыяльная эканамічная сытуацыя ў краіне і катастрофа на чацьвёртым энэргаблёку Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году прывялі да таго, што да 1987 году будаўніцтва было спачатку прыпыненае, а ў 1989 годзе — прынятае канчатковае рашэньне адмовіцца ад пуску станцыі. Да гэтага моманту на будаўніцтва АЭС было затрачана 500 млн рублёў. Станцыю пачалі паступова расьцягваць на чорны і каляровы мэталалом.
Ёсьць сьведчаньне[3], што ў пачатку 90-х гадоў праводзіліся вышукі, мэтай якіх было «падагнаць» дадатковае геалягічнае абгрунтаваньне пад закрыцьцё Крымскай АЭС. Зрэшты, і гэта было толькі фармальнай нагодай — да канца 80-х гадоў сытуацыя ў эканоміцы СССР пагоршылася настолькі, што былі згорнуты амаль усе буйныя будаўніцтвы, як у энэргетыцы, так і ў прамысловасьці, транспарце, горадабудаўніцтве.
Падзеі, якія адбываліся пасьля прыпынку будаўнічых прац
рэдагавацьЗ 1995 году па 1999 год у машзале (турбіннага аддзяленьня) праводзіліся дыскатэкі фэстывалю «Рэспубліка KaZaнтып». Рэкляма абвяшчала: «Атамная вечарына ў рэактары».
У 1998—2000 гадох створанае на базе атамнай электрастанцыі даччынае прадпрыемства «Ўсходне-Крымская энэргетычная кампанія» рэалізавала маёмасьці станцыі на 2,204 млн грывен. Да 1 лютага 2003 году на балянсе ДП «Усходне-Крымская энэргетычная кампанія» застаўся толькі спэцкорпус, блёк майстэрняў, рэактарнае аддзяленьне і аліва-дызэльная гаспадарка.
У верасьні 2003 году Фонд маёмасьці прадаў унікальны дацкі кран «Kroll» K-10000, усталяваны для мантажу ядзернага рэактара, за 310 тысячаў грыўняў пры першапачатковым кошце ў 440 тысячаў грыўняў[4]. Да яго дэмантажу высотны кран выкарыстоўваўся для бэйсджампінгу. Скачкі зьдзяйсьняліся зь ніжняй (80 м) і верхняй (120 м) стрэлаў крана. У цяперашні час такі ж кран «Kroll» задзейнічаны на будаўніцтве 4-га энэргаблёку Хмяльніцкай АЭС у горадзе Няцешын, раней кранамі гэтага тыпу ўзводзіліся карпусы Запароскай АЭС і Паўднёва-Ўкраінскай АЭС (знаходзіцца на тэрыторыі станцыі ў разабраным стане)[5].
У 2004 годзе Кабінэт міністраў Украіны перадаў Крымскую АЭС з загадваньня Міністэрства паліва і энэргетыкі Савету міністраў Крыма. Далей Саўмін Крыма павінен быў прадаць атрыманую маёмасьць атамнай электрастанцыі, а грошы павінны былі пайсьці на рашэньне сацыяльных і эканамічных праблемаў Ленінскага раёну Крыма, і ў прыватнасьці г. Шчолкіна.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
На Крымскай АЭС | |
На будаўніцтве Запароскай АЭС | |
Там жа, ноччу. |
Пасьля гэтага павінны былі распрадавацца астатнія часткі Крымскай АЭС: рэактарнае аддзяленьне, блёчная помпавая станцыя, корпус майстэрняў, ахаладжальнік на Актаскім вадасховішчы, плятына Актаскага вадасховішча, канал з вадапрыёмным рэзэрвуарам, масла-дызэльная гаспадарка станцыі, дызель-генэратарная станцыя. Далей, вядома, што ў пачатку 2005 году Прадстаўніцтва Фонду маёмасьці Крыма рэалізавала рэактарнае адьдзяленьне Крымскай АЭС за 1,1 млн грн ($207,000) юрыдычнай асобе, назва якой не распаўсюджваецца.
Існуе сьведчаньне, што рэактар ВВЭР-1000, так і неўсталяваны ў падрыхтаванае для яго памяшканьне, быў парэзаны на лом у 2005 годзе.
АЭС здымалася ў мностве фільмаў, зь якіх самым вядомым стаў «Населеная выспа» Ф. Бандарчука[6].
Ядзернае паліва не завозілася, радыяцыйнай небясьпекі не існуе.
Пэрспэктывы выкарыстаньня пляцоўкі АЭС і разьвіцьцё гораду-спадарожніка
рэдагавацьУ 2006 годзе тэрыторыя былой АЭС выбрана як адно з магчымых месцаў стварэньня пілётнага праекту прамысловага парку. У 2008 пачатыя падрыхтоўчыя працы па рэалізацыі праекту прамыловага парку «Шчолкінскі індустрыяльны парк», гарадзкі савет Шчолкіна перадаў у маёмасьць «Шчолкінскаму індустрыяльнаму парку» частку аб’ектаў, якія знаходзяцца на дадзеным зямельным участку.
Інфармацыя аб энэргаблёках
рэдагавацьЭнэргаблёк | Тып рэактараў | Магутнасьць | Пачатак будаўніцтва |
Падключэньне да сеткі | Увод у эксплюатацыю | Закрыцьцё | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Чысты | Брута | ||||||
Крым-1[7] | ВВЭР-1000/320 | 950 МВт | 1000 МВт | 01.12.1982 | Будаўніцтва спынена 01.01.1989 | ||
Крым-2[8] | ВВЭР-1000/320 | 950 МВт | 1000 МВт | 1983 год | Будаўніцтва спынена 01.01.1989 | ||
Крым-3[9] | ВВЭР-1000/320 | 950 МВт | 1000 МВт | Будаўніцтва не пачыналася | |||
Крым-4[10] | ВВЭР-1000/320 | 950 МВт | 1000 МВт | Будаўніцтва не пачыналася |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Шчолкінскі гарадзкі савет | Гістарычная даведка | Гісторыя гораду
- ^ Горный велосипед в Уфе
- ^ https://web.archive.org/web/20120117042255/http://www.extreme.crimea.ua/node/514
- ^ Арабатка, Казантип и Крымская АЭС на 8ое марта | Экстремальные виды спорта в Крыму
- ^ Kroll 10000 (Строительная техника)
- ^ Фота станцыі ў кадры фільму
- ^ Nuclear Power Reactor Details - CRIMEA-1 Power Reactor Information System. IAEA. Праверана 2010-09-11 г.
- ^ Nuclear Power Reactor Details - CRIMEA-2 Power Reactor Information System. IAEA. Праверана 2010-09-11 г.
- ^ Nuclear Power Reactor Details - CRIMEA-3 Power Reactor Information System. IAEA. Праверана 2010-09-11 г.
- ^ Nuclear Power Reactor Details - CRIMEA-4 Power Reactor Information System. IAEA. Праверана 2010-09-11 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрымская АЭС — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў