Духаве́нства — зборны тэрмін для абазначэньня грамадзкага саслоўя, сацыяльнай праслойкі, асобаў або сацыяльнай групы, якая складаецца з прафэсійных служэбнікаў той ці іншай рэлігіі. Часам ужываецца толькі да монатэістычных рэлігіяў[1].

Духавенства

У праваслаўі і каталіцызьме ў духавенства (клір) уваходзяць толькі мужчыны. Адрозьніваюць белае духавенства (сьвятары, не прыносілі манаскіх абяцаньняў) і чорнае духавенства (манаства). Духавенства складае тры ступені сьвятарства: дыякан, сьвятар (іерэй) і біскуп (архірэй) (у праваслаўі архирэйства дасягальна толькі для манахаў). У пратэстанцкіх цэрквах адсутнічае строгі падзел на духавенства і сьвецкіх. Адрозьніваюць пасады біскупа, пастара і прэсьвітара, якія, аднак, успрымаюцца менавіта як пасаду, а ня сан.

У праваслаўі і каталіцызьме ўжываюць тэрмін царкоўнаслужыцелі (у каталіцызьме таксама пастаўлены служыцель) па адносінах да асобаў, якія ня ўзьведзены ў ступень сьвятарства, а дапамагаюць у зьдзяйсьненьні набажэнства.

У праваслаўі да царкоўнаслужыцеляў адносяцца:

У каталіцызьме да Другога Ватыканскага сабора:

Пасьля Другога Ватыканскага сабора пакінутыя толькі чытальнікі і акаліты.

Некаторыя асаблівыя тэрміны, якія адносяцца да хрысьціянскага духавенства

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць