Жыгімонт Стары, Жыгімонт II[3][a] (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548). Пяты сын Казімера і Альжбеты Аўстрыйскай, унук Ягайлы.

Жыгімонт Стары
лац. Žygimont Stary[1]
Жыгімонт. Невядомы мастак, XVI стагодзьдзе
 Вялікі князь літоўскі
1506 — 1548
Каранацыя 24 студзеня 1507, Кракаў
Папярэднік Аляксандар
Наступнік Жыгімонт Аўгуст
Кароль польскі
1506 — 1548
Каранацыя 24 студзеня 1507, Кракаў
Папярэднік Аляксандар
Наступнік Жыгімонт Аўгуст
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1467, Казяніцы, Польшча
Памёр 1 красавіка 1548 (81 год), Кракаў, Польшча
Пахаваны 7 ліпеня 1548,
Нашчадкі ад 1-га шлюбу: Ганна і Ядвіга
ад 2-га шлюбу: Жыгімонт, Альбрэхт, Ізабэла, Ганна, Кацярына
Каралеўскі дом Ягелоны
Дынастыя Ягайлавічы (Гедзімінавічы)
Жонкі Барбара Запольская
Бона Сфорца
Бацька Казімер Ягелончык
Маці Альжбета Аўстрыйская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Імя рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Жыгімонт і Імёны ліцьвінаў

Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[4].

Фармант -монт- празь імёны Альгімонт, Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Жыгімонта зь імём Альгерд, якое таксама мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[5]), той жа фармант празь імя Скаламонт зьвязвае Жыгімонта з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[6]. Увогуле, гэты фармант даволі часта сустракаецца ў імёнах літоўскіх князёў і баяраў: Валімонт, Відзімонт, Гаўдымунда, Даўмонт, Мінімонт, Нарымонт, Скірмант, Судзімонт, Эйсмонт, Ямонт, Монтвід, Монтвіл, Монтгайла, Монтрым, Монтаўт ды іншыя[7].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Sigmund, Sigismundus (абодва 1506 год); Жигимонт (1514 год)[8]; Великославному господарю королю Жикгимонту Казимировичу (Валынскі кароткі летапіс).

Біяграфія рэдагаваць

 
Ягелоны. Мастак Лукас Кранах

Нарадзіўся ў Казя».ніцах Радамскага павету Каралеўства Польскага ў 1467 годзе; да ўступленьня на пасад насіў тытул князя Апельн і Глогаў. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі[9]. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Вугоршчыны Уладзіслава II, Глогаўскае (з 1498 году) і Апольскае (з 1500 году) княствы ў Сылезіі, дзе набыў рэпутацыю разумнага і распарадчага кіраўніка. У 1504 годзе годзе прызначаны каралеўскім намесьнікам Сылезіі, пазьней Лужыцы.

Мянушку Стары набыў праз тое, што зрабіў сваім саўладцам — вялікім князем літоўскім (каранаваны ў 1529 годзе) і каралём польскім (каранаваны ў 1530 годзе) супольна з сабой свайго малога 10-гадовага сына, таксама Жыгімонта[10].

Выкліканы Аляксандрам у Вільню, адразу па ягоным пахаваньні быў абраны вялікім князем літоўскім (20 кастрычніка 1506 году), а потым, нягледзячы на апазыцыю сэнатараў з Малой Польшчы, на петрокаўскім сойме 8 сьнежня 1506 году — каралём польскім. Каранацыя адбылася ў Кракаве 24 сьнежня 1507 году.

Нашчадкі рэдагаваць

Двойчы браў шлюб. 18 лютага 1512 году ажаніўся з Барбарай Запольскай (Барбара Заполья, дачка вугорскага князя Стэфана Заполья; 1495—1515). У гэтым шлюбе нарадзіліся дзьве дачкі:

Па сьмерці першай жонкі 18 красавіка 1518 году пабраўся шлюбам з Бонай Сфорца, дачкой мілянскага гэрцага. У гэтым шлюбе нарадзіліся два сыны:

і чатыры дачкі:

Унутраная палітыка рэдагаваць

 
Усталяваньне звона Жыгімонта Старога на Вавэльскую катэдру. Ян Матэйка, 1874 г.

Унутраная палітыка Жыгімонта Старога скіроўвалася на ўмацаваньне дзяржавы, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртаньня каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў, захопленых магнатамі, ня мелі значнага посьпеху[11]. У 1537 годзе супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узьняўся фэўдальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — так званая «Курыная вайна». Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году.

Другая жонка, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца (з 1518 году) — адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцьці дзяржавы, намагалася забясьпечыць пасады ў Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, ў 1522 годзе прайшло яго намінальнае абраньне другім вялікім князем літоўскім, а ў 1529 — другім каралём Польшчы.

Замежная палітыка рэдагаваць

Праводзіў актыўную замежную палітыку. У 1531 годзе ў змаганьні за Пакуцьце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбурскую палітыку, склаў у 1524 годзе хаўрус з Францыяй і ў 1533 з Турэччынай. Мусіў весьці абарончыя войны[12] з Маскоўскай дзяржавай — у 1507—1508, 1512—1522 і 1534—1537, у выніку якіх ВКЛ страціла Смаленск. Для адбіцьця нападаў крымскіх татараў ва Ўкраіне ўтварыў памежную варту зь мясцовых жыхароў — казакаў.

У час уладарства Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ пашырылася Рэфармацыя ў розных плыняў, што спрыяла далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі[13].

У часе перамогі Рэфармацыі ў Прусіі згадзіўся на разцэркаўленьне маёмасьці, у прыватнасьці зямель, сэкулярызацыю Тэўтонскага ордэна і ўтварэньне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гогенцолернам — сваім пляменьнікам. За Жыгімонтам Старым, па загадкавай сьмерці апошніх мазавецкіх князёў, у 1526—1529 гадох з Польшчай узьядналася Мазавецкае княства.

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваёй лацінамоўнай грамаце Дарагічынскай зямлі (Вільня, 1516 год) адзначаў, што ў «народнай літоўскай мове» (лац. vulgo Lituanico) судовыя выканаўцы называюцца «дзецкія» (Dzieczkie)[14][15].

Галерэя рэдагаваць

Творы малярства рэдагаваць

Графічныя партрэты рэдагаваць

Пячаці і гербы рэдагаваць

Папярэднік
Аляксандар
Вялікі князь літоўскі
1506—1548
Наступнік
Жыгімонт Аўгуст
Кароль польскі
1506—1548

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ ст.-бел. Жикгимонт Старый; лац. Sigismundus I; польск. Zygmunt I Stary

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Жыґімонт = Žygimont // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118797158 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Менск: БелЭН, 1993.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
  5. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—26.
  8. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 157.
  9. ^ Žyhimont I Stary // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 226.
  10. ^ Вялікі князь Жыгімонт I Стары // Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012.
  11. ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 377.
  12. ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I Стары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 627.
  13. ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I Стары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 628.
  14. ^ Januszowski J. Statuta, prawa y constitucie. — Kraków, 1600. S. 834.
  15. ^ Statut litewski. Zbior praw Litewskich od roku 1389 do roku 1529. — Poznań, 1841. S. 119.

Літаратура рэдагаваць